Полная версия сайта Мобильная версия сайта

ПРА МАГІЛЕЎСКІХ МАЧА, АЛЬБО ЧАМУ Ў МАСТАЧКІ ПСУЕЦЦА ХАРАКТАР

Mary_Poppins7 аватар

Насамрэч гэты тэкст пра некампетэнтнасць некаторых нашых музейных і галерэйных працаўнікоў. Апошніх дзвюх выстаў я пазбавілася проста таму, што не магла вытрымліваць іх грэблівае стаўленне да мастакоў.
У 2014 годзе я меркавала падаць заяву на правядзенне сваей персанальнай выставы жывапісу “Касмічнае падарожжа” у Магілеўскім абласным мастацкім музее ім. П. Масленікава. У тым жа годзе я праводзіла яе, і паспяхова, ў мінскім Палаце мастацтваў. А ў музеі Масленікава выстаўлялася неяк раней, тады там было вельмі добрае кіраўніцтва... Але кіраўніцтва змянілася на жаль, а я таго не ведала.
Карацей, тэлефаную іх дырэктару. Адзін раз з ім толькі паразмаўляла; па тэлефону склалася ўражанне, што быў гэта нейкі адстаўны ваенны, можа і ў чынах, ці яшчэ які службоўца. Ад мастацтва чалавек далекі, а беларускай мовы не ведаў ад слова “навогул”. Или от слова «вообще» (если кому непонятно).
Я звярнулася да яго на мове з прапановай зладзіць выставу, распавяла, што да як. А на прыканцы пытаюся:
-Калі Вы мне адкажаце?
А ен мне:
-Я никому не отказываю.
І вось ці плакаць ці смяяцца з такога чалавека пры пасадзе? Гэта ганьба, што ў нас у сферы культуры навогул такія працуюць.
Ну, то ладна. Нідзе ен мой зварот зафіксаваў. На прыканцы 2018 года тэлефануе мне адтуль ужо новая дырэктарка. Па размове, дык больш кемлівая, а насамрэч таго ж поля ягада.
Давайце, ды давайце вашу выставу ў нас правядзем, гэта так цікава. Але вы самі нам яе прывозьце, транспарту ў музея няма (а раней быў), у гэтакіх-гэтакіх лічбах да нас прыязджайце.
Ну, ясна. Значыць, трэба самой завезці, а потым забраць, ды прыехаць яшчэ асобна на вернісаж. І ўсе ў сціснуты нейкі тэрмін... 
Хаця і абрыдла мне ўжо гэтай дабрачыннасцю займацца, ладна сабе думаю, зроблю.
Знайшла машыну, знайшла кіроўцу, пагрузілі карціны, колькі ўлезла, ды паехалі. Тэлефаную, што ўжо ў дарозе, каб рыхтаваліся прыняць выставу. А ў іх там, разумееце, дужа важныя госці з’явіліся: губернатар Магілеўскай вобласці з ягонай камандай. Ня могуць мяне прыняць. Добра, што недалека ад’ехалі…
Ды якім ен там бокам, гэты губернатар? Няўжо не ўцямна, што я для іх важны госць? Я, мастак! А губернатар хай бы ездзіў сябе па якіх-небудзь кароўніках, сачыў бы за жывелінамі, глядзіш, не зляцеў бы з пасады праз тры месяцы...
Я разумею, што гэта абсурд, але ж не з мяне гэта пачалося!
Кажа яна мне: у любы другі дзень, толькі не сення! Маглі б ціхенька прыняць з чорнага ўваходу. Гэта ж усе робіцца... Навогул адмовілася я да іх ехаць. Толькі дзень згубіла…

fb 0
tw
vk 0
ok 0
#
Система Orphus