Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Незвычайныя звычайныя людзi. Баба Маруся

Так, якi ж сурʹёзны праект без апавядання пра славутых землякоў?

Цi бачылi вы хаця б адзiн такi прыклад: размова пра Беларусь без размовы пра тутэйшых герояў? Дарэчы, i я таксама не бачыла.

Таму будуць яны i ў мяне ў рубрыцы. Славутыя землякi. Толькi — незвычайныя. Цi не, усе ж такi правiльней будзе сказаць — звычайныя.

Тыя, якiх мы бачым кожны дзень: яны iдуць нам насустрач, гандлююць яблычкамi на шашы, нешта бурчаць сабе пад нос у метро, смажаць дранiкi цi проста сядзяць ля варот на лаўцы. Мы так звыклiся з iмi, што нават нi пра што не пытаем. I дарэмна.

Канешне, пра бабу Марусю таксама можна складаць легенды. Шмат чаго ў яе жыццi было легендарнага i гераiчнага. I калi раскулачвалi бацьку, i дзецi з дарослымi грызлi кару ды варылi лебяду…

Iкалi iшла яна замуж за аднаногага Паўла, бо шкада стала: хлопец без нагiз вайны прышкандыбаў, а ў яго на шыi братоў малых гронка i сястра немаўлятка, бацька стары, а матка памерла…

Цi калi амаль нежывога ўнука, ад якога адмовiлiся сталiчныя лекары, выратавала травой ды шэптамi… Як вазiла пошту праз Днепр на лодцы ў любую непагадзь пры любой хвалі…

Можна было б расказаць пра шматлiкiя бабiны праекты па зборы на масштабныя святкаваннi шматлiкай раднi, пра тое, як людзi, якiя проста ехалi мiма Марусiнай хаты i зайшлi вады напіцца, станавiлiся таксама роднымi i атрымоўвалi пажыццёвае права на адпачынак у цудоўнай Унорыцы дый багатыя вясковыя ссабойкi…

Можна распавядаць пра вялiзарныя пакункі з ежай, якiя баба рэгулярна цягае на аўтобусную станцыю iрассылае па адрасах сваiх дзяцей i ўнукаў ледзь не кожны месяц…

Але наогул легенда — жанр надта дробны для такой постацi, як баба Маруся. Да таго ж яна сама якую пажадаеш легенду спляце ў момант, ды рапавядзе яе так выразна i смачна, што нiякi артыст не здолее. Таму проста цытую:

Пластмасавае сэрца

Ты ж ведаеш, Анька, Карэбаў, тых, якiя жывуць ля дарогi да лесу? У iх яшчэ стагi сена леташнiя стаяць, гнiюць? Гэты ж Карэба таксама iнвалiд. Наш дзедушка iнвалiд, i ён. Толькi наш дзед настаяшчый iнвалiд, а пра Карэбу я табе расскажу.

1291116_95502036.jpg

Празналi яны, што iнвалiдам i сена бясплатна даюць, i льготы ўсякiя, i пенсiя ў iх пабольша. I сталi яны думаць, як бы i iм iнвалiдамi здзелацца.

Ага, думаюць, трэба з урачамi пасаветавацца. Павезлi у Рэчыцу да ўрачэй яечкi, мяса, кабана спецыяльна забiлi, падаркi ўсякiя. Думалi ўрачы, думалi, што з Карэбам рабiць, i прыдумалi: уставiлi яны яму пластмасавае сэрца, зашылi ў грудзi, i напiсалi, што iнвалiд. Ты чуў, ты бачыў, што прыдумалi? I цяпер iм i сена, i пенсiя, i забор калхоз пакрасiў. А наш дзедушка так i не папросiць нiчога нiколi, хоць i самы настаяшчы iнвалiд.

