
Добры дзень, шаноўнае спадарства!
Добры час сутак, мае смелыя чытачы, якiя пераадолелi першыя два сказы, напiсаныя на адной с самых цудоўных i адной з самых няшчасных моў сусвету, i працягваюць змагацца з калючымi «i», кучаравымi «ў» i непахiснымi апострафамi.
Запрашаю вас, мае сябры, у аксамiтавую Беларусь — такую, якой мы яе яшчэ не ведалi. А можа, ведалi, але маўчалi.
Дарэчы, вы ведаеце, чаму беларусы с большая ахвотай маўчаць, чым размаўляюць?
Ведаеце, што адны з самых вядомыя у свеце беларусы — насамрэч рускiя?
А самыя вядомыя у свеце чылiйцы — беларусы?
А чым адрознiваецца беларуская жанчына ад усiх астатнiх? А беларускi мужчына чым?
Ведаеце, што помнiк Янку Купалу стаiць не толькi у Мiнску, але i у Нью-Ёрку?
А што беларускае балота — гэта беларускi характар, ведаеце?
Не?
Тады нам з вамi — ў адзiн шлях.
Аб усiм гэтым — i не толькi аб гэтым — мы з вамi даведаемся разам у падарожжы па Аксамiтавай Беларусi, пераадольваючы калючыя «i», кучаравыя «ў» i непахiсныя апострафы, аднаўляючы ў сэрцы родныя словы i здзiўляючыся той легкасцi i пяшчоце, з якой вернецца да вас ваша радзiма, адна з самых цудоўных i няшчасных краiн сусвету.
I я буду вяртацца да сваей радзiмы разам з вамi.
Таму разлiчваю на вашу дапамогу: i ў тэмах, i ў iдэях, i ў музыцы, якую будзем разам слухаць, i ў мове, на якой будзем размаўляць, бо я таксама, разам з вамi, усе яшчэ шукаю яе на неабсяжных прасторах радзiмы.
Будзьма дапамагаць адзiн аднаму — як у сапраўдным падарожжы, у якое запрашаюць только назейных сяброў.
Дарэчы, ведаеце, што такое «Аксамiт»? Гэта — «бархат».
Амаль што «Вельвет». Толькi наш — больш мяккi.
Цудo@на!!! Будзем чакаць! Асаблiва я хачу больш ведаць пра сучасных яскравых асоб i пра iх працу, мастако@, музыка@, дый проста сумленных людзей, якiя ганарацца, што яны - БЕЛАРУСЫ!
Вельмі даспадобы) Хутчэй бы ўжо ў падарожжа...чакаю новых тэм!
I я, хоць добра ведаю толькi, што "шмат" гэта не "кусок".
Не, Юлечка, шмат - гэта таксама i кусок! Аманiмiя, халера яе бяры
Прапаную такi дэвiз для нашых iншаземных чытачоу: шмат - гэта не толькi кусок!
заинтриговали! с нетерпением буду ждать ваши статьи (позор мне, не умею па-беларуску выражаться, хотя хорошо понимаю)
Цікава, цікава. Неяк нечакана з'явіўся Ваш пост на беларускай мове. Яшчэ больш цікава, што будзе далей. Ну што ж, пачакаю.
Чакаем новы нататак
I я Вамi