А справы закруціліся так, Вельвет, што я зусім забылася размясціць тут ажно дзве аб'явы пра другую і трэцюю сустрэчы нашага праекта "Чытаем сваё" у музеі Броўкі, і нават напісаць справаздачу пра вечар, прысвечаны Алесю Дудару. Мэа кульпа, як казалі старажытныя рымляне - жыццё апошнім часам віруе і не дае мне ані хвілінкі дзеля таго, каб перавесці дыханне.
Гэтым відэаролікам мы закрывалі наш вечар, але тут менавіта ім я пачну. Яго мы падрыхтавалі разам з маімі вучнямі - і, можа, ён выйшаў не надта прафесійным, але - кранальным. У ім мы хацелі згадаць тых хлопцаў, паэтаў і пісьменнікаў, якіх забілі ўсяго толькі за тое, што яны былі найперш за ўсё - беларускімі паэтамі і празаікамі, а ўжо у другую чаргу - пралетарамі, камсамольцамі, камуністамі ці хто там быў патрэбны ненажэрнаму дваццатаму стагоддзю.
Пачыналася ўсё не раўнуючы ў якіх-небудзь Канах: мы з Юляй Беккер з'явіліся на імпрэзу ў аднолькавых шаліках.
Як так??? Я свой набывала ў Кіеве, у якім Юля не бывала ніколі, бачымся мы не так каб часта, я наогул шалікі нашу вельмі й вельмі рэдка - і на табе! І галоўнае, ні я, ні яна зняць кампраметуючы аксесуар ну ніяк не можам - упісана ў лук. Так і сядзелі, нібыта зоркі, якіх апранаў сквапны дызайнер: у аднолькавых шаліках.
Сярод мэтаў, якія я ставіла перад сабой на гэтую сустрэчу, была адна патаемная. Патаемная, але ж - самая галоўная.
Для мяне ёсць адзіны спосаб зразумець, чаго вартыя мае веды - гэта выйсці з імі на публіку. У працоўнай адзіноце за сталом я заўсёды знаходжуся ў стане вялікай неўпэўненасці - мне падаецца, што я нічога не ведаю, нічога не вартая, нічога не зрабіла і дарэмна змарнавала адведзены мне час. Здаецца, разумею, што год настойлівых пошукаў і нейкіх відавочна правільных дзеянняў не мог прайсці безвынікова, але ж - сумнеў грызе.
Нешта даўно мы нічога не чыталі анлайн:) Насамрэч не ведала, што вам прапанаваць: нейкіх неверагодных навінак, якія б мне захацелася чытаць самой, асабліва не было, а можа, й было, а я прапускала, бо надта занялася класікай... А зараз нагода з'явілася - і мне вельмі цікава, што скажа Вельвет:)
Сама я, па праўдзе, не ведаю:) Кніжка, якую я хачу вам прапанаваць, настолькі эксперыментальная, што я са сваім традыцыйным настаўніцкім светаўспрыманнем не адразу разумею, ці гэта добра, ці гэта дрэнна.
В эту пятницу я решила сменить формат. Школьники все равно на каникулах, да и есть у меня сомнения по их поводу. Поэтому решила я вздохнуть пока что посвободнее и сделать встречу такую, какую уже давно хочется мне сделать. Возможно, она будет интересна и каким-то отдельным школьникам - но ориентироваться в этот раз я буду не на них.
А потым мы з Таняй Таці і Інай Джойфул сядзелі ў кавярні і трашчалі-трашчалі пра дзяцей, пра жыццё і пра сабак - я не хадзіла ў кавярні гады мо са тры, бо няма ў мяне на іх часу, а тут і час з'явіўся, і браўні з чызкейкам быў выдатны, і дзяўчаты - свае, родныя, з якімі не першы год насамрэч дзелішся думкамі і эмоцыямі.
Чарговая пятніца ў музеі Броўкі - пятніца Уладзіміра Караткевіча. Не хочацца рабіць ніякіх фокусаў, ніякіх эксперыментаў, не хочацца нічога прыдумляць. Цікава: ці распаўсюдзіцца чароўная аўра нашага першага і апошняга рамантыка на сучасных шкаляроў? Мае вучні Караткевіча не чытаюць і не разумеюць. Дзіва дзіўнае: я памятаю, чым ён быў для нас, савецкіх школьнікаў, якія гісторыю Беларусі не ведалі і ведаць не маглі. Для нас "Каласы пад сярпом тваім" павінны былі быць незразумелым творам пра незразумелых людзей - але ж былі творам пра нас.
Я, канешне, ведала, пра што і як будзе распавядаць нашая бясстрашная вельветчанка, але рэчаіснасць пераўзышла ўсялякія мае чаканні:))) Ды што я:) Я перажывала за Ірыну больш, чым за саму сябе, таму мне спадабалася б усё, што б яна ні казала, але ж і слухачы сядзелі ў напружанні ўвесь час, які гаварыла Ірына!
Вот и пришло время первого читательского эксперимента в музейно-вельветовом проекте "Чытаем сваё. Класіка" - в следующую пятницу, 29 января, у нас есть возможность услышать читательский разбор рассказов Янки Брыля от нашей вельветчанки, знакомой нам под ником Ирина Б.
Па праўдзе казаць, з кожным разам праект даецца мне ўсё цяжэй. Школьныя турботы, вялікая сям'я, журналісцкія абавязкі, уласныя кніжкі, якія разрываюць знутры і патрабуюць выхаду, а галоўнае - бясконцыя сумневы, што гэта нарэшце камусьці патрэбна. Часам я шкадую, што выбрала ў якасці асноўнай аўдыторыі школьнікаў і студэнтаў-першакурснікаў: не ўсе прыходзяць матываванымі, не ўсіх атрымліваецца зацікавіць за тую невялічкую гадзіну, якую доўжыцца сустрэча.
А в пятницу я попробую реализовать одну свою давнюю задумку и устроить научно-популярное литературоведческое шоу, возмутительное по меркам традицонного белорусского литературоведения.
Литературоведение вообще-то - наука очень интересная. Иногда - головокружительно интересная. А уж когда зрелищный метод литературоведческого анализа применяют к хорошим текстам больших авторов - оторваться невозможно.
Чытанне - нібыта спеў, манатонны, але ж эмоцыйны, які часам зрываецца на сапраўдную мелодыю, сле ж ніколі не перастае быць вершам, чытанне, чымсьйці падобнае на камланне шамана, на сеанс гіпнозу, на медленнае, але няўхільнае накручванне нерваў на стрыжань эмоцыі.
О, якая ж атрымалася вечарына! Па сёнешні дзень, не гледзячы на тое, што імпрэза была ў пятніцу, а сёння ў нас панядзелак, можна было б і забыцца на нейкую гадзінку, праведзеную ў музеі, але па сёнешні дзень у музей тэлефануюць настаўнікі, якія даслалі да нас сваіх дзяцей, і кажуць: дзеці ў захапленні.
А я і сама ў захапленні! Не ведаю, ці атрымаецца перадаць атмасферу гэтай сустрэчы, якую мы прысвяцілі гаспадару кватэры, дзе мы збіраемся ўжо другі сезон, слыннаму беларускаму паэту і энцыклапедысту Пятрусю Броўку.