Полная версия сайта Мобильная версия сайта

VELVETавае інтэрв’ю: «Мне шанцавала на ўзаемнае, але не вельмі шчаслівае каханне»

Ці насамрэч існуе каханне па-беларуску? — запыталіся мы ў паэта, тэлевядучай і прыгажуні Валярыны Куставай.

Дарэчы, сёння Валярына сярод журналістаў — нарасхват. Яна вядоўца папулярных моўных курсаў, якія, нажаль, скандальна завершылі сваё існаванне, ускалыхнуўшы грамадскую дыскусію.

Яна — аўтарка і вядучая самых папулярных тэлеперадач канала «Белсат» — «Чорным па белым» і «Фітнэс-шмітнэс».

Наогул Валярына Кустава — адна з самых паспяховых і знакамітых беларускіх паэтаў, прычым пачала яна друкавацца ў рэспубліканскіх часопісах у шасцігадовым узросце.

valyarina____1.jpg

Але ж мы адрынулі паўсядзённае і размаўлялі пра вечнае — бо хто ведае пра каханне больш за прыгожую дзяўчыну, да таго ж калі гэтая дзяўчына — паэтка са стажам?

Валярына, вы — аўтарка тэрміну «каханне па-беларуску». Тэорыю гэтай з’явы вы ўжо распавядалі журналістам. А як на практыцы: ці адрозніваеце вы, з якім па нацыянальнасці каханнем звяртаюцца да вас хлопцы?

Так, такі эпітэт (тэрмін, як Вы кажаце), нацыянальную афарбоўку прыдумала яшчэ калі ў школе вучылася. І зафіксавала ў аднайменным вершы. Пасля нават было «Кахай мяне па-беларуску 2, альбо Каханне-дранік».

Усе гэта былі тэзы больш дзеля развагаў над нацыянальнымі адметнасцямі, каб разварушыць беларускае ментальнае балота і закцэнтаваць на прысутнасці ў беларусах эратызму. На той час гэта было смела і весела. Было тое — больш за 10 год таму. Асабліва цікава пра такое разважаць, калі табе 17, 18 і крыху больш.

Насамрэч, не думаю, што ў пачуцця ёсць нацыянальнасць. Нацыянальныя адметнасці ёсць у тых абставінаў і традыцыяў, у якіх адбываецца раман. То бок — больш лакальныя і ментальныя рэчы.

Накшталт такой, што калі закаханы італіец — гэта будуць сірэнады пад вокнамі, паездкі на моцыку па начным горадзе, калі немец — новы перфаратар і яго дапамога з абсаталяваннем хаты, калі украінец — табе гарантаваны запрашальнік на канцэрт Вакарчука, калі беларус — тут залежыць — гэта год выбараў ці не…

Жартую. Ну і так — у любых абставінах, якія б магла акрэсліць для сябе як інтымныя, я асабіста таксама размаўляю па-беларуску.

valyarina____2.jpg

Беларускі мужчына, у якога варта закахацца — ён які?

Ён рэдкі і, думаю, не вельмі характэрны тып для нашых шырот. Ён ўдачлівы (лёсік), матэрыяльна незалежны і харошы ў ложку, а яшчэ задаволены жыццём і працуе там, дзе хоча працаваць і атрымлівае задавальненне ад таго, што робіць. А яшчэ ён — добры, адказны і разумны. І ён клапатліва кахае мяне).

А беларуская дзяўчына, менавіта беларуская — якая ў каханні?

Я прывыкла казаць за сябе. Думаю, са мной весела, дзівосна і камфортна адначасова. Агульна магу сцвярджаць, што беларускі — ахвярныя, але разам з тым вельмі годныя. Мне так бачыцца.

Увогуле я захапляюся беларускімі жанчынамі.

valyarina____3.jpg

На якой «стадыі» кахання вам лепш за ўсё пішацца? Калі ўзнікаюць самыя кранальныя вершы?

