Сярод мэтаў, якія я ставіла перад сабой на гэтую сустрэчу, была адна патаемная. Патаемная, але ж - самая галоўная.
Для мяне ёсць адзіны спосаб зразумець, чаго вартыя мае веды - гэта выйсці з імі на публіку. У працоўнай адзіноце за сталом я заўсёды знаходжуся ў стане вялікай неўпэўненасці - мне падаецца, што я нічога не ведаю, нічога не вартая, нічога не зрабіла і дарэмна змарнавала адведзены мне час. Здаецца, разумею, што год настойлівых пошукаў і нейкіх відавочна правільных дзеянняў не мог прайсці безвынікова, але ж - сумнеў грызе.
Напэўна, так бывае амаль з кожным - мы правяраем вартасць таго, што мы робім, толькі калі выносім плады сваёй працы на чалавечы суд. І можна быць якім заўгодна мізантропам - але ж усё роўна несці, баючыся і падпрыгваючы ад хвалявання, сваё - людзям. Здаецца, толькі чужое вока глядзіць аб'ектыўна - калі, канешне, яно незаангажавана нічым, тое вока.
Карацей, насамрэч у мінулую пятніцу я правярала сябе - ці папраўдзе я сёння ведаю пра Дубоўку больш, чым ведала год таму? Сапраўды ведаю - а не нешта там адчуваю, уяўляю, дадумваю ці фантазірую, як гэта часцяком са мной здараецца.
Дзень быў для пасядзелак у музеі зусім непрыдатны - першы сонечны дзень менскай вясны. Гасцей завітала няшмат, але й нямала - якраз на лекцыйную залю музею Броўкі, тое, што патрэбна.
Школьнікі былі на канікулах, але ж бавіць час аднымі дарослымі не выйшла - прыйшлі да нас студэнты суседняга наргаса, яны часцяком прыходзяць на нашы імпрэзы, бо,я думаю, выкладчыкам даволі зручна - блізка і па часе супадае з парамі. Студэнтаў я люблю - яны народ цікаўны і чулы да новых ведаў, асабліва калі іх не трэба будзе потым на сесіі здаваць.
Таму, як і заўсёды, аўдыторыя была пярэстая - і маладыя, і ... таксама маладыя:)
З такой аудыторыяй заўсёды складана - бо яна розная па ўзроўні падрыхтоўкі і запросаў да вядоўцы. Але ж студэнты - гэта святое, заставіць іх сумаваць я ніяк не магла - а таму кінула падрыхтаваную прэзентацыю і план дакладу, у якім былі і архіўныя цікавосткі, і літаратуразнаўчыя знаходзкі, і гісторыка-біяграфічныя карэктыроўкі існых поглядаў - і проста распавядала пра Дубоўку.
Здаецца, і год таму я рабіла тое самае - проста рапавядала пра Дубоўку.
Але ж - не. тады ў мяне ведаў хапіла якраз на гадзіну. Зараз - хапіла б на тыдзень расповядаў, з перапынкамі хіба што на ежу і сон.
Бо я не распавяла - і нават не кранула! - гісторыю Манькавіч, вёскі, дзе Дубоўкі жылі напачатку века ,а Манькавічы, між іншым - маёнтак князя Друцкага-Любецкага, аднаго з самых уплывовых і знакамітых князёў фіналу імперыі, які кожны год атрымліваў асабістае запрашэнне на дзень народзінаў апошняга імператара.
І пра Манькавіцкую бібліятэку Друцкага-Любецкага не распавяла, пра тую падшыўку "Аганьку", якая была адзіным чытаннем малога Ўладзіка Дубоўкі - а я ж адшукала і маю такую самую падшыўку, і можна бясконца распавядаць пра тое, пра што пісалі ў тагачасным "Аганьку" - і як гэта потым "выплыла" у дубоўкавых вершах.
Ай, хіба пералічыш тое, пра што я не распавяла? І пра канцылярыю, у якой працаваў Дубоўка, і пра тое, як выглядала ягонае працоўнае месца, і што ён пісаў пра сябе ў анкете удзельніка з'езду "Маладняка" - ён і там быў адметны, не такі, як усе, хаця анкета, здавалася б, дзе там выпендрыцца... І пра следства, і пра этап, і пра Чэбаксары - о, як шмат я не распавяла пра Чэбаксары, і пра кулі, якія свісталі над ягонай галавой, і пра чалавека, якога яны забілі...
Карацей, за гадзіну я паспела толькі падзяліцца са слухачамі... Не, не ведамі. Хіба што - сваім захапленнем. Бо якія ж веды ўкладуцца ў гадзіну?
Але ж было галоўнае.
Калі мы напрыканцы імпрэзы ўключылі відэазапіс і пачалі яго глядзець - я бачыла, як на вачох слухачоў маіх блішчэлі слёзы. Я і сама ледзь не рассуропілася - бо эмоцыйны накал часам складана трываць: сам накруціш, сам жа і пакутуеш.Але ж ладна я, сентыментальная дзяўчына. Я бачыла, што "пранікліся" і студэнты.
Студэнты, якія напрыканцы лекцыі цішком выціраюць слёзы - гэта, я вам скажу, файна:)
Фота - маёй любімай былой студэнткі, нашай вельветавай Аліны Арловай:)
Да, именно так: для современной полноценной женщины
Комментарии
А у меня в этот раз попасть не получилось(((
у траўні будзе класная імпрэза:) У красавіку прапусцім, бо Вялікдзень, хочацца падрыхтаваца як след, а ў траўні на Ноч Музеяў будзем рабіць цікавыя рэчы:)
Віке ад мяне асабістае прывітанне:)
От нее спасибо)))) Будем стараться придти))) Никогда не были на ночи музеев))))
Фотки отличные, Вы, Аня, на них такая вдохновленная, что и без слов понятно - встреча прошла прекрасно.
А Алина Орлова - это Orlova, да? Тогда передаю комплименты - так удачно ловить момент дано не каждому фотографу.
Не, я так понимаю, что Алина - это Алина, а Orlova - это другая девочка:) У Алины-фотографа довольно узнаваемый стиль:) Она очень немногословна:) ей проще говорить фотообразами:))))
а вот взяли бы и пришли:) отвлечься от пациентов:)))
Анна, где можно посмотреть расписание проведения импрез? И я и дочь моя хотели бы послушать Вас. Я с удовольствием читаю ваши статьи на Velvet.