Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Чаму беларусы не любяць размаўляць

Здаецца, немагчыма знайсцi iншы такi маўклiвы i таемны народ, як мы з вамi, беларусы.

Што мы матаем сабе на вус, аб чым марым, чаго жадаем i што ненавiдзiм — ведама толькi нам адным.

Сапраўдны, генетычны беларус лепш памаўчыць, чым распачне гутарку, лепш паслухае, чым распавядзе, лепш паразважае ў адзiноце, чым вынясе патаемныя свае думкi на людзкi суд.

Як так адыбылося — невядома, але ж будзе так, пэўна, заўседы. Таму, што так закладзена у нашай з вамi мове.

Але спачатку — аб адной цiкавай лiнгвiстычнай з΄яве. Называецца яна «моўнай лакунай», цi «безэквiвалентнай лексiкай»: у кожнай мове есць такiя адзiнкi, якiя немагчыма перакласцi адным словам.

Напрыклад, у фiнаў есць такая назва — hipia. Калi перакладаць яго на беларускую мову, атрымаецца «пяшчотная, дагледжаная скура жанчыны».

Гэта значыць, што фiны значна больш уважлiвыя да сваiх жанок, чым беларусы, якiя не палiчылi патрэбным выдумваць для пяшчотнай скуры нейкую асобную назву.

Гэтыя ж гарачыя фiнскiя хлопцы называюць «жаночую шыю ззаду (што пад валасамi)» таксама адным словам — niska. Адчуваеце, якая неверагодная ў вага да жаночага цела?

Photoxpress_1776810.jpg

У французаў, дарэчы, няма такога слова як «кiпень» — яны кажуць «eau bouillante» (кiпячая вада), у Парыжы нельга правесцi «суткi» — толькi «vingt quatre Heures» (дваццаць чатыры гадзiны).

Усе гэта, зразумела, сведчыць аб нейкiх агульнанародных патрэбах i непатрэбах: калi няма ў мове, значыцца, не патрэбна наогул.

Але ж вернемся да нашых маўклiвых суайчыннiкаў. Напрыклад, цi ведаеце вы, як буде па-беларуску «общаться»? Як сказать беларусу, што ен жадае пагутарыць с суразмоўцам наконт вельмi важнага пытання?

А нiяк.
Няма у нашай мове такога слова.

Ёсць «общение» — «зносiны». Слова, якое штучна ўтварылася ў апошнi час ад iншага слова — «адносiны», па-руску — «отношения».

Зносiны — тое, што падтрымлiвае «адносiны». Каб мець «зносiны», цi «адносiны», не трэба размаўляць. Дастаткова нешта рабiць адзiн для аднаго.

Таму мы, як тыя французы, якiм не патрэбны «кiпень», выкарыстоўваем апiсальные выразы, калi нам трэба перакласцi гэта чужое для нас слова «общаться»: «узнавiць зносiны», «усталяваць зносiны», «падтрымлiваць варункi».

Нам генетычна не патрэбна малацiць языком. Нам лепей памаўчаць.

Затое для слова «жир», якое ў рускай мове ўсяго адно, у нас есць нават чатыры адпаведнiка: тлушч, «говяжий жир» — лой, «свиной нутряной» — здор, «гусиный жир» — шмалец.

Калi справа тычыцца ежы, беларус становiцца больш шчырым на словы!

А яшчэ беларус не маўчыць, калi бачыць боскую прыгажосць. Тут ён пяшчотны i словаахвотлiвы, як той фiнн.

Ведаеце, што у нашай мове ёсць «зорка» — па-руску «звезда», i «знiчка» — «звезда, которая падает»? Ва усiх iншых мовах — зорка i зорка. А ў нас — дакладна. Знiчка.

Яно, мабыць, так i трэба. Маўчаць, калi ўвесь свет трашчыць языком. I казаць, калi ва ў сiх адымае мову…

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (19) Последнее сообщение
Larysa аватар

я нешта прыпомнiла бабулiн выраз "схадзiць на сяло". не ведаю, насколькi ён распа@сюджаны, але мне вельмi падабаецца i сам тэрмiн, i тое, што ён азначае. нажаль, цяпер так проста мы @жо адзiн да аднаго не ходзiм..

Анна Северинец аватар

Так, я забылася на гэты цудоуны тэрмін! Але ж і ен да агульнай тэорыі: як казала мая бабуля, пайду на сяло паслухаю. І ніколі - пайду паразмауляю...