Калі балюча. То бок — бліжэй да фіналу. Зрэшты, не так і шмат таго кахання ў мяне ў жыцці было. Пакуль аддаю практычна ўвесь свой час працы. І спадзяюся, што тое каханне, якому захочацца аддацца на стыдыю ў жыццё мяне неўзабаве чакае.

 

valyarina____4.jpg

Паэзія сёння для вас — прафесія, звычка ці патрэба?

Не звычка. Да такога не звыкаешся. Патрэба — так. Неабходнасць.

Цяпер — і прафесія.

Але не столькі паэзія прафесія, колькі ўвогуле — літаратура. Бо прафесія гэта тое, чым зарабляеш. І, спадзяюся, неўзабаве літаратура дарэшты стане маёй прафесіяй. Бо з паэзіі — не пражываеш. Не ў нашай краіне. Ну і натуральна — я проста не магу іначай. Я размаўляю тэкстамі са светам, небам і людзьмі. Але між тым самае прыватнае і інтымнае — застанецца ведамым толькі мне.

valyarina____5.jpg

А як гэта было — вершы у шэсць годзікаў? Ці памятаеце вы цяпер  тыя хвіліны, калі вершы прыходзілі да вас? Сапраўды, калі іх чытаеш — адчуваеш нейкі невытлумачальны космас…

У шэсць была першая публікацыя з прадмовай Алеся Разанава. Здадзена ў друк — яны была яшчэ раней. Прамаўляла радкі я гадоў з двух, прачытвала іх у снабачаннях перадусім. Я лічыла, што так ва ўсіх, што гэта нармальна. Таму не ўспрымала гэта неяк незвычайна.

Калі ў 11 гадоў мамка прынесла маю першую кнігу з друкарні (а мы спяшаліся на канцэрт Данчыка акурат у той дзень) са словамі: «Валерушка, паглядзі, у цябе кніга выйшла!» Я сказала: «Мамка, добра, кідай яе ў торбу і пабеглі. А што глядзець — там жа мае вершы, што я сваіх вершаў не ведаю?..»)

Каханне па-беларуску — ёсць. А каханне паэткі ці паэта? Пра Марыну Цветаеву, напрыклад, казалі, што каханкі для яе — толькі паліва для лірычнай печы. А як суіснуюць вершы і каханне ў вашым жыцці?

Мне шанцавала на ўзаемнае, але не вельмі шчаслівае каханне, гэта была жарсць. Ад болю, ад жарсці — пішуцца крутыя вершы. Але мне надакучыла хварэць на любоў. Я хачу спакойнай радасці. З прыемнасцю займуся больш шчыльна прозай, кіно і шчаслівымі вершамі, да таго ж апошнія — рэдкасць у нашай літаратуры.

Дарэчы, за свае пазітыўныя тэксты атрымліваю акурат яшчэ больш удзячных водгукаў ад чытачоў, чым ад супадзенняў у балючым.

valyarina____6.jpg

Заўжды казала, што я паэт (не паэтка) у маленстве. Але гэта хутчэй ад таго, што пісала ад імя чалавека — і тое для мяне заўжды было важна. Бо бывае ж, што мужчына, а ён — паэтка…

Як па-вашаму, ці ёсць у свеце нешта больш важнае за каханне?

Так, любоў і адказнасць. Яшчэ ёсць шчырасць, павага, міласэрнасць, разуменне, клопат… Без іх каханне не ўтрымаецца доўга, таму, напэўна, яны больш важныя.

Валярына, як вы ўспрынялі заяву Яўгена Ліпковіча пра тое, што сучасныя беларусы лічаць сэкс-сімвалам менавіта вас?

З усмешкай і прыемнасацю, ведаючы Яўгена. Хаця некаторыя так і кажуць… Я не лічу сябе сэкс-сімвалам — у мяне проста добрая энергетыка. Многія гэта блытаюць чамусьці. 

Ці хапае вам кахання чытача?

Ад чытачоў мне перадусім цікава адчуваць рэакцыю паразумення. Часта пішуць, што маімі вершамі ўдала прызналіся ў каханні (альбо чыталі іх навуліцах і плошчах ці ў ВНУ на іспытах).

