Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Карнавальная Ночь Музеев

В этом году на Ночь музеев по Минску будут ходить  дамы в шляпах и перчатках, мужчины в цилиндрах и бутоньерках, девушки в белых платьицах и юноши в галстуках бабочках и даже  бывшие школьники в школьной форме советских времен – музеи приглашают на праздник.

В  костюме – вход свободный.

Главное – не перепутайте,  куда в каком. Уже одно разглядывание  такого количества сумасшедших-креативных людей доставит немалое удовольствие. Лишь бы погода не подвела!

Сегодня, 15 мая:

Национальный  художественный музей

На «Вечер во французском стиле» (La soirée dans le style Français) приглашает минчан и гостей столицы Национальный художественный музей.

С 19.00 по 24.00 зрителям предлагают окунуться в беззаботную праздничную атмосферу и предаться мечтам о Франции.  

Создать беззаботную праздничную атмосферу «Ночи», наполнив её музыкой, помогут музыканты групп:

изысканный PREMIER,

сентиментальная EVA GREES,

романтичный RELICT,

темпераментный Drum Show «STRESS»,

зажигательный CUCUMBERS,

взрывной TU MADRE.


Театрализовано-музыкальное  действо «Париж: сны наяву» (от профессиональных режиссёров, актеров и художников, членов международного общественного объединения «Театро», студентов творческих вузов, волонтеров) в режиме non-stop представит гостям музея возможность «сквозь века» попутешествовать по оживающим фантазиям о Париже: от двора короля-Солнца Людовика XIV и блистательной фаворитки Людовика XV мадам де Помпадур, через наполеоновскую Францию, Салоны XIX века и декаданс, к братьям Люмьер, «Ла Палетт» и «Мулен-Руж»…  

В рамках акции состоится открытие выставки живописи белорусской художницы Илоны Кособуко из серии «Моя Франция», презентация книги Владимира Счастного «Художники Парижской школы из Беларуси», а также будет представлена картина Владимира Прокопцова «Витебские мечты о Париже». 

Пройдет также пешеходная «Схватка» по музею от международной сети городских игр Encounter.

Стоимость входного билета Br7000.

Адрес музея: ул. Ленина, 20.

 

Национальный  исторический музей
(в народе  именуемый «музей с пушкой» - пушка у входа как опознавательный знак)

Працягваючы традыцыю мінулых гадоў, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь на «Ноч музеяў» прадставіць для дэманстрацыі на працягу адной гадзіны (19.00–20.00) унікальны прадмет з уласных фондаў.

Музейны прадмет будзе экспанавацца ўпершыню; які — пакуль сакрэт..

З 20.00 да 23.00 у самай вялікай зале музея пройдзе касцюміраваная і тэатралізаваная праграма «Баль у гонар В. Ваньковіча», якая будзе рэканструяваць баль пачатку ХІХ ст.
У выставачнай зале будзе ажыццяўлена інтэрактыўная анімацыйная праграма ад творчай групы «Мастерская Впечатлений» і праекта «Дзівасіл»: Вас чакаюць гумарыстычныя, містычныя і проста відовішчныя замалёўкі з жыцця беларускай шляхты.

У адной з экспазіцыйных залаў – «Старажытная Беларусь» – адбудзецца інтэрактыўнае дзеянне «Ажыўлены музей». Сярэдневечныя рыцары навучаць усіх жадаючых танцам XV–XVI ст., пазнаёмяць з асновамі этыкету эпохі.

Таксама прагучыць старадаўняя музыка ў выкананні калектываў «Тутэйшая шляхта», «Landers», «Хорціца», «Эйрут», а таксама пройдзе выступленне музычна-танцавальнага калектыву «DiGrease’s».

У зале, прысвечанай, гарадской культуры ХІХ —  пачатаку ХХ ст., з дапамогай персанажаў тых часоў ажыве атмасфера губернскага Мінска.

У адной з выставачных заляў пройдзе прэзентацыя лепшых мадэлей з фестывалю «Млын моды 2010», мадэльнага агенцтва Сашы Варламава. А таксама адбудзецца акцыя перадачы 2-х касцюмаў у дар музею.

Унутраны дворык музея стане пляцоўкай для танцавальнага марафону.

