Полная версия сайта Мобильная версия сайта

VELVETавае інтэрв’ю. Тут сустракаюцца хоўмскулеры

Беларускія мамы ўсё часцей вучаць сваіх дзяцей дома. Хоумскулінг (дамашняя адукацыя) сёння — рэальнасць. Нават нашая сістэма адукацыі, кансерватыўная і не вельмі паваротлівая, стварае умовы для тых, хто жадае навучаць дзяцей дома: дастаткова дамовіцца са школай, напісаць заяву і здаваць у школе адпаведныя кантрольныя і самастойныя работы — і вучыся сабе, колькі заўгодна.

Эксперымент, трэба сказаць, неадназначны. Мамы, якія абіраюць для сябе і сваіх дзяцей шлях хоўмскулінга — не зусім звычайныя мамы. З такой мамай, арганізатаркай сустрэч бацькоў-хоўмскулераў і заснавальніцай шматлікіх праектаў Настай Хоміч-Базар, мы гутарым сёння.

На вашай сцяне ў сацыяльных сетках – шмат цікавых праектаў: і «Узоры», і «Бусы», і хоўмскулінг, раскажыце, што гэта за такая актыўная і рознабаковая дзяўчына — Наста Хоміч-Базар?

Што ж, давайце знаёміцца. Мне 31 год, я замужам, маю дзьвух дачок. Па адукацыі я музыка, але прафесійна музыкай не займаюся. Затое ўсё жыццё арганізоўвала розныя мерапрыемствы: у школе, потым у вучэльні, акадэміі. Гэта тэма, якая ў мяне атрымліваецца і якая мне цікава.

deti1.jpg

Калі нарадзіліся дзеткі, вельмі зацікавілася тэмай мацярынства. Ад хатніх родаў да — вось цяпер — хоўмскулінга і вывучэння псіхалогіі  развіцця. Тэма сям’і — гэта таксама мой вялікі інтарэс.
Спалучыліся гэтыя дзве тэмы ў арганізацыі дзіцячых і сямейных мерапрыемстваў.

Ладзіла беларускамоўныя «Яліначкі» для самых маленькіх. А потым арганізавала дзіцячыя сустрэчы «Базартчык» (2011 — 2013 гг).

Гэта такія сустрэчы, дзе былі майстар-класы, спектаклі і музыка. Старалася, каб усё, альбо амаль усё было на беларускай мове.

З «Базартчыкаў» выйшлі «Бусы» (2013). Гэта праект сямейнага адпачынку, які я арганізавала разам з Ганнай Шапашнікавай. Там праходзяць спектаклі, музычныя сустрэчы, квэсты.

deti2.jpg

deti3.jpg

Год таму я зышла з праекта, але ён працягвае існаваць і радаваць дзетак.

А я вяртаюся да сваіх беларускамоўных «Базартчыкаў» гэтай восенню.

Акрамя гэтага, ужо другі год запар я з’яўлялася арганізатарам дзіцячай пляцоўкі на арт-пікніку FSP. Гэты вопыт для мяне вельмі важны і прыемны.

У гэтым годзе праз пляцоўку прайшло 540 дзетак! І ўсё працавала вельмі добра. Вельмі ганаруся сабой і ўсімі, хто прымаў у ёй удзел.

fsp1.jpg

fsp2.jpg

fsp3.jpg

Наста, а дзе і як знайсці і «Ялінкі», і «Базартчык», ці можна туды папасці бацькам і дзеткам, якія не знаёмы з вамі асабіста?

Інфармацыю пра маю дзейнасць можна знайсці ў фэйсбуку, праз знаёмых (самае любімае), праз некаторыя белмоўныя смі. Праз месяц-два будзе працаваць сайт Bazart.by, дзе можна будзе сачыць за ўсімі маімі актыўнасцямі.

Яшчэ ж ёсць Uzory…

Што да Uzory, гэта фірма майго мужа. Ён займаецца нанясеннем выяваў на тканіну. Майкі з лагатыпамі, спецадзенне, дызайнерскае адзенне — гэта ўсё наш профіль. Я на фірме троху дапамагаю, а таксама час ад часу ствараю творчыя праекты. Адным з якіх быў праект «Роднае цела», які мы ладзілі разам з Русяй (фолькавай спявачкай, гурт Shuma).

Мы выпусцілі лінію бялізны з беларускімі арнаментамі.  Гэты праект мне таксама вельмі спадабаўся.

Пакуль што ён на паўзе, але ў плянах да яго вярнуцца і працягнуць выпуск бялізны, а таксама піжам і халатаў.

uzory.jpg

uzory1.jpg

Я вельмі люблю вучыцца. Цягам апошніх двух год я вывучылася і атрымала сертыфікат практыка эннеаграммы (тыпалогія асобы). Таксама я сертыфіцыраваны коўч і трансфармацыйны трэнер.

