Нешта даўно мы нічога не чыталі анлайн:) Насамрэч не ведала, што вам прапанаваць: нейкіх неверагодных навінак, якія б мне захацелася чытаць самой, асабліва не было, а можа, й было, а я прапускала, бо надта занялася класікай... А зараз нагода з'явілася - і мне вельмі цікава, што скажа Вельвет:)
Сама я, па праўдзе, не ведаю:) Кніжка, якую я хачу вам прапанаваць, настолькі эксперыментальная, што я са сваім традыцыйным настаўніцкім светаўспрыманнем не адразу разумею, ці гэта добра, ці гэта дрэнна.
Па-першае, вось буктрэйлер.
Няўнасць такога буктрэйлеру - ужо рэдкасць для нашай літаратуры.
Па-другое, у гэтай кніжкі ёсць свой сайт, на якім знаходзяцца нейкія структурныя элементы апавядання, і на іх можна пераходзіць адразу з папяровых і электронных старонак кнігі. Таксама нешта я не ведаю, каб такія рэчы былі ў беларускай кніжнай прасторы.
Па-трэцяе, яны і напісана неяк так, як, здаецца, зараз пішуць розныя Дэны Браўны: пакручасты сюжэт, і нічога, акрамя сюжэту, па трыста падзей на адной старонцы. Я такія кніжкі не вельмі люблю - мне трэба каб медленна, няспешна, з рознымі там апісаннямі і псіхалагізмамі, але ж сучаснасць здаецца, патрабуе іншых форм.
Як бы тое не было, але для беларускай літаратуры, даволі кансерватыўнай і традыцыйнай (зусім як я), "Таварыства кнігалюбаў" Андрэя Лазара - нечаканы і цікавы эксперымент..
Але ж я ніколі не магу вызначыцца з кніжкай, пакуль не пачую чытачоў. мне падаецца, чытацкі суд - самы справядлівы суд у свеце. Таму, дзяўчаты, на вас спадзяюся:)
Спаслыку на электронны варыянт дашлю жадаючым ў асабістыя паведамленні, папяровыя асобнікі (а! яшчэ ж гэтыя асобнікі! такім чынам выдадзеных кніжак я наогул не бачыла) можна набыць у кнігарнях, а каму трэба - магу і я даць пачытаць. Знайсці мяне можна ў аўторак у самым цэнтры горада у архіве за Свята-Духавым саборам у раёне абеда (з 12 да 15:00), тэлефон дам у асабістых паведамленнях, калі хто прыйдзе па кніжку).
Абмяркоўваем кнігу Андрэя Лазара "Таварыства кнігалюбаў" праз два тыдні, 11 красавіка ўвечары тут, на Вельвеце:)))
Да, именно так: для современной полноценной женщины
Комментарии
Бросьте мне ссылочку, пожалуйста!
Интересно, что за книга, и хватит ли меня прочесть ее до конца)
Вообще интригует. Буктрейлер, действительно, в духе Дэна Брауна. Не знаю, успею ли прочитать, но сбросьте и мне ссылочку.
Бросьте и мне, пожалуйста! Очень заинтересовало.
Нечакана, таму цiкава, хочацца прачытаць!
Шаноўныя дзяўчаты і, магчыма, хлопцы, якія адгукнуліся ў асабістыя паведамленні, усім усё даслала,калі хто не атрымаў, сігналізуйце:)
11 красавіка вэлкам на абмеркаванне:) Вельмі-вельмі цікава мне ведаць, як будзе вам чытацца:) Тады і сваімі ўражаннямі падзялюся:)
И книгалюбу мне, кади ласка.
Необычно. Поделитесь, пожалуйста, ссылкой.
отправила в личные сообщения:) Жду 11 апреля на Вельвете на обсуждении:)))