Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Аб чым шаптала бабуля

Колькi раз даводзiлася чуць: эх, спытаў бы ў бабкi, да не паспеў.

Пакуль яны жывыя — мы чамусьцi з iмi зусiм не размаўляем. А калi раптам затрымцiць недзе пад сэрцам пытанне: хто я, адкуль мой род, ад каго у мяне той цi iншы бзiк у галаве i калтун у сэрцы — а спытаць ужо i няма ў каго.

Мiж тым, даражэнькiя мае чытачы, у кожнага з вас, лiтаральна ў кожнага, у сямейнай гiсторыi есць такiя вiры i такiя курганы — iх багаццю пазайдросцiлi б нават скiфы. А ужо колькi яны тлумачаць у вашым жыццi — толькi здзiўляйся.

Есць такая легенда i ў мяне. Шэптам расказвала мне гэтую легенду бабуля.

Легенда жахлiвая, з каханнем, забойствам, праклёнам да сёмага калена i iншай старажытная атрыбутыкай…

Вось яна.

“Пабралася Агата са старым панам не па сваёй волi — паслухалася бацькоў. Не тое каб жадалi з багацеем параднiцца, не тое, каб разлiчвалi на неблагія даброты-выгоды, не, бацькi Агаты таксама не лапцямi з чыгуноўсёрбалі: мелi і добрыя хаты, і спраўную гаспадарку.

Але ж час iшоў, дачка ўжо занявесцілася iнават пачала марнець, а зяця ў хату не вяла — не падабалiся ганарлівай Агаце а нi мясцовыя шляхцiцы, а нi залётныя гусары.

Як размаўлялiз дачкой бацкi, чым яе ўлагоджвалі — невядома, але самы настойлiвы  з жанiхоў неўзабаве стаў мужам.

Пасадзiлi бацькi Агату ў вазок, следам — тры вазы з пасагам, развiталiся слёзна і з цяжкiм сэрцам засталiся дома адны.

Казалi, вельмi старалася Агата быць добрай жонкай. Фiранкi на вокнах чысцюткiя, падлога вышараваная да бляску, на двары — кветкi, у пограбе — палендвiцы.

546016_74381545.jpg

Муж на парог — на стале пiрог i iншыя прыкметы шчаслiвага сямейнага ладу. Стары пан жонку маладую не вельмi песцiў — калi-нікалi i пугай перажагне, i паразмаўляць не вялікі мастак, ды i  аб чым з бабай размаўлять, з дурніцай.

Але ж неўзабаве з’явiўся ў тым маёнтку малады хлопец. Не скажу, каб Апалон Бельведэрскi, наадварот — невысокi, карчакаваты, чарнявы, да таго ж жанаты. Але ж Агата з таго часу страцiла спакой і раўнавагу.

На дзіва, яна стала  больш ласкавай з апастылелым мужам, бо сорамна  было нават самой сабе прызнавацца, што закахалася, як жа ж так, не маладая дзеўка, мужняя жонка.

Але не з тых была Агата, хто пагодзiцца прамяняць сваё шчасце на прыстойны выгляд на людзях. Як яны зладзiлi з хлопцам — невядома, але праз якi час прыйшла яна да мужа i сказала як ёсць — люблю Янкеля, с табой жыць не буду, прабач, адпусцi. 

Не адпусцiў. Муж Агаты як звар’яцеў — зачыняў дзверы на засаўкі, вартаваў ля вакон, прывязваў жонку да бэляк, збіваў да паўсмерцi ды брыдка лаяўся.

Рабiў ён гэта дарэмна. У адну ноч Агата, перарэзаўшы путы, выслiзнула з хаты, калi,знямогшыся, стомлены дамашнiмi бойкамi і вiном, захроп муж. Дабегла да жытла каханка, загадала таму збiрацца. Ен падхапiўся, паспрабаваў супакоiць гаротніцу, прыгалубiць, пашкадаваць, пачаў угаворваць — спалохаўся, карацей кажучы, — не! збiрайся! бяжым!

I калi яны, не хаваючыся, неслiся па вулiцы ў калёсах з драбінамі, спынiла Агата цвердай рукой каня, падскочыла да дабротнага панскага дому, вывела зхлева кароў, выгнала з-пад павеці курэй, кiнула ў вакно абарэмак саломы і падпалiла хату разам з п’яным мужам.

Пасялiлiся ўцекачы ў Лунiнцы, дзе нiхто ня ведаў нi пра ганарлівую Агату, нi пра яе пана. Каму нарэшце рассказала яна праўду пра свае ўцёкi, мо бацькам, цi дачкам на смяротным ложку — не ведаю, але доўга потым жылi хлопец з Агатай у ладным доме з чысцюткiмi фiранкамi i да бляску нашараванымі палавiцамi».