Паспрабавала працаваць коўчам — цікава, але арганізоўваць мне падабаецца больш. Тое самае і з трэнерствам, магчыма я пачну неяк праводзіць трэнінгі, але пакуль мне падабаецца больш проста дзяліцца інфармацыяй, чым заклікаць людзей і праводзіць трэнінгі.

Цікавасцяў у мяне і праўда вельмі шмат.

А як вы зацікавіліся хоўмскулінгам?

Пра хоўмскулінг я пачула, калі старэйшай дачцэ было ўсяго 3 месяцы. І ўжо тады мне гэта ідэя спадабалася.

Тое самае і з садком. Я стараюся арганізаваць свае справы і праекты так, каб дзеткі збольшага былі са мной. У садок яны ходзяць два разы на тыдзень, але апошнія паўгода амаль там не былі.

deti_4.jpg

Наконт той самай сацыялізацыі, якой усіх палохаюць, магу сказаць, што яе ў нашых дзяцей дастаткова. У нас часта бываюць госці, дзеткі сяброў застаюцца з начоўкай, плюс мае праекты звычайна шматдзетныя.

Зараз старэйшай дачцэ 6 год і пакуль афіцыйна яна яшчэ ў садку, але я хачу пачаць навучаць яе па школьнай праграме.

Калі ўсё атрымаецца, будзем працягваць. Калі не, аддамо ў школу. Але я маю надзею на першы варыянт.

Таксама адной з прычын для хоўмскулінгу з’яўляецца той факт, што мы з’ехалі жыць на вёску. А ў вёсцы час ідзе па-іншаму. І як па мне, дык прастора для навучання ідэяльная).

deti5.jpg

Наста, а ці успрымае вашая дачка вас як настаўніцу? З уласнага настаўніцкага і бацькоўскага досведу я ведаю, што дзеці не вельмі ахвотна ўспрымаюць маму ці тату ў ролі настаўніка…

Добрае пытанне. Я была ўпэўнена, што мама гэта мама, і яна ня можа быць настаўніцай. Думала знайсці настаўніка, каб вадзіць раз на тыдзень (дзьве гадзіны раз на тыдзень дастаткова, каб прайсці праграму першай клясы, гэта вопыт маёй сяброўкі і яе дачкі). Мо, так і зробім.

Але зараз у мяне з’яўляецца іншая пазіцыя. Я не настаўнік, які навучае дзіця, а дарослы, які дапамагае дзіцёнку знайсці веды.

Розніца ёсць. Калі дачакацца цікавасці ў дзіцёнка да пісання, чытання, вашая дапамога будзе ўспрымацца менавіта як дапамога.

Паглядзім, як выйдзе.

deti_6.jpg

І самае галоўнае — калі ў мяне не атрымаецца, я найму настаўніка, калі і гэта ня выйдзе — павяду ў кшолу. Усё пакажа час.

Чым вас і вашых аднадумцаў не задавальняе традыцыйная сістэма адукацыі?

Пытанне ня ў тым, чым не задавальняе, пытанне ў тым, якія плюсы мы атрымліваем у хоўмскулінгу. У школе насамрэч трэба шмат болей часу на вывучэнне, чым дома.

Таму што ў школе настаўнік кажа 20-30 дзеткам, і слухае кожнага з іх, а дома мама (ці запрошаны настаўнік) кажа аднаму дзіцёнку.

А вольны час лёгка аддаецца гурткам, гульням, сустрэчам з сябрамі і вывучэнню таго, што цікава.

deti__63.jpg

deti_7.jpg

Як, на ваш погляд, выглядае ідэальны хоумскулінг? Чаму гэта лепш за звычайную школу?

Ну, практычнага вопыту ў мяне яшчэ няма. Але калі казаць пра маё бачанне, то ідэяльны хоўмскулінг выглядае наступным чынам:  у дзіця ёсць расклад, па якім праходзіць яго дзень.

Урокі, гурткі, вольны час. І будныя дні праходзяць па гэтым раскладзе. Калі збольшага гэта будзе, то час ад часу можна лёгка збіваць графік на сяброў, сустрэчы ці вандроўкі. Ідэяльна было б хадзіць у школу здаваць кантрольныя ды тэсты раз на паўгода, а ня кожны месяц.

Таксама ідэяльны хомўскулінг для мяне, гэта перыядычныя сустрэчы з аднадумцамі, для падтрымкі, абменай вопытам.

Гэта ўсё для мяне лепш за звычайную школу тым, што дзіця траціць меней часу на навучанне, мае больш вольнага часу на жыццё), дзіця збольшага знаходзіцца ў вядомай яму і бяспечнай абстаноўцы (дзе і вучыцца лягчэй).