А 19-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё танцавальнай пляцоўкі, дзе можна быць не толькі пасіўным назіральнікам, але і прыняць актыўны ўдзел у гульнях, інтэрактыўных атракцыёнах.

Усіх наведвальнікаў чакае шмат сюрпрызаў і прыемных уражанняў. У гэтую ноч у музеі і на пляцоўцы можна будзе ўбачыць танцавальнае шоў на любы густ: класічны танец катхак у выкананні ансамбля індыйскага танца «Сапна», ірландскі танец, школы сальса «Сальса-сіці», сучасны танец ад клубнай лаціны да Break Dance, джаз-мадэрн і шмат іншага. У «Ночы музеяў» таксама прыме ўдзел шоў-балета «Качетковъ театръ» з праграмай «Кабарэ», «Карнавал у стылі Самба».

Вядомая беларуская спявачка Гюнеш прадставіць сваю сольную праграму.

Кошт квітка: 3000 руб.

Залы музея будут открыты с 19.00 до 24.00.  

Адрес музея: ул.К.Маркса, 12


 
Музей истории Великой Отечественной войны

Музей истории Великой Отечественной войны приглашает на праздник на музейные площадки «Старая граница» и «Партизанский лагерь» в Центре экологического туризма «Станьково» Дзержинского района.

С 14.00 до 18.00 здесь можно познакомиться с экспозициями «Партизанский лагерь» и «Военная техника периода Великой Отечественной войны. Тяжелое оружие», увидеть выступление кинологов с собаками, поесть солдатской каши.

Вход свободный.

Справки по тел. 2277635, 2272350.

В здании музея экспонируются выставки «Холодное оружие. Традиции и современность», «Как молоды мы были… Семейный альбом», а также цикл выставок открыток конца ХІХ — начала ХХ в. и выставка произведений молодых художников Беларуси и России.

 

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны  музей Якуба Коласа

СВЯТЛО  Ў АКНЕ.
 
16.30—18.00 — II паверх музея, гасцёўня Дома Коласа.

Літаратурна-музычны вечар «Дарога даўжынёю ў паўстагоддзі» з цыкла юбілейных мерапрыемстваў да 50-годдзя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

На мерапрыемства запрошаны вядомыя беларускія пісьменнікі, паэты-землякі, а таксама былыя супрацоўнікі музея. Удзельнікам будуць уручаны памятныя падарункі. Сапраўдным аздабленнем вечара стане выступленне вядомых беларускіх бардаў. Цягам імпрэзы будзе таксама дэманстравацца мультымедыйная выстава да 50-годдзя са дня адкрыцця музея.

Мерапрыемствы на музейнай сядзібе:

18.00—20.30 Выстава-кірмаш народных раместваў пад адкрытым небам «Горад майстроў» (сумесна з Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці): дэманстрацыя работ рамеснікаў Міншчыны, майстар-класы па ганчарнай і кавальскай справе, валянню воўны і інш.

18.00—20.30 Выстава-продаж  непаўторных аўтарскіх лялек «Каруся, Палуся, Цацэля, Марцэля... » Майстры: Святлана Шор (Беларускі саюз майстроў народнай творчасці), Анжэла Міцкевіч (Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў), Святлана Калкоўская (кіраўнік народнай мастацкай студыі «Раніца» Шашкоўскай школы мастацтваў) і інш.

Дэфіле ў капелюшах з войлака.

18.00—18.30 Сумесная  акцыя сяброўства «Няхай квітнее  дрэва дружбы!» пры дапамозе ДУ «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» (прадстаўнікамі пасольстваў будзе пасаджана сімвалічнае Дрэва сяброўства).

18.30—19.20 Абрадавае  свята «Добры дзень, лета!»  (сумесна з кафедрай этналогіі  і фальклору Беларускага дзяржаўнага  універсітэта культуры і мастацтваў).

19.20—19.40 Лялечны  мюзікл «Шэршэ ля фам, альбо  як кот звяроў напалохаў» (па матывах народнай казкі ў выкананні артыстычных навуковых супрацоўнікаў музея песняра).

19.40—20.10 Майстар-клас  старадаўніх беларускіх танцаў  у суправаджэнні гурта старажытнай  беларускай музыкі «Пераплут».

