Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Сем легендарных настаўнікаў, якія вучылі нашых знакамітых беларусаў

Сярод тых, хто вучыў знакамітых беларусаў у школах і ўніверсітэтах, есць надзвычай цікавыя асобы.

Гісторыя беларускай адукацыі — гісторыя драматычная. У ей будзе ўсе: і жорсткая забарона, і патаемныя школкі, і партызанскі супраціў сістэме, і агульнадзяржаўны натхнены ўздым, і трагічны скон першапачынальнікаў.

Беларускае настаўніцтва — таксама цікавы артэфакт. Пасля забароны вышэйшай адукацыі на Беларусі, які з’явіўся вынікам шэрагу паўстанняў у «Северо-Западном крае», на нашых землях засталіся толькі духоўныя і настаўніцкія семінарыі — і таму большасць нашых паэтаў, пісьменнікаў, краязнаўцаў, вучоных мелі напачатку менавіта настаўніцкі дыплом.

Сярод тых, хто, атрымаўшы гэты дыплом, усе ж застаўся «працаваць па спецыяльнасці» і выправляў у свет вядомых і невядомых, знакамітых і незнакамітых беларусаў, есць найцікавейшыя людзі.

velvet_1.pngІван Іванавіч Рэйнскі

Прыкладам, Іван Іванавіч Рэйнскі. Мы няшмат ведаем пра яго, літаральна — нічога. Ведаем толькі, што працаваў Іван Іванавіч спачатку ў Маладзечанскай семінарыі, а потым — у Новавіленскай, і з рук ягоных выйшлі адразу два выбітных беларускіх паэта: з Маладзечна — Міхась Чарот, з Новай Вільні — Уладзімір Дубоўка.

Што цікава: пра выкладчыка рускай літаратуры Івана Рэйнскага мы ведаем менавіта таму, што абодва ягоных знакамітых вучня, незалежна адзін ад аднаго і ў розны час, ўспомнілі яго ўдзячным словам у сваіх аўтабіяграфіях і ўспамінах — як чалавека, які першым заўважыў іх паэтычнае дараванне і блаславіў на вялікі літаратурны шлях.

10296735_490806054402709_433996431_n.jpgУладзімір Дубоўка

А як часта мы ўспамінаем сваіх настаўнікаў — і як часта яны нас бласлаўляюць? 


А вось яшчэ адзін выкладчык, калега Івана Рэйнскага, Сяргей Дзмітравіч Вігілеў. Яго таксама згадвае ў сваіх успамінах Уладзімір Дубоўка. Вігілеў выкладаў у яго гісторыю і геаграфію, выкладаў натхнена і захапляльна — і ен жа вучыў на некалькі гадоў раней усе таго ж Міхася Чарота, а яшчэ раней — Кастуся Міцкевіча, будучага класіка нашага Якуба Коласа ў нясвіжскай настаўніцкай семінарыі.

image.jpgЯкуб Колас, якога вучыў Сяргей Дзмітравіч Вігілеў

Сяргей Дзмітравіч Вігілеў, цікавы і яшчэ адным фактам. З біяграфіі знакамітай беларускай паэткі-рэвалюцыянеркі Цеткі вядома, што яна, працуючы медсестрычкай у Новай Вільні, надта сябравала з Барысам Вігілевым, сацыял-дэмакратам, паплечнікам самога Леніна. Гэты Барыс Вігілеў быў родным братам нашага настаўніка.

velvet_2.pngАлаіза Пашкевіч (Цетка)


У таго ж Чарота быў яшчэ адзін настаўнік-легенда. Гісторыя захавала толькі ягонае прозвішча — ані імя, ані імя ба бацьку ягонае сам Чарот не памятаў нават тады, калі ўспамінаў чалавека, дзякуючы якому наогул выправіўся ў свет адукацыі і пісьменнасці. 

Звалі яго Петрачкоў, таго студэнта, які заўважыў аднойчы на семінарскім двары самотнага хлапчука ў лахманах.

«Што, не прынялі?» — і хлапчук паматаў галавой, ледзь стрымліваючы слезы.

Было відавочна: яго і не возьмуць, бо страшна бедны, а да таго ж — не надта падрыхтаваны. А як падрыхтуешся, калі грошай нават на «дарэктара», хатняга настаўніка, няма?

velvet_3.jpgМіхась Чарот

«А сам адкуль?» — «З Рудзенску». — «Дык і я з Рудзенску. Слухай, зараз канікулы, дык ты заходзь да мяне, я цябе крыху падцягну, паспрабуеш паступіць на будучы год».

Міхась — а гэта быў менавіта ен — зайшоў. З першага ж занятку Петрачкоў зразумеў, што хлопец — надзвычай здольны. І займаўся з ім увесь год, кожную вольную хвіліну, зусім бесплатна — каб толькі гэты малы паступіў. І гэты малы — паступіў.


Мы зусім не маем фотаздымкаў нашых легендарных настаўнікаў — грошай, якія яны атрымлівалі за сваю цяжкую і не заўседы ўдзячную працу, і тады не хапала на раскошу. 

