7 снежня ў галерэі TUT.BY адбылося адкрыццё новай выставы “У пошуках Атлантыды”. Наведвальнікаў чакала шмат сюрпрызаў.
Так, кожны з наведвальнікаў выставы ў дзень адкрыцця змог паўдзельнічаць у імправізаваным пленэры. А распачынаў выставу беларускі музыка Лявон Вольскі, які выканаў некалькі сваіх папулярных кампазіцый.
Выстава ўвабрала ў сябе працы з 5 пленэраў, праведзеных у Лявонпалі, Дзісне, Друі, Асвеі, Опсе. Працы – розныя па стылістыцы і матэрыяле: можна заўважыць, як сталеюць мастакі ад аднаго пленэра да наступнага. Галоўнае, што яднае ўсе творы – захапленне мастацтвам і Бацькаўшчынай.
Праект "У пошуках Атлантыды" пачаў свае існаванне ў 2005 годзе. Ініцыятарамі праекта сталі полацкая паэтка Лера Сом і мастачка Кацярына Мяснікова. Асноўным напрамкам працы з’яўляецца правядзенне пленэраў маладых мастакоў, па выніках праводзяцца мастацкія выставы і прэзентацыі.
Удзельнікі выставы: Аляксей Балтрушэвіч, Святлана Баранкоўская, Антон Вырва, Юлiя Гайдукова, Іван Іваноў, Інга Карашкевіч, Наталля Каржыцкая, Людміла Кацэра, Андрэй Міхайлаў, Кацярына Мяснікова, Васiль Пешкун, Ганна Сiлiвончык, Юлія Шайкова, Вольга Якубоўская, Кацярына Ляўкова.
Выстава працуе да 17 снежня. Наведаць галерэю TUT.BY можна з панядзелку да пятніцы 9.00 - 18.00 па адрасе вул. В.Харужай, 1А, 6 паверх.
Спявае Лявон Вольскі
Імпрэза: ствараем мастацкі дом )))
Вынік )))
Ю.Хінтэман (Шайкова) Царква
Г. Сілівончык. Юнацтва
Экспазіцыя
А. Балтрушэвіч. Маўчанне купальшчыц
http://www.facebook.com/album.php?aid=20891&id=100001471650259&l=2b30b192fe
Вось тут можна пабачыць болей )))
Да, именно так: для современной полноценной женщины
Комментарии
Здорово!

Девочка на дереве - просто обалдеть!!!
Обязательно схожу
Сходите - сходите)))
Выставка на самом деле замечательная получилась)
Интересненько)
Да, девочка на дереве достойная. Врезается в мозг
Купальщицы настораживают. Церковь - очень даже.
Выставка очень "лохматая": 14 авторов (и это еще не все), работы в разной стилистике, в разных техниках, с разным мироощущением...
И, как это часто бывает, каждый посетитель может найти на ней "свою" картину )))