Удала — то бок вынік быў станоўчы, з працягам, так сказаць. Альбо на маіх выступах пазнаёміліся і ажаніліся. Ці першы пацалунак адбыўся з каханай паводле вершаў.

Сябар расказваў так: «Я ёй сказаў — а давай зробім, як у вершы Валярыны пра каву. Яна спытала — у якім з іх? Я адказаў: там дзе «мужчына, вы мяне пацалуеце, га?». І яны пацалаваліся першы раз. Ужо некалькі гадоў разам жывуць. У Берліне.

Часта кажуць мне дзяўчаты, маладыя жанчыны — чорт, я сама баялася сабе прызнацца ў тым, што адчуваю, а ты пра гэта напісала — гэта яно!

То бок, мая здольнасць часткова ў тым хіба, каб прамовіць, сфармуляваць адчутае сабой. А калі з кімсьці гэта ў адным рытме — то толькі цешуся. А вось кахання ад чытачоў — часам замінае ў жыцці нават. Бо бываюць вельмі навязлівыя мужычыны-прыхільнікі, што не ведаеш, куды ад іх падзецца, а было,прыкладам, такое, што напрыканцы спаткання — малады чалавек паклаў руку мне на калена і такі кажа: «Ну, што? Я чытаў твае вершы... Паехалі да мяне!» Адразу «НЕ!» такім і вечнае дапабачэнне!

Не трэба блытаць лірычную гераіню і аўтара лірычнай гераіні, хлопцы, камон, давайце спакайней, а то сам Паша Аракелян і чэмпіёнка свету па тайскім боксе мне ўдар ставілі.

valyarina____7.jpg

Ці існуе для вас праблема вузкага кола беларускамоўных чытачоў?

Наконт кола чытачоў. Заднаго боку, так — можна сказаць, што гэта шырокая вядомасць у вузкіх колах. З іншага боку, так як мая аўдыторыя не абмяжоўваеца выключна чытачамі маіх тэкстаў і слухачамі на выступах — яна пашыраная за кошт таго, што вяду рэгулярныя праграмы на тэлеканале Белсат, на радыё часта выступаю, запрашаюць і дзяржаўныя каналы, таму часам сустракаю сваіх чытачоў-гледачоў там, дзе зусім не чакаю. Іх шмат.

Некаторыя чытаюць вершы, некаторыя фільм мой бачылі, некаторыя праграмы глядзяць, ёсць тыя — што чыста ў ФБ чытаюць. Ёсць тыя, хто становяцца маімі студэнтамі… Карацей, ахоп пэўны існуе.

Але ён усё ж, як на мяне, лакальны. І працаваць ёсць куды і над чым.

Цяпер акурат сабе аналізую, як знайсці шляхі камунікацыі з новымі аўдыторыямі.

valyarina___8.jpg

А чаму так мала кахання ў нашым агульна-беларускім жыцці?

Ды тут нават не ў каханні справа. А шырэй — у пазітыве, дабрыні. Не хапае сонца і радасці, энергіі. Беларусы не заўжды знаходзяць час на сябе, на адпачынак. І ў выніку страчваецца ўвогуле сэнс працы — працаваць, каб працаваць?

Я люблю бачыць эфекты. Ва ўсім. І стараюся іх дасягаць. Шкада, што некаторых эфектаў, праўда, трэба чакаць гадамі ці нават дзесяцігоддзямі. Але галоўнае — не змірыцца. Прыняць, але не змірыцца. І працаваць далей. Над сабой, перад усім, над тым, што ты можаш змяніць.

І яшчэ беларусы вельмі мала ўсміхаюцца. Я часта калі вяртаюся ў Беларусь — лыблюся тыдзень, два, а потым людзі, само навакольнае, яно проста забірае радасць, высмоктвае, як Волан-дэ-Морт.