Музычнае афармленне вечара:

- квартэт баяністаў-акардыяністаў музычнай школы №3 імя Ф. Шапэна «Адажыо» (мастацкі кіраўнік Тумаркіна А.М.);
- сольнае выступленне баяніста, лаўрэта конкурса імя Жыновіча Веніяміна Калінкава;
- выступленне цымбалісткі, лаўрэата Рэспубліканскага конкурса творчых і мастацкіх работ сярод выкладчыкаў ДМШ і ДШМ Юліі Боўбель;
- мемарыяльны раяль Дома Коласа – Таццяна Дубініна;
- Рускі народны хор імя Нікіцінай;
- Ансамбль польскай песні «Тэнча»;
- Украінскі фальклорны тэатр песні «Ватра»;
- Літоўскі ансамбль «Дзілгелітэ»;
- Фальклорны ансамбль «Гасцінец» гімназіі №17 г. Мінска.

 

Мерапрыемствы ў музеі Якуба Коласа (ІІ паверх)

17.00—23.00

Выстава да 65-годдзя Вялікай Перамогі — «Зямля мая мяне заве».

Выстава з цыкла «Адкрытыя фонды»: «З юбілеем, дарагі пясняр!» — віншавальныя лісты Якубу Коласу».

19.00—20.00 Толькі  на працягу адной гадзіны ў  кожнага наведвальніка будзе  унікальная магчымасць запісаць  запаветнае жаданне за сталом  Якуба Коласа чарніламі і пяром  паэта

20.30—22.00 – ІІ  паверх музея, гасцёўня Дома  Коласа.

Джазавая феерыя на «Ночы музеяў — 2010». Канцэрт знакамітага беларускага джаз-гурта «The Outsiders» & Паўла Аракеляна.

22.00-23.00 – ІІ  паверх музея, гасцёўня Дома  Коласа.

Прэзентацыя новай формы работы супрацоўнікаў музея «Кватэрнік у дзядзькі Якуба». У праграме: экстравагантныя, непаўторныя паэты і музыкі А. Ячкоўскі, В. Лупасін, А. Трафімчык, В. Жыбуль, В. Бурлак, Л. Тарасенка, Ю. Нераток, А. Краснабаеў і інш.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Даведкі па тэлефонах: 284-17-02, 284-05-55.
 

Дзяржаўны лiтаратурны музей  Янкi Купалы

Прадстаўляе  Ноч музеяў «Гарадскi бульвар. Жывая гiсторыя».
ПРАГРАМА  СВЯТКАВАННЯ

18.30 — 18.55 (ганак музея)  
Урачыстае адкрыццё Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў».


Каля галоўнага ўваходу ў музей адбудзецца канцэрт Хора студэнтаў харавога аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Інэсы Бадзяка. У выкананні музыкаў прагучаць кампазіцыі, што карысталіся вялікай любоўю жыхароў беларускіх гарадоў і мястэчак ХХ стагоддзя.

19.00 — 19.30 (выставачная заля музея). 
Урачыстае адкрыццё выставы «Курганы шмат чаго нам гавораць…»

19.30 — 20.00 (хол музея).
Арт-дзея «Ілюзіён» (дэманстрацыя чорна-белай кінастужкі ў суправаджэнні тапёра).

20.00 — 20.55 (выставачная заля музея).
Тэатралізаваная праграма «Вясновыя спатканні» у выкананні акцёраў Народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова» пад кіраўніцтвам Наталлі Кухаравай.

19.30 — 23.00 (пастаянная экспазіцыя музея).
Арт-дзея «Вітрыны гарадскога жыцця».
Акунуцца ў атмасферу ХХ стагоддзя наведвальнікам дапамогуць пазнаваемыя персанажы і прыкметы гарадскога жыцця — чысцільшчык абутку,чырвонаармейцы, прыбіральшчыца, Астап Бэндэр і інш.

У адной з заляў музея пад чароўныя гукі скрыпкі і саксафона адбудзецца майстар-клас сябра Саюза майстроў Наталлi Гамаюнавай па выцінанцы — традыцыйнаму для беларускага горада віду мастацтва, і кожны жадаючы атрымае магчымасць прыняць удзел у вырабе маленькага мастацкага шэдэўра.

