Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Просто сравните: как относятся к детям в Беларуси и Израиле

«Будущий бандит, убийца!» — как думаете, про кого так пишут милые, добрые и толерантные белорусы в комментариях, параллельно призывая Вселенную обрушить небо на голову «исчадья ада» и его родителей?

velvet_jenskii_portal.jpg

Про четырехлетнего ребенка, который расшалился и ударил ногой 26-летнюю девушку у входа в магазин. Никто не спорит — поступок плохой. Но стоит ли из-за него устраивать целую драму, про которую напишут СМИ?

Барышне оказалось недостаточно извинений мамы — она хотела, чтобы женщина отшлепала при ней сына.

Но самое страшно не то, что один человек ТРЕБУЕТ физического насилия над другим, а то, что сотни ОДОБРЯЮТ это требование.

«Особенно много случаев, когда детей сажают на колени, и они пачкают других обувью, а родители «не замечают».

С этого и начинается воспитание вашего чада! Сегодня испачкал, завтра ударил, послезавтра кричит и включает музыку на полную громкость, а там и до убийства недалеко»!

velvet_0.jpg

На месте Тарантино, я бы взяла этот сюжет на вооружение. Вы только представьте: 4-летний ребенок случайно задевает тетю ножкой, а спустя секунду уничтожает пассажиров огнеметом. 

Серьезно, а почему фантазии комментатора хватило только на убийство? Например, «…а там и третью мировую войну развяжет!» или «…а там и межгалактические разборки устроит»!

Официальной статистики нет, но, вероятнее всего, такой плотности чайлдхейтеров на один квадратный метр как в Беларуси нет нигде.

Просто сравните наши реалии с тем, как к детям относятся в Израиле. Дмитрий Копать вместе с женой переехал в Израиль семь лет назад. Там же у них родился сын, которому сейчас три годика. Периодически семья приезжает в Беларусь и очень четко видит разницу в отношении окружающих к детям.

dmitriy_kopat_s_zhenoy_i_synom.jpgДмитрий Копать с женой и сыном

— Ізраіль называюць Краінай дзяцей. Насамрэч, дзяцей вельмі шмат. Нават у не надта рэлігіёзнай сямьі будзе 2-3-4 дзіцяці.

Тое, як ставяцца да малых, ты адчуваешь адразу, як выходзіш на вуліцу. Усе, каго ты сустрэнеш, будут вельмі пазітыўна рэагаваць. Майму сыну ўсміхаюцца, гавораць нешта прыемнае, прадавачкі частуюць нечым смачным. Калі нам насутрач ідзе чалавек з сабакам, ён абавзякова спыніцца, каб мой сын мог пагладзіць шчанюка. Гэта вельмі падтрымлівае, асабліва калі ты малады радзіцель.

У Беларусі не прынята усміхацца наогул — ні дзецям, ні адзін аднаму. У мінскім метро добра, калі нешта прыемнае малому скажа хтосьці з старэйшага пакалення.

Яшчэ мяне здзіўляе тое, што ў Мінску месцы ў грамадскім транспарце дзіцяці саступаюць толькі жанчыны. Гэта яскрава дэманструе тое, што ў Беларусі клопат аб дзецях да гэтага часу лічыцца чыста жаночай справай — мужчыны як бы ні пры чым.

У Ізраілі пра дзяцей клапоцяцца абодва бацькі. Як можна казаць аб партнёрстве, аб бацькоўстве, калі тата ў сям'і толькі зарабляе грошы? На дзіцячых пляцоўках шмат мужчын — у Мінску я такого не бачу. Ізраільскі тата спакойна памяняе дзіцяці памперс і не будзе лічыць гэта гераічным учынкам.

Мне здаецца, у Ізраілі ў жанчын радзей бывае пасляродовая дэпрэсія, чым у Беларусі. Тут ніхто не асуджае маладых мам, не крытыкуе іх. Ніхто не глядзіць асуджальна на сям'ю, якая прыйшла з маленькім дзіцем у рэстарацыю або кіно, ня робіць ім заўвагі, не гаворыць, што трэба было сядзець у пясочніцы, а не нерваваць людзей. Дзіцяці заўсёды рады — нават калі яно крычыць альбо бегае.