Беларусь нейкая краіна не вельмі спрыяльная для радасці і кахання, не зусім здаровая ў гэтым плане. У людзей тут часта настолькі хранічная стома ад стабільнасці і беспрасветнасці, што не хапае нават часу і сілаў сапраўдна кахаць, заводзіць цудоўныя раманы і сем'і. Але я над гэтым працую — над радасцю, у сэнсе, над цудамі і прыгажосьцю ў межах маёй прыватнай Беларусі. А там — спадзяюся! — і шырэй пойдзе.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (20) Последнее сообщение
Юлия Петруненко аватар

Очень приятная девушка, видела ее в роли ведущей  курсов  ...

но в ситуации с Катей Кибальчич мне не понравились все ее участники 

Анна Северинец аватар

Кстати, именно в этой истории, неприятной и сложной, Валерина была, пожалуй, единственной ,кто повел себя максимально корректно и достойно: она сразу отделила мух от котлет:) Но мы специально не касались никаких суетных тем:) Только любовь, только вечное:) 

Сигрун аватар

Дзякую за інтэрв'ю. Але не перастаю здзіўляцца - і што ж гэта за краіна нейкая дзіўная  - Беларусь, у якой так мала і кахання, і сонца, і радасці. 

Я ў нейкай іншай Беларусі жыву.

 

Анна Северинец аватар

Ну, мне, напрыклад, таксама заўважна нашая беларуская інтравертнасць ,асабліва калі вяртаешся з-за мяжы:) Валярына працуе і ў Варшаве, мо, таму заўважае гэта часцей? 

Сигрун аватар

Інтравертнасць і "высмоктванне радасці" розныя рэчы. 

Эмоцыі паслы вяртання з-за мяжы могуць быць розныя, а вось падаваць сваё

асабістае ўражанне як аб'ектыўны факт 

Risha аватар

Всё, Людмила, я точно уверена что в бресткой области всё подругому)

и вспомнила как в Берёзу ездила, там точно дышится легче и радостнее

Сигрун аватар

Нет, Оля, не по-другому. Просто я другая Happy И очень не люблю огульного хаяния любого народа. Некрасиво это, уж извините.

И вы кстати другая, просто усталая 

Анна Северинец аватар

Людмила, а кто кого хает? Белорусы действительно мало улыбаются на улицах другим людям. Говорить об этом - что, оскорбительно? 

Не понимаю. 

Сигрун аватар

 мне не хочется спорить, приводить цитаты. Интервью было дано не для этого, да и мне не нужно доказывать что - либо.

Предлагаю просто остаться при своем мнении всем Happy

zoloto аватар

Есть еще надрывный оптимизм))) - по крайней мере, у меня складывается такое впечатление))). Говорить себе, что все хорошо, несмотря ни на что))).

Сигрун аватар

Я не замечала такого в массе  Все-таки надрывный оптимизм больше присущ западной культуре (типа все всегда хорошо). А если человек не впадает в истерику из -за любой проблемы, а просто живет дальше, то где ж тут натянутость?

zoloto аватар

Нее. в западной культуре это декандентский оптимизм)), а у нас именно надрывный. Вот где-то так. Я Вам там письмецо в личку написала. Не читали?

Сигрун аватар

Посмотрела - нет письма. 

zoloto аватар

Еще раз отправила.

Сигрун аватар

Нет 

Сигрун аватар

я вам написала 

Lapka аватар

Там теплее и солнца больше

Risha аватар

согласна с последним ответом

рада что про воланд де морта и усталось это не мои декретные нытики, а вот и бессемейная журналистка тоже такое замечает

zoloto аватар

Інтраверты-беларусы, інтраверты))). Але ў нас зараз такое нетыповае надвор'е, што, можа, хутка мы станем тэмпераментнымі італьянцамі))). 

 

 

  Любовь-морковь – это по-русски…
                   
Ня веру ў моркву-каханьне,
веру ў каханьне-дранік,
веру ў каханьне-бульбу,
веру ў бульбоўнік каханьня!

Веру ў каханьне-паўстаньне,
веру ў каханьне-выгнаньне,
веру ў каханьне-дыханьне.
Веру
            ў каханьне.

Валерыі новых вершаў і натхнення))).

 

Анна Северинец аватар

Так, надвор'е - ух! 

#
Система Orphus