Гэтым вечарам наведвальнікі музея змогуць апынуцца ў фотаатэлье пачатку ХХ стагоддзя, прыняць удзел у сеансе адначасовай гульні ў шахматы з Астапам Бэндэрам і атрымаць жартоўны партрэт на добрую згадку.

Акуніцеся ў свет асацыяцый, мастацтва ды рамантыкі!

21.00 — 00.00 (выставачная зала музея).
Музычная праграма «Гукі гарадскога бульвара».
Дыялог мастацтваў — паэзіі і музыкі — доўжыцца стагоддзі. Паміж імі асаблівыя адносіны. Слова і гук ніколі не існавалі асобна. У гэты вечар музыкай напоўніцца і жывапіс.
Вас чакаюць

«Рэлікт»,
«Кашлаты Вох»,
«Alta Mente»,
Міхась Бараноўскі і Со,
«Князь Мышкін»,
«Рэбус Нялішніх»,
«Ох. Ра».

Акрамя таго, Вы зможаце наведаць выставу «Віленскія вобразы», на якой прадстаўлены работы беларускіх мастакоў, звязаных творчым  і асабістым лёсам з Вільняй (Вільнюсам). Беларуская назва — Вільня — засталася ў ХХ ст. па-за межамі афіцыйных дзяржаўных назваў, але прысутнічае і дзейнічае ў пластах яго шматслойнай культуры. Так называлі і называюць горад частка мастакоў, для якіх Вільня застаецца асаблівым месцам — горадам-марай, горадам-міфам. Таму яны зноў і зноў вяртаюцца да гэтай тэмы.

Кошт: 5000 руб.

P.S. Наведвальнікам у школьных строях ХХ стагоддзя ўваход вольны.

Музей З. Азгура.

С 15 на 16 мая состоится  Ночь музеев и в Мемориальном музее-мастерской Заира Азгура. Программа здесь начнется в 22.00 и завершится в шесть часов утра.  
 

Вечер будет наполнен различными импровизациями — пластическими, музыкальными… Театр огненных и световых представлений «Элементаль» выступит с представлением «Похищение огня у природы», а «Театр живого действия» покажет пластический перфоманс «Эволюция жизни».

Зрителей ждет вокальная импровизация «Дар речи» от Сергея Клочкова (Инструментальный театр «Fratrez»). Также в этот вечер покажут документальный фильм «Машина времени».  

Пройдет сеанс лепки «Прорастание тела. От тела магического к телу человеческому» от скульптора Виктора Копача и студентов отделения скульптуры Белорусской государственной академии искусств. Поучаствовать смогут и зрители.

Стоимость билетов: Br10 000 — предварительно (до 15 мая), Br20 000 — в день мероприятия.

Адрес музея: ул. Азгура, 8

 

Литературный  музей Максима  Богдановича

Вход на Ночь музеев в Литературном музее Максима Богдановича будет бесплатным для девушек в белых платьях и мужчин, надевших галстук-бабочку.
 
С 12.00 да 22.00 Музейнае свята «Вяселле − NON STOP».
План правядзення  свята:

12.00 — 15.00 — пазнавальна-забаўляльная праграма «Весяліся — не журыся!» (для дзіцячай аўдыторыі).

15.00 — 18.00 — паэтычна-забаўляльная праграма «У лабірынце кахання» (для дарослай аўдыторыі).

18.00 — 20.00 — музычна-паэтычная праграма «Гімн каханню» (для дарослай аўдыторыі).

20.00 — 22.00 — «Танцы кахання» — майстар-клас па класічным танцы.
У выставачнай  зале працуе мастацка-дакументальная выстаўка «Ажаніцца - не журыцца», прымеркаваная  да 95-годдзя надрукавання вершаванай казкі  Максіма Багдановіча «Мушка-зелянушка  і камарык — насаты тварык».