З таго часу жанчыны нашага роду, як на падбор, нараджаюцца рашучымi i ганарлівымі, нават жорсткiмi ў барацьбе за шчасце.

Заўсёды яны самi вырашаюць свой лёс i нiколi не залежаць ад плётак ды сурокаў. А мужчыны побач з iмi — як правіла, паслухмяныя,лагодныя, а калi што не так — жонкiiм адразу згадваюць сямейную легенду пра Агністую Панi.

Нарэшце, мужчыны па той галінцы нашага роду нараджаліся зрэдку. Пэўна, патрэбныя нашай зямлi менавiта такiя жанчыны побач з надта талерантнымi мужчынамі.

Агата нарадзiла чатырох дачок, яе дачка — траiх дзевак, у маей бабулi была таксама сястра і адзіны брат Іосіф, а сама яна нарадзiла трох дзяўчынак. У старэйшай i малодшай з iх з’явiлiся па дзве дачкi, а сярэдняя з гэтых дзяўчынак, мая мацi, мае дзвюх  дачок i сына Паўла. Адзінага.

Дарэчы, ў мяне самой — дзве дачкi... Спадчына бабкi Агаты…

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (7) Последнее сообщение
Aleksandra аватар

Гэтак цікава, аж захацелася паспытацца сваёй бабкі. На жаль, у другой ужо не здолею... Дзякуй за легенду

Alvaro аватар

Женатый Янкель бросил свою семью, и унес его шторм под названием Агата. 

А главное, всех все устраивало, кроме Агаты, вот что интересно, до того как наступила развязка. И даже когда она наступила, Янкель этого упорно не понимал. 

Жаль не знаю я таких красивых семейных легенд, но впрочем, есть одна совершенно загадочная для меня история. Во времена Великой Отечественной войны обе мои бабушки были молодыми и красивыми, одна из них была замужняя, муж на фронте, а другая нет. Они работали на какой-то пристани, грузчиками, и были одновременно влюблены в начальника пристани, вернувшегося с фронта инвалида. Каждая моя бабушка в чем-то подозревала соперницу. Дальше дело темное, потомкам разглашению не подлежащее. Мироздание поиздевалось над обеими. Одна моя бабушка вышла замуж за другого человека, и у них родился мой папа. Другая моя бабушка дождалась своего мужа, который брал Берлин, с войны, и у них родилась моя мама. Они жили и росли на одной улице, учились в одной школе, гуляли в одной компании. Так нагрянула первая любовь. Мой папа завоевал сердце моей мамы, что бы она потом ни говорила. Естественно, родители были против их брака. Помимо своих тараканов в головах, они весьма косо смотрели на межнациональные браки.  Так мои родители уехали из своей страны, и оказались в Белоруссии, в Минске, где и родились мы с братом. 

Анна Северинец аватар

Становіцца зразумелым, Альвара, што ў такой сям'і мог нарадзіцца толькі такі сын, як вы: эмацыянальны, эмпатычны і вельмі чулы да любых аддценняў кахання! 

Larysa аватар

удивительные истории. просвою бабушку знаю только то, что её хотели выдать замуж за панича из соседней деревни. а бабушке приглянулся сирота - батрак, который её ещё и младше на 2 года. и когда бабушка пришла просить благослосления у матери на этот брак, мать толкнула её за порог, дочь упала, встала, отряхнулась, и пошла венчаться. потом был мертворожденный ребёнок, война, и,только когда деда забрали на войну, бабушку радители приняли к себе в дом. потом дед вернулся, и родились 3 детей, и до смерти бабушка деда Василя звала Васильком.

Анна Северинец аватар

Насамрэч складаецца ўражанне, што нашым бабкам было куды цяжэй змагацца за асабістае шчасце, чем сеняшнім дзяўчатам... Яны такія гераіні былі у каханні, нашыя бабулі...

zippy аватар

Усю моц бабулінай мудрасці разумееш, насамрэч, калі бабулі ўжо няма побач. Як бы нам навучыцца слухаць, калі ёсць пакуль каго слухаць?

Dziunaya аватар

А я, вось, чытаю і думаю: як жа мы змяніліся... Раней і догмы былі мацнейшыя, і бацькоў не толькі любілі, але і шанавалі і баяліся, і таго, што людзі скажуць сцерагліся... Ан, бач ты, - усё роўна рабілі па-свойму, і нічога іх не спыняла. І жылі ўсё жыццё шчасліва.

А зараз што? Хоць царква і агульначалавечая мараль значна аслаблі, магчымасцяў стала больш - ці сталі мы шчаслівейшымі? З-пад скрыдлаў бацькоўскіх вылезці баімся, усё жыццё маемся то з аднымі, то з пятымі, то з дзясятымі - а кахання знайсці не можам.

#
Система Orphus