А мы яшчэ "хадзілі на сяло" - у інтэрнаце БДУ на кухню. Не гатаваць ежу, не грэць гарбату, а слухаць, што у свеце робіцца:))

iya аватар

Тяжеловато читать. Но на вопрос почему такой маукливы,думаю играет роль еще и географическая пренадлежность. Ближе к северу ,чем к югу. То есть возможно,северная сдержанность.

Анна Северинец аватар

Так! Я мяркую, адтуль и працавітасць, і руплівасць, ад геаграфіі. Але яшчэ што з кліматычных асаблівасцяў паўплывала на нас - гэта нашае балота. Аб гэтым - іншая гісторыя Happy)

iya аватар

Да,среди болот поговорить особо не с кем. И возможно это впиталось в кровь.

Юлия Беккер аватар

Белка аватар

Цалкам падтрымливаю! Выдатна написана. И дарэчы стала для мяне адкрыццем тое, што маукливасць и здольнасць слухаць уласцива для беларускага характара.

Я ж усе думала, што гэта я гэткая "маучуння", амаль што уникальная. Нават здавалася, што усе гэта у мяне не як у людзей. А яно насамрэч вось як. 

Ганна, дзякуй вялики за Вашы артыкулы пра Беларусь и беларусау! Закранаеце за жывое, а гэта дарагога варта.

Анна Северинец аватар

Сalumniado аватар

Я ня ведаю, як вы, дзяучты, а  мяне гэтая беларуская мауклiвасць, ужо дастала!!!!!  Мой  мужык, вясковы хлапец  - маучыць, як чурка бяздушная, ужо не магу!!!

Хачу жыць у Бразллiii !!!  

Анна Северинец аватар

А мой, дзяўчаты, заўседы адказвае. Каб адчапіцца. Адно маленькае "Да", ці адно доўгае "канешна". А потым усе роўна робіць па-свойму. Я кажу яму: да ты хоць паспрачайся са мной, калі незгодны! А ен у адказ - "Канешне"...

Natali16 аватар

Беларусы можа i мауклiвыя, але здольныя не толькi любiць, але i кахаць

Анна Северинец аватар

Natali16 аватар

Алаверды

за статью

zippy аватар

Камунікаваць - чым не слова для абазначэння працэсу? Канешне, наўрад ці скажаш:"Давай пакамунікуем", але чаму не сказаць "мне трэба з табой паразмаўляць", альбо "трэба пагаварыць", ці "давай абмяркуем". Я не лінгвіст ні разу, але я так кажу кожны дзень. Мажліва, не  зусім правільна, але гэта не са слоўніка, а з жывой мовы:)

Анна Северинец аватар

Так у тым і сэнс, што мы не адным словам называем гэты працэс, а апісальнымі выразамі! Вы вельмі дакладна адзначылі тыя словазлучэнні, якія мы выкарыстоўваем у жыцці. Але ж ні адно з іх не адпавядае па значэнні рускаму слову "общаться". Паразмаўляць - гэта разавы моўны акт, абмяркаваць - наогул, тэматычна акрэслены. А "общение" - гэта працяглы працэс, не аднаго дня і нават тыдня...

zippy аватар

Дык і добра, што не адно слова: вымавіў і забыў:) А Вы кажыце - беларусы не размаўляюць. Размаўляюць, ды яшчэ як! самі сказалі - цэлымі апісальнымі выразамі!Happy

Анна Северинец аватар

Натуральна! Яны размаўляюць, але не "общаются". Вы, дарэчы, маеце рацыю - загаловак артыкула, здаецца, памылковы! Напэўна, трэба было рускае слова"общаться" у двукоссі выносіць. Так і чытачам было б лягчэй арыентавацца. Дзякуй вялікі, будзем працаваць над гэтым пытаннем далей! Як прыемна не толькі размаўляць па-беларуску, але і спрачацца на лінгвістычныя тэмы

zippy аватар

Ой-ёй-ёй, дык я ж не лінгвіст. і мая мова далёёёкая ад ідэалу. 

І так прыемна, што Вы часам пішаце па-беларуску! 

Galina-niko аватар

Как приятно читать на  беларускай мове ! Как здорово,что  и отвечают  тоже на белорусском языке !

#
Система Orphus