Вялікая праблема Беларусі ў тым, што няма культуры стаўлення да дзіцяці.

У Ізраілі людзі не рэагуюць на сітуацыю, калі дзіця кінулася на падлогу і істэрыць. Яны не спрабуюць умяшацца, сказаць бацькам, што яны дрэнныя альбо што дрэнны іх малы. Усе разумеюць, што дзеці ёсць дзеці.

Ніхто не гаворыць маме альбо таце, што яны «нічога не робяць», альбо робяць недастатокова у тым выпадку, калі ім не ўдалося супакоіць дзіця за паўхвіліны.

Яшчэ паўгады таму ў нашага Адама была звычка: калі ён нешта не жадаў рабіць, то клаўся на падлогу — і адбыцца гэта магло і на вуліцы, і ў краме, і ў шпіталі. Мы сапраўды нічога не рабілі — нельга заахвочваць непрымальныя паводзіны дзіцяці. Проста стаялі побач і чакалі, пакуль сыну надакучыць ляжаць.

За тры года быў адзіны выпадак, калі нам зрабілі заўвагу: мы з сынам ехалі ў аўтобусе, а ён стаміўся і таму пачаў крычаць. Адна жанчына сказала, што ў яе баліць галава, таму я павінен хутка супакоіць сына. Я нават нічога адказаць не паспеў. Абараняць нас адразу пачалі 3-4 чалавекі: «Хлопчык мае права ехаць у аўтобусе. Калі вам нешта не падабаецца — выйдзіце на прыпынку і выклічце таксі».

Бачыў вынікі апытання: каля 70% беларусаў ўхваляюць фізічныя пакаранні. Гэта ж жах! Не толькі ў Ізраілі, але і ва ўсім цывілізаваным свеце гэта лічыцца недапушчальным. Біць або не біць дзіцё — гэта не «асабісты выбар» бацькоў, тут няма пра што дыскутаваць. Фізічныя пакарання забароненыя заканадаўча.

Дзеці маёй сястры — мае пляменнікі — жывуць у Беларусі і ходзяць у дзіцячы садок. Неяк адзін з іх прыйшоў і сказаў, што выхавальніца яго ўдарыла па попе. У Ізраілі б гэтая гісторыя скончылася выклікам паліцыі, а можа быць нават судом. Мінімум выхавальніцу бы зволілі з працы. У Беларусі не было нічога: сястра папрасіла выхавальніцу больш так не рабіць — і яна накшталт як пагадзілася.

У ізраільскіх дзіцячых садочках стаяць відэакамеры. Уважліва сочаць за тым, каб да дзяцей не ўжываліся фізічныя пакаранні. Хаця тут таксама праблемы ёсць і вялікія. Год таму ў прыватным садку працавала ўкраінка на заробках, якая задушыла падушкай дзіцёнка. Нядаўна ўся краіна была ў шоку, калі на камерах назірання з прыватнага садка выхавацелька здзекавалася з малых, звязвала іх і біла. Справа ў тым, што тут у садочак можна аддаваць пасля 6 месяцаў. Гэта за грошы. У шмат каго дзеці ўжо з году ў садку. У такім узросце яны яшчэ нічога не могуць расказаць. Таму відэакамеры неабходны.

Дзеці, якіх не б'юць дома, ведаюць, што гвалт не можа быць нормай і што ні адзін дарослы не мае права стукнуць.

Калі б мой сын ўбачыў, што яго аднагодка ўдарылі, у Адама быў бы шок. А беларускія дзеці вучацца ставіцца да гвалту як да чагосьці цалкам дапушчальнага.

Лічу, што ў Беларусі дзецям даюць мала свабоды. Часта чую на мінскіх вуліцах: «Ты павінен быць акуратным, не выпэцкайся»! У Ізраілі чысціня адзення дзіцяці нікакого не хвалюе. Галоўнае, каб ён пазнаваў свет. А пральны парашок і пральныя машыны даўно вынайшлі.

Фраза «дзеці — наша будучыня» ў Ізраілі не проста клішэ. Людзі сапраўды так лічаць. Дзеткі — гэта клёва.

VELVET: Юлия Василюк
Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии.
#
Система Orphus