Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Тайны белорусской литературы в новом интерактивном проекте

Пришла пора распрощаться с традиционной школьной нелюбовью к беллиту. 

Белорусский женский портал VELVET и Литературный музей Петруся Бровки представляют новый мультимедийный проект «Чытаем сваё. Класіка», в рамках которого мы хотим предоставить возможность вчерашним и сегодняшним ученикам, студентам и их родителям по-новому взглянуть на историю белорусской литературы.

Далоў сумны і нішчымны школьны белліт! — менавіта з гэтай эмоцыі распачынаўся праект у нашых задумах. Толькі тое, што цікава, і толькі таму, што гэта цікава, і толькі так, каб было сапраўды цікава — гэтыя тры прынцыпы леглі ў аснову канцэпцыі праекта. Хопіць нам сумаваць над старонкамі гісторыі беларускай літаратуры — над імі можна і трэба здзіўляцца і натхняцца, захапляцца героямі і дзівіцца таямніцам.

Ці сапраўды на самым знакамітым партрэце нашага ўлюбёнага класіка — менавіта ягонае аблічча?

velvet____111.jpg

Якія родасныя сувязі злучаюць нашага Максіма Багдановіча і Максіма Горкага?

velvet____2222.jpg

Якую цану трэба было плаціць за месца ў трыядзе класікаў?

velvet4444444.jpg

За што на самой справе далі прэмію імя Янкі Купалы «Палескай рапсодыі» Ўладзіміра Дубоўкі?

velvet____333.jpg

За што мы так любім верш «Пахне чабор»?

velvet____4444.jpg

Пра што насамрэч кажа Васіль Быкаў у «Знаку бяды»?

velvet___6666.jpg

Пра гэта — і не толькі пра гэта! — на сустрэчах у Літаратурным музее Петруся Броўкі.

Перш за ўсё, мы чакаем на нашых сустрэчах сёняшніх вучняў старэйшых класаў, іх бацькоў, студэнтаў — і ўсіх, хто пацярпеў ад школьнага белліту, бессэнсовага і бязлітаснага.

velvet____7.jpg

Мы будзем распавядаць пра цікавыя біяграфічныя і літаратурныя факты, запрашаць экспертаў і супрацоўнікаў музеяў, задаваць ім вострыя пытанні і патрабаваць адкрытых адказаў.

Мы будзем абмяркоўваць класічныя творы, абменьвацца сапраўднымі чытацкімі пачуццямі і размаўляць пра беларускую літаратуру, не баючыся атрымаць адзнаку.

velvet___8.jpg

Утульны і атмасферны Музей Броўкі, які знаходзіцца зусім побач з метро Касрычніцкая/Купалаўская па вуліцы Карла Маркса, 30, чакае вельветчан, іх дзяцей, сяброў і усіх жадаючых на першай сустрэчы, прысвечанай таямніцам біяграфіі Максіма Багдановіча, 20 лютага а палову на шостую (17.30).

Вядоўца — Ганна Севярынец, куратар — Таццяна Ткачова.

Вершы Максіма Багдановіча чытаюць Андрэй Фаміцкі і Алесь Емельянаў. 

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (1) Последнее сообщение
Olvia аватар

  "пахне чабор"  самое "мурашечное" из беллита

#
Система Orphus