Так, мы зусім не ведаем, як выглядала Фрыда Аўгустаўна Нодэль, настаўніца нямецкай мовы гімназіі Фальковіча і Зубакіна.

velvet_4.jpgБудынак прыватнай гімназіі Фальковіча-Зубакіна, сення — корпус гістфака БДУ па вуліцы Чырвонаармейскай

Праграма, па якой гімназісты вучыліся нямецкай мове, была цалкам незвычайнай для нас сенняшніх. Яе склалі Фрыда Нодэль і Елізавета Рабертаўна Беккер, дзве настаўніцы-немкі. Увесь граматычны матэрыял — часціны мовы і разрады назоўнікаў, час дзеясловаў і правілы выкарыстання займеннікаў — выкладаўся на прыкладзе літаратурных твораў, якія гімназісты павінны былі чытаць у арыгінале.

У выніку нямецкую мову ў Фальковіча і Зубакіна ведалі ўсе, а схопленых за першыя гады ведаў хапала — пры дастатковай самаадукацыі, канешне — і на моўныя подзвігі.

Так, вучань Фрыды Нодэль, паэт і перакладчык Алесь Дудар стаў першым на Беларусі перакладчыкам «Фаўста» Гетэ, «Вільгельма Тэля» Шылера і «Зімовай казкі» Гейнэ.


Яшчэ аднаго настаўніка ўспамінае добрым словам Алесь Дудар. Была такая менская чыгуначная школа-семігодка №9, і ў ей — настаўнік рускай літаратуры Петр Мяфодзьевіч Маккавееў, які заўважыў, падхапіў і развіў імкненне свайго вучня да мастацкага слова. 

velvet_5.jpgБеларускі паэт і перакладчык Алесь Дудар

Петр Маккавееў скончыў Петраградскую духоўную акадэмію, і па сканчэнні яе курса прадставіў у Савет Акадэміі выдатнае сачыненне, за якое быў надзелены ступенню кандыдата багаслоўя і правам не трымаць уступных іспытаў на магістарскую ступень.

Чалавек шырокага кругагляду і свабоднай дэмакратычнай думкі, Маккавееў стаў для будучага паэта тым самым настаўнікам, які заклаў неабходны тэарэтычны філалагічны падмурак пад прыродныя здольнасці юнака. Сяброўскія адносіны вучня і настаўніка доўжыліся і пасля таго, як Алесь Дайлідовіч скончыў школу і выправіўся ў вольны дарослы шлях.


Гэта — школьныя настаўнікі. Але Беларусь можа пахваліцца і настаўнікамі вышэйшай школы. Як толькі распачалася беларуская навука — слабая яшчэ, навюткая, без неабходнага досведу і падмурку пад нагамі — яна амаль адразу распачыналася высілкамі і натхненнем незвычайных людзей.

Першы рэктар БДУ Уладзімір Іванавіч Пічэта, акрамя таго што быў сусветна вядомым навукоўцам-славістам, таленавітым гаспадаром вялікай і клапатлівай універсітэцкай гаспадаркі — быў і выдатным педагогам.

velvet_7.jpgУладзімір Іванавіч Пічэта

Расказывалі, што ен ніколі не шкадаваў сваіх студэнтаў, вымагаючы ад іх цяжкай працы над кнігамі, падручнікамі і канспектамі лекцый. Каб напісаць рэцэнзію на вялікую манаграфію (а пісаць іх павінны былі ўсе), студэнты вымушаны былі чытаць манаграфію цалкам, па 500-600 старонак у тыдзень, і гэта пры адсутнасці брыфлі!

Ягоныя аспіранты вучыліся не толькі ў будзень — ен збіраў іх і па нядзелях, распачынаючы аб 11 гадзіне свае знакамітыя «пічэтнікі». Пры гэтым усім чалавекам ен быў ветлівым і спакойным, і толькі аднойчы бачылі, як ен падскочыў на экзамене, падбяжаў да дзвярэй, адкрыў іх і крыкнуў спалоханай студэнтке, якая адказвала нешта цалкам няўцямнае:

«Як вы смееце прыходзіць да мяне з такімі ведамі?! Ідзіце адсюль!»

bgu-1922.jpgПершыя прафесары БДУ, 1922 год (Пічэта ў ніжнім шэрагу чацверты злева)


А гэта яшчэ адзін легендарны прафесар БДУ — Яўген Іванавіч Барычэўскі.

Выпускнік Менскай класічнай мужчынскай гімназіі, ен паступіў у Маскоўскі універсітэт і скончыў яго, атрымаўшы залаты медаль за выпускное сачыненне па прозе Гартмана (каб разумець: тагачаснае сачыненне памерам і глыбіней згодна з патрабаваннямі было памацней за сенняшнюю дыпломную працу). 

yaugen_barycheuski.jpgЯўген Іванавіч Барычэўскі

Спачатку Барычэўскі выкладаў у Маскве — але пасля ўтварэння беларускай дзяржавы вярнуўся ў Менск і распачаў выкладчыцкую дзейнасць у БДУ. Ен чытаў паэтыку і гісторыю літаратуры, ягоныя працы «Тэорыя санету» і «Паэтыка» некалькі дзесяцігоддзяў былі альфай і амегай літаратуразнаўчых ведаў будучых беларускіх філолагаў.

barycheuski.jpg


І гэта толькі сем настаўнікаў, і гэта ж толькі гуманітарыі, і толькі — самы пачатак стагоддзя. А ці можна вашых настаўнікаў назваць легендарнымі? Ці есць за што сказаць ім словы падзякі — як казалі словы падзякі гэтым настаўнікам іх знакамітыя выпускнікі? 

VELVET: Анна Северинец
Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии.
#
Система Orphus