Цэнтральнае месца ў паэме займае апісанне вяселля, і гэта — асноўны матыў выставы. Акрамя дакументальных матэрыялаў, што тычацца паэмы, на выставе прадстаўлены традыцыйныя беларускія вясельныя строі з Музея старажытнабеларускай культуры, сучасныя вясельныя сукенкі, прадстаўленыя салонам «Мірэй», вясельныя фотаздымкі ХХ стагоддзя і сучасныя вясельныя фотаздымкі маладога таленавітага фатографа Паўла Мядзведзева.

Жаніцьба — важная, асаблівая падзея ў жыцці чалавека. Уступленне маладых людзей у шлюб — цудоўнае свята для ўсіх, напоўненае светлым радасным настроем, добрым гумарам, цёплымі эмоцыямі. Кожны жадае зрабіць гэты дзень незабываемым і чароўным. Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае апынуцца ў чароўнай атмасферы вяселля, узгадаць светлыя эмоцыі і падзяліцца цудоўнымі ўражаннямі.

Музей в этот день работает до 22.00.   

18 мая 2010 — «Выстава аднаго партрэта». Прэзентацыя карціны У.Волкава «Партрэт Максіма Багдановіча 1927 года».

Правядзенне літаратурна-музычнай імпрэзы «Дзень муз», прымеркаванай да Міжнароднага дня музеяў.

Адрес музея: ул. М. Богдановича, 7А.

 

Музей белорусского кино

Специальную видеопрограмму в рамках международной акции «Ночь музеев»  покажет Музей истории белорусского кино.

В программу «Три ночи в опере» включены три экранизации разных лет культового романа-сенсации французского писателя Гастона Леру «Призрак оперы» от разных режиссеров — 1925, 1943 и 2004 года в 17.00, 19.00 и 21.00 соответственно.  

Адрес музея: ул. Свердлова, 4.

 

18.05. у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца «Выстава адной кнігі», прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Якая кніга  будзе экспанавацца, наведвальнікі  змогуць даведацца толькі непасрэдна на выстаўцы. Але, каб зацікавіць да наведвання музея, трэба адзначыць, што кніга экспануецца вельмі рэдка, таму выстава з’яўляецца выключнай магчымасцю на ўласныя вочы ўбачыць старадрук, праілюстраваны таленавітым беларускім гравёрам, прызнаным майстрам кніжнай графікі, творы якога не саступаюць працам заходнееўрапейскіх мастакоў. Толькі ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведвальнікі змогуць пабачыць адно з найпрыгажэйшых беларускіх выданняў XVII ст.

Выстава будзе працаваць з 18 мая па 18 чэрвеня 2010 г.

Адрас: прасп. Незалежнасці,116, г. Мінск.
И, если вы не в Минске… 



15 мая, в «Ночь  музеев»Гродненский театр кукол представит свою легендарную «Трагедию о Макбете» у стен Старого замка в Гродно. Спектакль состоится только при благоприятной погоде.



16 мая 2010 года ў рамках Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» Віцебскі абласны краязнаўчы музей запрашае жыхароў і гасцей горада Віцебска далучыцца да мерапрыемства ў Ратушы.

У рамках акцыі музей будзе працаваць для наведвальнікаў з 19.00 да 23.00.
Мы запрашаем Вас здзейсніць «Падарожжа ў свет незвычайнага» паводле твораў Яна Баршчэўскага. Згодна адной з трох дат нараджэння Я.Баршчэўскага (1790 г.) ў 2010 годзе спаўняецца 220 год з Дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка.

Ноч ў музеі  з аднаго боку прысвечана творчасці  пісьменніка, а з другога — паказвае асацыяціі сучаснага чалавека ад створанага Янам Баршчэўскім вобраза Беларусі.

Чытаючы Яна  Баршчэўскага, мы спасцігаем сваю гісторыю, светапогляд беларуса першай паловы XIX ст. і саміх сябе. Дзякуючы Я.Баршчэўскаму вобраз Беларусі становіцца сакральным, а беларуская ідэя – набыткам літаратурнай грамадскасці. Сапраўды, Я.Баршчэўскі здолеў выдатна паказаць у сваей творчасці беларуса, раскрыць яго характар, расказаць пра родны край.

У рамках правядзення  «Ночы музеяў» плануецца шэраг  мерапрыемстваў і акцый, якія будуць ладзіцца як на базе ўласна музея, так  і сумесна з шэрагам арганізацый.

