Полная версия сайта Мобильная версия сайта

ЯК Я СТАЛА СВЕДКАЙ ЧАРАВАННЯ НА МЕНСТРУАЛЬНУЮ КРОЎ

Mary_Poppins7 аватар

На пачатку пазначу, што я супраць усялякай магіі, для мяне любыя чары – гэта маніпуляцыя, злоснае ўздзеянне на псіхіку. У абрадавую магію, як і ў іншую, дарэчы я веру, і вось як давялося з ей аднойчы сутыкнуцца… Гэтая гісторыя, што мушу расказаць, мяне ў свой час сапраўды вельмі ўзрушыла…
Пачаць трэба з таго, што чары на менструальную кроў насамрэч вельмі ўздзейнічаюць на супрацьлеглы пол. Для нас, сучасных гарадскіх кабет, тое падаецца дзікунствам, але раней, скажу я вам, ў дзераўнях піхалі гэтую менструальную кроў і ў боршч і кашу, выбачайце за каламбур)… Так мне казалі. А зараз хто паспрачаецца? Тыя вескі ды дзярэўні ўсі з большасьці пазнікалі… І магія з німі зышла… Усе ў горад перабралося…
Вось чытаю, напрыклад, у сучаснай аб’яве ў інтэрнеце: “каб вашыя чары на менструальную кроў былі дзейснымі і працавалі на карысць, яны павінны быць выкананыя правільна…”  Стоп! Чары на менструальную кроў не могуць быць выкананыя правільна! Яны могуць быць выкананыя блага альбо вельмі блага!
Даўно гэта адбылося, гадоў можа дваццаць таму. Была ў мяне прыяцелька, на сем гадоў старэйшая за мяне. Была яна зусім не з майго асяроддзя. Проста мы з ей неяк перасякаліся – палілі пад той час абедзьве. Яна мне чамусьці давярала… Як я цяпер разумею, была яна жанчына неблагая, нават даволі шляхетная была ў яе натура. Вельмі энэргічная такая асоба… Але ж не высокі культурны ўзровень, абмежаваны кругагляд… Плюс нейкі пастаянны жыццевы стрэс… Гэтае ўсе штурхала яе перыядычна ў абдымкі нейкіх ненадзейных сябровак, на мой пагляд, дык натуральных прафурсетак. З выходзячымі з гэтага сутыкнення п’янкамі, гулянкамі, ды такімі ж п’янымі слязьмі.
Быў у яе і муж, так сабе, скажу вам, мужчынка: з мяне ростам, гандляваў нейкімі драбязямі на Ждановічах. І выходзіла чамусьці, што ўсім гэтым бязглуздым, безпрынцоўным прыстасаванкам, якія навакольвалі маю прыяцельку, нават і яе сваячніцам, вельмі была да таго мужа нейкая справа. Ну, тое зразумела, у саміх няма мужыкоў…
І вось адна такая суседка, як кажуць, “разбітная развядзенка”, ды зробіла…
Напачатку кажа ей: “ А ведаеш, есць такія чары на менструальную кроў. Калі капнеш кроплю крыві мужчыну ў каву, дык ен будзе толькі твой. Калі нават з іншай жанчынай узыхоча, дык у яго нічога не атрымаецца…  А калі пляснеш яму ў гарэлку, ці у нешта горкае… дык тады навогул здурнее…”
Ды мужыку яе капнула… Добра, што ў гарэлку. Ці не добра? Навошта яна тое зрабіла, не зразумела.  Ці помсціла за свае няўдалае жыцце, ці проста эксперыментавала? Хто ведае…
Але мужык сапраўды быццам  здурнеў… Пачаў піць, скандаліць на пустым месцы, стаў зусім нейкі няўцямны. Што ні дзень, то новы вэрхал.
Не было таму ніякага тлумачэння. І вось сяброўка мне на тое паскардзілася. Памятаю, мы, дзьве жанчыны у курылцы, стаялі ды меркавалі, што ей у такой сітуацыі рабіць. Пачалі шукаць экстрасэнсаў. Нават дваіх вышукалі. Да дваіх яна і пашла; грошы былі, чаму б не скарыстацца. І сапраўды праз нейкі час мужыку яе палегчыла, ды неяк выправілася ўсе гэтае становішча...
На пару гадоў неяк сяброўка мая знікла, а потым зноў тэлефануе: новыя праблемы з гэтым яе мужыком. І зноў цікава неяк было: кажа мне яна, што муж яе з хаты сышоў ды ходзіць да некага ў маім доме. Просіць мяне прасачыць, да каго.
Добра, калі цябе трэба. Села я ўвечары на лаўку ў двары свайго дома на плошчы Перамогі… А прыяцелька схавалася ў маім пад’ездзе: там быў добры агляд ды ліфт яшчэ, адзіны на ўвесь будынак. А раптам спатрэбіцца ліфт?
Ну, і ў азначаны час, пасля працы, ідзе яе муж, ды не адзін, а з адзінакроўнай сястрой маей прыяцелькі. Была ў яе такая сястра, вельмі прыгожая, жыла ў маім доме праз пад’езд. Прыяцелька ўсе тады і зразумела. Не ведаю, як яна ўсю гэтую сітуацыю дома ўжо разрулівала, але калі я яе выпадкова праз паўгады яшчэ напаткала, была яна ўжо адна, без таго мужыка. Больш я яе не бачыла, але ж думаю, што самотная яна ў канечным рахунку не засталася. Вось такая была ў маей маладосці гісторыя…

fb 0
tw
vk 0
ok 0

Комментарии

Всего комментариев (1) Последнее сообщение
Asya Green аватар

Однако!

#
Система Orphus