Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Зоркi падтрымалi беларускую мову

Кампанія «Будзьма беларусамі!» і музычны партал «Тузін Гітоў» прэзентавалi аўдыё-дыск «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2».

 budzma_1.jpg

Гэта працяг паспяховага праекту, што быў прадстаўлены шырокай публіцы ў 2009 годзе, калiвядомыя небеларускамоўныя выканаўцы з Беларусі пераспявалі свае хіты на роднай мове.

Да ўдзелу ў другой частцы былі запрошаныя замежныя выканаўцы розных стыляў, кожны з якіх сам вырашыў, які са сваіх хітоў пераасэнсуе на беларускай мове.

budzma_2.jpg

Каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская адзначае:

«Мэта нашага сёлетняга праекту — павышэнне прэстыжу беларускай мовы. У Беларусь модныя тэндэнцыі прыходзяць найчасцей звонку, таму мы звярнуліся да зорак Заходняй і Усходняй Еўропы, каб яны праспявалі свае хіты па-беларуску.

«Перазагрузка-2» сталася яшчэ і творчым эксперыментам, калі творцы з іншых краінаў адкрывалі нашу мову для сябе, а разам з тым і для сваіх слухачоў. Нам прыемна чуць на хвалях ФМ-станцый Беларусі творы з першай «Перазагрузкі», мы ўпэўненыя, што «Перазагрузка-2» будзе мець поспех і па-за межамі краіны».

Удзельнікамі складанкі «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» сталі «Воплі Відаплясава», Oleg Jagger, «Мумій Троль», Dreamgale, 5diez, Макс Лорэнс, Марыя Тарасевіч, Аляксандр Рыбак, «Смысловые галлюцинации», Leon Gurvitch Project, Zdob si Zdub і Алёна Свірыдава.

budzma_4.jpg

Значны ўнёсак у праект зрабіў і кожны з не менш зорнага складу перакладчыкаў: Алесь Камоцкі, Сяргей Балахонаў, Глеб Лабадзенка, Уладзь Лянкевіч і Андрэй Хадановіч сталі надзейнымі праваднікамі музыкаў у свет беларускай мовы.

«Праект паказаў, наколькі багатая наша мова, — гавoрыць аўтар ідэі праекту, рэдактар партала Tuzin.fm Сяргей Будкін.

— Прычым паказана тое праз цэлае суквецце жанраў — тут ёсць якасны поп ды чуллівы эрэнбі, чароўны джаз і жорсткая альтэрнатыва... «Перазагрузка» — гэта яшчэ і спроба ўвесці ў беларускі кантэкст тых, хто там проста абавязаны прысутнічаць. Ну і, натуральна, «Перазагрузка» — гэта глабальная акцыя ў падтрымку нашай культуры. Ад рэалізацыі такіх праектаў робіцца трошкі цяплей на душы».

Прэм’еры песняў ўдзельнікаў праекту «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» прайшлі ўвосень на сайтах «Тузін Гітоў» і «Будзьма беларусамі!».

Ад пачатку праект меў шырокі грамадскі і медыйны рэзананс. Яшчэ да афіцыйнага выдання песні праекту спампавалі і праслухалі больш за 50 тыс. чалавек з Беларусі і па-за яе межамі.

Прэзентацыя адбылася 15 снежня ў Мiнску ў Loftcafé.

budzma_3.jpg

Спецыяльным падарункам для гасцей iжурналiстаў стала этна-дыскатэка з удзелам лідэра гурта «Воплі Відаплясава», які выступіў з адмысловым ді-джэйскім сэтам.

budzma_5.jpg

budzma_6.jpg

budzma_7.jpg

Фота: Аляксандр Ждановiч

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Юлия Беккер

Комментарии

Всего комментариев (3) Последнее сообщение
Larysa аватар

уже давно скачала  Мумий троль очень понравился.

Dziunaya аватар

І я некаторыя песні таксама праслухала. Выдатны праект! 

#
Система Orphus