Ці не баіцеся вы за будучыню тых дзяцей, якія будуць навучацца дома? Як яны паступяць у нашы універсітэты? Як паздаюць ЦТ?

Не, не баюся. Па той прычыне, што дзеці, якія хоўмскуляць, звычайна паказваюць добрыя рэзультаты ведаў (ня ведаю пакуль ніводнага дзіцёнка, які б вучыўся на хатняй адукацыі дрэнна). А рэпетытараў па розных прадметах і так бяруць для большасці старшакласнікаў.

Як бы выглядала наша сістэма адукацыі, калі б вы сталі міністрам адукацыі? Што было б новага, што пакінулі б старае?

Я б канешне не хацела браць на сябе адказнасць, якую бярэ міністр адукацыі. Але калі з варыянтаў фантазій, то я б адмяніла адзнакі ў пачатковай школе. Адмяніла б абавязковае сядзенне за партай.

Зрабіла б заканадаўства больш лёгкім з пункту гледжання спосабаў атрымання ведаў (той жа хоўмскулінг і г.д.). Дакладна зменьшыла б аб’ём прадметаў. Лепш даць меней, але якасней, чым так шмат, колькі даюць нам, але потым дарослыя людзі нічога ня могуць успомніць са школьнай праграмы.

Якія планы ў суполкі бацькоў, якія цікавяцца хоўмскулінгам?

Суполак ужо некалькі ў Менску. У кожнай свае мэты. Наколькі ведаю, ёсць людзі, якія хочуць ісці да змены законапраектаў. Ёсць тыя, хто хоўмскуліць сваіх дзетак і збірае для іх кампанію.

deti_10.jpg

Што да мяне, я проста збіраю вакол сябе аднадумцаў, каб мець падтрымку ды абменьвацца вопытам. Паколькі арганізацыя гэта тое, што я люблю, то буду рабіць гэта часцей. Таксама думаю пра тое, каб апісваць свой вопыт хоўмскулінга. Каб было дзе пачытаць, як пачаць, з чым сутыкнешся, дзе ўзяць інфармацыю.

На сустрэчы, якую я арганізавала ў нас на вёсцы, усе перазнаёміліся і вельмі захацелі сустракацца яшчэ.

Вырашылі, што будзем арганізоўваць тэматычныя сустрэчы для дзетак на розныя тэмы (медыцына, прафесіі, ароматэрапія, масаж і ўсё іншае, што цікава дзеткам і нам).

Рэзананс пасля сустрэчы быў нечакана вялікім і яшчэ шмат людзей выказала сваё жаданне далучыцца. Таму думаю, разам нам будзе весела.

Фота з асабiстага архiва гераiнi.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (6) Последнее сообщение
Юлия Петруненко аватар

Мне нравится идея с хоумскулингом) Я думаю, точно смогла бы эффективнее пройти программу младших классов с ребенком дома. Но если обучать самой - то на это будет уходить много времени, я думаю. Если нанимать учителей - то денег. 

А Настя всю школьную программу собирается осваивать с детьми дома или до какого-то класса?

Согласна с программой Насти как министра образования  В школе тьма ненужной информации, которой дети тупо забивают голову вместо более интересных и полезных вещей.

Наяна аватар

Сама идея мне тоже нравится. Хотя ближе была бы частная школа с хорошей программой. Ну а на качественный хоумскулинг нужно очень много денег, потому что среднюю и старшую школу я б преподавать не смогла.
Да и не хотела бы

lavazza аватар

Я считаю, что опыт нахождения в стенах школы, в классе вместе с одноклассникам итак или иначе полезен. Я любила школу, особенно в младших классах, мне было интересно учиться, везло с учителями,  и т.д. Зачем лишать ребенка такого опыта, общения в классе, обсуждения заданий, споров, соревновательных моментов? 

Но каждому свое, как говорится... 

tru-ekaterina аватар

очень скептически отношусь к этому виду обучения.

во-первых, мне непонятна самонадеянность родителей, которые считают, что без специального образования, опыта и владения методиками обучения могут заменить двадцать специалистов-предметников. простой пример: вот мы все владеем русским языком, но многие ли смогли бы его преподавать иностранцу?

а во-вторых, мне непонятна собственно цель такого обучения. единственной причиной, на мой взгляд, может быть болезнь ребенка. а здоровому ребенку - зачем?

Сигрун аватар

побежала на работу

Нежность аватар

Разделяю все преимущества хоумскулинга, все знания на сегодняшний день мой ребенок получил попутно с игрой/едой/прогулкой/поездкой. Но в то же время вижу в школе массу возможностей, которые я не восполню ребенку дома. 

И очень поддерживаю мысль героини про лимит на сидение за партой. Это просто бич начальной школы.

#
Система Orphus