Вiка i мiлiцыянер

Ты пытаешся, як там Вiка? Нармальна Вiка. Сыночка нарадзiла, у Рэчыцы жыве. Бацька iхны, праўда, кiнуў iх, Вiка адна малога росцiць.Спрабавала яна на работу ўстроiцца, хацела ў прасцiтуткi пайсцi. Ага… Пайшла яна туды на сабяседаванне, ну, туды, дзе там хто ў прасцiтуткi гэтыя набiрае, але ж не прынялi яе, сабяседаванне яна не прайшла.

Рашыла яна тады закончыць жыцце самаўбiйствам. Пазванiла ў мiлiцыю i кажа: прыходзьце да мяне, пажалуйста, я тут жыцце самаўбiйствам буду заканчываць, так за сынам маiм прысматрыця.

Ну, мiлiцыянер ей кажа: пачакайце, жэншчына, пакуль што самаўбiйствам жызнь не канчайце, я зараз прыду. Прыйшоў, пагаварыў з Вiкаю, ну, яна i перадумала. Работае там дзесцi ў Рэчыцы цяпер…

Дамова з Богам

Цi веру я ў Бога? (Смяецца) Не знаю, унучачка. Калi ён ёсць, дак у мяне ж у кожным куточку iконы паразвешаны, у рушнiчках, усе як трэба… А калi яго няма, дык iконы ж тыя есцi не просяць...

Правiльнае пахаванне

Э-э-э, Анька, пра Васiля ты пытаешся... Памер летась Васiль. Пайшоў кароў пасвiць, ды i ўпаў там. Вечарам каровы iдуць, а пастуха няма. Маня, жонка ягоная, пабегла на поле, а ён ляжыць. Яна думала, ён пьяны, а ён мёртвы.

Ну, паклiкала мужыкоў, прывезлiяго… Ага… Похараны Маня харошыя здзелала, очэнь харошыя… I стол накрыла, людзей назвала, багата так усё… Ну, i прычытала яна над гробам тожа харашо, так: (прыпамiнае, дзелавiтым тонам) ах ты ж мой Васiлечак... на каго ж ты мяне пакiнуў... як жа ж я цяпер без цябе… Карацей, харашо так прычытала, правiльна, маладзец.

I яшчэ адна каларытная замалёвачка

Аднойчы баба Маруся таемным шэптам паклiкала мяне з хаты ў агарод. Зайшлi мы за хлеў, у высокую зелянiну. Тут баба раптам скiнула з сябе мурзатую хатнюю сукенку, вокамгненна нырнула ў святочнае ўбранне, сунула старое адзенне мне ў рукi i зашаптала:

— Праз тры гадзiны вынесеш мне гэтае сюды ў гарод. Хацiм з дзеўкамi троху пасядзець, суседа нашага прыглосiлi, стол накрылi… Я халоднае ўзяла, агурочкаў, рыбы той з халадзiльнiку, тут во, у батве схавала. Дзеду нiчога не гавары, я не хачу, штоб ён знаў. Калi запытае, скажаш, што травы пайшла свiням рваць.

Было тады нашай гуляке восемдзесят гадоў.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (8) Последнее сообщение
Larysa аватар

Дзякуй вялiкi! Нiбыта @ сваёй вёсцы пабыла!!!

Перс аватар

 А сколько ей лет?

Наяна аватар

Aleksandra аватар

Пазнала бабуліну вёску)

Тати аватар

У меня где-то в глубине души мечта написать книгу про свою бабушку. Может и не книгу, но хотя бы рассказ. Но как всегда быт и лень съедают мечты. 

А Ваша статья "всколыхнула" затаённое.

Замечательно, что статья написана на белорусском. Она действительно передаёт этот деревенский колорит.

Samt аватар

Як добра напiсана! Вялiкi дзякуй!

Alesja аватар

Супер!

А прочитала после небольшого спорного диалога с Анфисой нашей. Happy

Прониклась

Лира аватар

спасибо за Ваш рассказ. 

Тати, отличная идея написать рассказ о бабушке!!! Надеюсь Вы нам позволите его почитать?

#
Система Orphus