Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Вясна — заўжды прадчуванне новага шансу

Вясна – заўжды прадчуванне новага шансу, перадусім шансу ў новых стасунках…

То са святам новых закахасцяў, лёгкіх, веснавых, вясёлых!

Няхай спраўдзіцца – і гэтай вясной усе дзяўчаты адчуюць сябе князёўнамі, а ўсе спадарыні – княгінямі!

1.jpg

АПОШНЯЕ ТАНГА Ў МЕНСКУ

Давайце скарыстаем шанец,
што выпадае толькі раз.
Мой незнаёмец, мой абранец.
Наперад! Вы мой Цінта Брас!

Наша любоў не бздура ці бзік.
Мы не такія, як усе навокал.
У вас, як кажуць дзеўкі, вострае вока.
А ў мяне, як кажуць мужыкі, востры язык.

Дастаньце ваш пісталет.
І страляйце.
Туф! І я ля вашых вуснаў.
Дастаньце ваш арбалет.
Бдзжыў!
І я ля вашага вушка.
Ваша здабыча,
вамі падстрэленая птушка.

Давайце станчым, беларускі Брандо,
астатнюю полечку ў Менску.
А потым, пасля ўсяго,
я дашлю вам эсэмэску,
маўляў, стоп, дзетачка, до…

І белая лебедзь, нібы толькі з мукі,
будзе, што закадаваная, гайдаць ставок.
І не возьме хлеб з вашай здраднай рукі.
І нават не падумае падплысьці
да вашых здрадніцкіх ног.

О, капітан, мой капітан!
Вы клюнулі не на той станік.
Мой капітанік.
Мой беларускі Тытанік,
мая Ладдзя роспачы, што затанула…
Ды ну, ды ну вас…

Вам бы што паменей, без праблем.
Не, не тое, пра што пісаў у “Салярысе” Лем.
І не тое, што ў “Бар’еры” Вежынава.
Вам бы якую тупенькую, хамаватую, свежанькую,
дурку залежную.
Ці семачкамі гандляваць. Ці там ахоўнікам у школку.
Разумееце, дзетачка, такія ашаленныя кралі —
якіх на вагу смараграў у Еўропе бралі! —
яны без толку,
калі іх толькі прыгубіць.
Аб іх трэба сэрца разбіць,
як аб Карадаг ці аб Чылі.
(Ці што там яшчэ патаснае ды паэтычнае мы вучылі?)
Яны скараюцца толькі тым, хто іх доўга і безадказна…
Да страты прытомнасці, да маразма.

А вы мяне прасачылі,
праляпалі, працвыркалі, прафукалі.
І гэта ваша памылка. І гэта ваша труна бамбукавая.

Ды што ж. Усё ідзе, змяняецца.
І прэзыдэнты часам бяруць самаадвод.
І каралевы нахіляюцца.

Чуміць вясна - аж дрэвы гнуцца!..
Чаму б і нам не ўсміхнуцца?...
 

Валерыя Кустава

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Творческий клуб «Честно говоря»

Комментарии

Всего комментариев (1) Последнее сообщение
вольга аватар

дзякуй, вельмі прыемна

#
Система Orphus