Сёння ў кніжным магазіне купіла сябе беларускамоўныя кнігі. Мне захацелася пачытаць незнаёмых сучасных аўтараў. Я абрала кнігу Міраслава Адамчыка "Карона" і пераклад шведскіх апавяданнеў на беларускую мову. Я зараз прачытала апавяданне "Карона" за некалькі гадзін. Я не чакала, што будзе настолькі цікава. Пра кабету, якая варожыла, якія шукала свайго забітага брата, пра забойцаў, пра карону і д'ябла, а таксама жудасныя гісторыі.
Вось прывяду некаторыя выразкі з твору "Каханка Д'ябла Або Карона Вітаўта Вялiкага".
"Цемра супакойвае як мора. Цемру немагчыма вымераць-у яе няма анi верху, анi нiзу.....И прыгожае можа стаць жахлiвым, а жахлiвае прыгожым. Бо цемра адзiнае, што не адбiваецца у люстэрку"
"Даведауся Вiтаут, што карона ў Д'ябла, и пачаў меркаваць, як сустрэцца з iм. Але Д'ябал сам прыйшоў да яго ўночы и сказаў:
-Прадай мне душу, и я вярну цябе карону.
И не згадзiўся Вiтаут. Тады Д'ябал усклаў карону сябе на галаву i сказаў:
-Карона твая адгэтуль будзе належаць мне, i стану я каралем у тваей зямлi. I нiколi не будзе мець караля апроч мяне. И зраблю я сябе новую сталiцу, а тваю Вiльню, аддам паганцам на здек; будзе мая сталiца ў Менску. Пабудую сабе замак и адтуль буду панаваць над усей Беларуссю".
"-Так я лiтоўка и карона вернецца у Лiтву. Витаўтас наш князь, а вы беларусы, быдлячы народ, нават нацыю не цягнеце. Анi дзяржавы, анi мовы, адно слова -БээСэСэРауцы. I з якiх толькi нор вы зараз павылазiлi?"
"Мяне цiкавiць толькi карона.Карона Вiтаўта Вялiкага, беларускага князя, уладара Еўропы. Карона Беларуска-лiтоускай зямлi ад мора и да мора.........З кароны пойдзе нашае адраджэнне"