Кампазіцыйным цэнтрам мерапрыемства з’яўляецца выстава графікі Валерыя Славука  з ілюстрацыямі да кнігі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».

УВАГА! З мэтай  набыцця бясплатнага білета на мерапрыемства  пры ўваходе ў Ратушу будуць зададзены пытанні, звязаныя з жыццем і творчасцю пісьменніка. Правільны адказ дае магчымасць бясплатнага ўваходу.

Мерапрыемствы:

• Выстава графікі  Валерыя Славука. Ілюстрацыі да твору  «Шляхціц Завальня» Яна Баршчэўскага з інсталяцыяй асобных прац.
• Выстава графікі выкладчыкаў і навучэнцаў УА «Віцебскае дзяржаўнае вучылішча мастацтваў».
• Выстава драўлянай скульптуры. і выстава самаробных лялек Л.П. Канюшка.
• Выстава творчых дзіцячых прац, створаных на падставе твораў Я.Баршчэўскага (ДзМШ № 1).


• «Забавы ў стылі рэтра». Гавораць рэчы.
• Сустрэча з ажыўшымі вобразамі, створанымі Янам Баршчэўскім у апавяданні «Шляхціц Завальня»
- «драўляны дзядок»;
- «чарнакніжнік»;
- «рыбак Родзька».

Праграма:

19.00 — Музычная кампазіцыя (УА «Віцебскае дзяржаўнае вучылішча мастацтваў»).
20.00 — Абразцовы ансамбль танца «Егаза» (Цэнтр культуры «Віцебск»). Кампазіцыя «Цветочная фантазия», кіраўнік ансамбля Людміла Самсонава.
21.00 — Таэтральная пастаноўка па твору Арнольда Дыбчы «Іванава шчасце» (УА «Дзяржаўная гімназія № 1 г.Віцебска»). Тэатральная студыя «Прым’ера», кіраўнік  Т.В. Быкава.
21.30 — Харэаграфічная пастаноўка-імправізацыя «Па той бок часу» навучэнцаў УА «Дзяржаўная гімназія № 3 г. Віцебска імя А.С. Пушкіна» Узорная студыя сучаснага танца «Паралель». Кіраўнік: Махава А.В.
22.00 — Харэаграфічны перфоманс «Супрацьстаянне». Студэнткі ВДТУ Лучанкова Даша, Лісоўская Таццяна, Кушнярова Алена. Куратар: Васільева Г.С.
22.20 — Дэфіле мадэляў. Калекцыі адзення студэнтаў Віцебскага Дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта.
23.00 — FIRE-show.  
 

В Полоцке традиционная для Полоцкого  национального историко-культурного  музея-заповедника Ночь музеев плавно перетечет в Неделю музеев. Все выставки будут посвящены 65-летию Победы.

Детский музей проведет со своими посетителями компьютерную игру «Операция «Багратион», а возле Дома офицеров развернется интерактивная экспозиция «Военная техника и оружие». В Международный день музеев, 18 мая, музеи Полоцка будут работать бесплатно, в остальные дни Недели музеев билет не будут требовать у ветеранов войны.

Грандиозный праздник «Ночь музеев - 2010» состоится в  Вилейке 15 мая. На площади Свободы  зрителей ожидает общение с историческими  персонажами, огненное и байк-шоу, шествие  на лошадях. Любители эстрады не пропустят концерт Ани Шаркуновой и Германа, а также поболеют за участников шоу-программы «Ты - суперСТАР!» — вокалистов местного Дворца культуры.

Самые преданные поклонники Вилейского радио будут вознаграждены музыкальной премией «Золотой диск», приуроченной к 70-летнему юбилею регионального СМИ. Все желающие смогут принять участие в разнообразных конкурсах и побороться за приятные призы. Завершится праздник ночной дискотекой.
 

В Международный день музеев 18 мая  Лепельский районный краеведческий музей приглашает посетить вечер старинных танцев с 15:00 до 16:00 и с 16:00 до 17:00.

Ночь музеев стала знаменательным культурным событием в Европе с 2005 года. Ежегодно она объединяет более 2 тыс. музеев в 40 странах. И мы в их числе.






 

 

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Марина Бондаренко
#
Система Orphus