Полная версия сайта Мобильная версия сайта

У ПОБЫЦЕ З НЕМЦАМІ

Mary_Poppins7 аватар

Мой новы выбраннік дужа станоўчы, гаспадарлівы мужчына. Любіць парадак. Сам усе робіць. Сын, праўда, кажа, што гэта таму, што ў яго IQ 70. Але ж тое спрэчна.
Сваім запалам да парадку гэты чалавек вельмі нагадвае мне маю памерлую маці. Такі ж акуратны, педантычны, прадуманы. Не такі руглівы, канешне.

Вось напрыклад, вешаем мы з ім праную бялізну. Ну, у асноўным, ен вешае. Зразумела, робім гэта на вуліцы, у самы такі восеньскі халадок… Вешаем, каб увечары зняць усе мокрае і павесіць ужо ў хаце, пад самы дах. Што? Вы не разумееце, чаму два раза вешаем? Ну…, вы не адэпт. Я адразу зразумела. Гэта каб больш свежым пахла. Мая маці заўседы так рабіла.
І вось вешаю я з гэтым дзядзькам мокрыя анучы, а у галаве гучыць адчувальны такі матчын голас: “А давай-ка я павучу цябе правільна бялізну вешаць…” (Правільна – гэта значыць па ранжыру, па загаддзя прадуманай схеме, з глыбокім разуменнем відавочнай іерархіі паміж трусамі і майкамі).
Не, паверце, я таксама вельмі люблю чысціню і свежасць, ала ж ключавы прынцып для мяне пры развешванні бялізны гэта “Хутчэй”. А тут, разумееш ты, зарадзілася новая фармацыя людзей, якія не толькі навучыліся атрымліваць асалоду ад гэтага працэса, але яшчэ ды імкнуцца заахвоціць да свайго небяспечнога культа ўсе астатняе чалавецтва!
Мой выбраннік наракае на тое, што старая сушылка для бялізны была значна лепей: падыходзіла акурат пад габарыты наматраснікаў, якія было надта зручна на ей развешваць. Новая ўжо ня тое... “Да, мілый, - думаю я сябе. – Я цябе разумею. Добра так разумею”.
Назіраюцца, канешне, і нейкія разыходжанні паміж звычкамі маці і ягонымі. Напрыклад, ен за тое, каб электрычны чайнік пасля пасля выкарыстання варачаўся абавязкова на свой ўласны паддон. Маці патрабавала ставіць чайнік побач, каб не “дзяўбаць” паддон лішні раз. Да і ўвогуле, дзе мы маглі такім спусташальным спосабам кіпяціць ваду? Хіба што толькі на лецішчы…
Але ж на лецішчы мы за тое шмат чаго “культавага” робілі! Вонкавы сайдынг мылі, цэглу там усялякую. Ну да! Засталася там цэгла нейкая пасля будоўлі… Маці вырашыла, што яна брудная. Але ж гэта, канешне, такая экстраардынарная фантазія, так бы мовіць, апафеоз.  Ну, нічога, памылі мы з Валікам тую цэглу…
Можа, тое і добра, калі нашыя спадарожнікі жыцця нагадваюць нашых сваякоў?  А ў вас было калі-небудзь такое дэжавю?

fb 0
tw
vk 0
ok 0

Комментарии

Всего комментариев (2) Последнее сообщение
Asya Green аватар

Вы так хорошо знаете белорусский - поражаюсь! Если подумать о спутниках жизни... Возможно, молодой человек, с которым у меня были первые серьёзные отношения. Он был слишком похож на мою маму, но, скорее, в плохом смысле - те качества, которые меня раздражали тогда в ней, были ещё и в нём. Вероятно, поэтому у нас и не получилось ничего  Но на самом деле это к лучшему. Мы с мамой часто конфликтуем, когда долгое время живём под одной крышей - её личные границы слишком широкие и постоянно заступают на мои, а я такая, молчать за такое не стану... Я бы точно не хотела, чтобы мой мужчина был похож на кого-то из семьи : D Но у вас какие-то ностальгические похожести. Это очень здорово звучит и кажется приятным. Если не сказать - идеальным)

Mary_Poppins7 аватар

Да, з беларускай мовай мне пашанцавала: былі блізкія людзі, якія размаўлялі выключна па-беларуску. Вось я і навучылася)

Спадзяюся, у асабістым жыцці таксама пашэнсіць))

#
Система Orphus