Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Такімі нашых зорак вы ўбачыце ўпершыню

«Захапленні» — так называецца новы відэапраект грамадскай культурніцкай кампаніi «Будзьма беларусамі!», які стартуе 19 сакавіка і працягнецца да канца чэрвеня.

Кожны панядзелак і чацвер на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!» — спецыяльныя рэпартажы пра захапленні беларускіх зорак. Тры дзясяткі «фільмаў», унікальных паводле фармату і зместу.

Вы бачылі зорак на сцэне, але абсалютна не ўяўляеце іх у побыце? Вам цікава, чым яны жывуць? Для чаго Беньцы касцюм астранаўта?

tarantino-by-zahaplenni_01.jpg

А Уладзіміру Пугачу — стрэльба?

tarantino-by-zahaplenni_02.jpg

Напрыклад, усе ведаюць, што Лявон Вольскі выдатна варыць крамбамбулю. Але што цікавага ў тым, каб зварыць яе на кухні ды проста надрукаваць рэцэпт? А вось калі напой зварыць на ўзлеску «банда» партызанаў, тады ў крамбамбулі будзе зусім іншы смак.

tarantino-by-zahaplenni_03.jpg

Ні слова пра музыку, пра прафесію — такі фармат праекту. Толькі захапленні.

«Нам падалася ўдалай знаходка забаўляльнага фармату праекту, — кажа каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Ніна Шыдлоўская. — Рэпартажы праекту глядзяцца лёгка і захапляльна, яны даступныя і цікавыя самаму шырокаму гледачу. Да таго ж, прадмет абмеркавання — захапленні — цалкам зразумелы большасці.

Магчыма, нехта, зацікавіўшыся захапленнем зоркі, адкрые для сябе і яе творчасць. Нехта пабачыць новае займальнае хобі, зразумее, што ў нас ёсць шмат магчымасцяў жыць разнастайна і цікава. Прэзентуючы гэты праект, мы верым, што калі кожны будзе заняты любімай справай, будзе рабіць гэта добра і з душой, мы разам здолеем змяніць жыццё да лепшага».

tarantino-by-zahaplenni_04.jpg

Naka

tarantino-by-zahaplenni_05.jpg

Ганна Хiтрык

tarantino-by-zahaplenni_06.jpg

ЭВМ

tarantino-by-zahaplenni_07.jpg

TaninJazz

tarantino-by-zahaplenni_08.jpg

Руся

tarantino-by-zahaplenni_09.jpg

Сяргей Пукст

tarantino-by-zahaplenni_10.jpg

«Нейро Дюбель»

zahaplenni.jpg

Фота: Tarantino

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Юлия Беккер

Комментарии

Всего комментариев (1) Последнее сообщение
Dziunaya аватар

Файна! З задавальненнем буду сачыць!

#
Система Orphus