Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Пяць сапраўдных беларускіх гераінь, пра якіх мы амаль нічога не ведаем

Між тым памяць пра іх дапамагае спачувацца геройскі ў любых складаных абставінах.

Гераічных жанчын на Беларусі шмат. Некаторых мы нават ведаем, і памяць пра іх надзейна і неадменна ўваходзіць у беларускі культурны код.

Гэта і асветніца Ефрасіння Полацкая, і ваярка, мужная абаронца Айчыны Анастасія Слуцкая, і драматычная прыгажуня Барбара Радзівілл, і дзяўчына-палкоўнік, гераіня паўстання Касцюшкі Эмілія Плятэр, і паэтка, настаўніца Алаіза Пашкевіч-Цетка — і то ж мы яшчэ не пералічваем дзяўчат, якія самааддана і гераічна баранілі свой край у часы апошняй вайны!

cogi6uynq5m-768x538.jpgЕфрасіння Полацкая

160913_anast_slutskaya_27.jpgПомнік Анастасіі Слуцкай

1239232.jpgБарбара Радзівілл

118017512_emilia_plater_2.jpgЭмілія Плятэр

ph14283.jpgАлаіза Пашкевіч-Цетка

Але есць іншыя гераіні. Яны — гераіні раману пад назвай «жыцце», жанчыны, якім лес судзіў ціхае існаванне пры знакамітым бацьку ці багатым мужы, а яны здолелі знайсці свой асобны шлях і ўвайсці ў гісторыю беларускай культуры самастойнымі, натхненымі, сапраўды чароўнымі гераінямі.


Такімі, як Саламея Рэгіна Русецкая, за мужам — Пільштынова, першая на нашых прасторах жанчына-доктарка, да таго ж — першая пісьменніца з нашых краеў.

Наваградчанка Саламея Рэгіна была выдадзена замуж у 14 год — салідны ўжо ўзрост для дзяўчыны з Вялікага Княства. Якуб Гальпір, лекар-немец, які невядома як апынуўся ў Наваградку і скарыў ці то сэрца маладзенькай Саламеі, ці то розум яе рацыяналістычных бацькоў, павез маладзенькую жонку ў Стамбул — там была шаленая практыка для доктара-акуліста.

 

solomea.jpg

Саламея Пільштынова

Саламея дапамагала мужу на прыемах, рыхтвала лекі, падбірала акуляры — і захапілася медычнай справай. Хутка пацыенты прыходзілі ўжо і да яе. Калі Якуб памер, Саламея працягнула практыку адна — яе запрасіў лекаваць сваіх жанок у гарэме сам султан Асманскай імперыі. Саламея была вельмі папулярнай лекаркай у Стамбуле — бо лекавала не толькі вочы.

Яна расказвала сваім пацыенткам пра дыеты і здаровае харчаванне, асабістую гігіену і жаночае здароўе, карацей, з ей было аб чым пагутарыць. Адзін з вядомых тады іранскіх лекараў неяк прыйшоў да знакамітай доктаркі і пасля доўгай бяседы пакінуў ей свае сакрэты лекавання вачэй.

Па тагачасных мусульманскіх законах жанчыны не мелі права працаваць дактарамі і не мелі права лячыць мужчын — хрысціянка ж Русецкая магла рабіць і тое, і іншае, не парушаючы стамбульскіх законаў.

130041387_002.jpgДарога на Стамбул

Другі муж, аўстрыйскі афіцэр Юзаф Пільштын, заўчасна памершы, пакінуў Саламеі вялікія сродкі, і цяпер яна магла не клапаціцца пра хлеб — таму кінула практыку ў Стамбуле і вярнулася на Радзіму, дасыта перад гэтым павандраваўшы.

Яе запрасілі ў якасці лекаркі Уршуля Радзівіл і яе муж Міхаіл Радзівіл Рыбанька, у яе лекаваліся імператарскія асобы лепшых дамоў Еўропы — а яна сабралася ў паломніцта ў святую зямлю.

Апошняе, што мы пра яе ведаем — тое, што, пакінуўшы па сабе вострасюжэтныя мемуары пад назвай «Авантуры майго жыцця», яна з’ехала ў Палестыну. Што з ей здарылася далей — невядома.

velvet_1.jpgCучаснае выданне мемуараў Саламеі Пільштыновай


Дарэчы, пра Уршулю — адну з высокіх пацыентак спадарыні Саламеі. Уршуля Радзівіл — і сама гераіня асабістага раману жыцця. 

Дачка кракаўскага каштэляна Януша Антонія Карыбут-Вішнеўскага і Тэафіліі Ляшчынскай, бліскуча адукаваная, бездакорна выхаваная, яна маладзенькай дзяўчынкай прыйшлася даспадобы вялікаму гетману літоўскаму Міхалу Казіміру Радзівілу, якога наша гісторыя ведае пад пяшчотным іменем «Рыбанька».

velvet_3.jpgУршуля Радзівіл

Гэта было сапраўднае каханне — Уршуля, вельмі адораная паэтычна, пісала свайму мужу палымяныя паэмы, складала вершы. У доме Радзівілаў за Уршулінымі часамі заўседы было цепла і шчыра — і не дзіва, што самы вядомы з іх сыноў, князь Караль, застаўся ў гісторыі роду пад не менш пяшчотным, як у бацькі, іменем «Пані Коханку».

Але не сваім сямейным шчасцем вядомая Уршуля. Яна — першая на нашых землях жанчына-драматург. Наогул — першы драматург.

Прафесійны тэатр, які яна арганізавала ў Нясвіжы, выконваў п’есы, перакладзеныя і напісаныя менавіта ею.

velvet_2.jpgТэатр Уршулі Радзівіл. Выява XVIII стагоддзя

Сюжэты для сваіх п’ес Уршуля брала з антычных міфаў, народных паданняў, сярэдневечных казак, акторамі ў яе п’есах выступалі сваякі, сябры, госці, а ў масоўцы былі занятыя слугі і прыгонныя нясвіжскага палацу — і на гэтай сцэне, ў гэтых спяктаклях яны былі цалкам роўныя, можа, адзіны раз у жыцці.


А вось яшчэ адна гераіня сцэны. Праўда, я магу сказаць гэтае звычайнае «вось» — але нікога не магу вам паказаць. Партрэтаў гэтай гераіні не засталося. Толькі імя — і памяць.

І гэта насамрэч дзіўна, бо наша наступная чараўніца вядомая як самая таленавітая, самая вядомая і самая  артыстычная з нашых балярын — а што такое балет? Летуценне, імгненне, мара. Танец у адсутнасць відэа захавахць для патомкаў было ніяк немагчыма. Яго не намалюеш, не апішаш у словах, балет жыве толькі адну хвіліну — тую, у якую нехта яго танцуе, а нехта — глядзіць.

velvet_4.jpegПалац А.Тызенгаўза ў Паставах, дзе месцілася легендарная балетная школа

Слава самых знакамітых балерын уздымалася хваляй — і знікала, а слава пра нашу Апалонію Дарэўскую жыве па сення.

Яна навучалася ў легендарнай школе Антоній Тызенгаўза, якая месцілася ў Паставах — вельмі прыгожым тагачасным мястэчку, якое да сtння дажыло прыгожым старажытным горадам.

Вялікая еўрапейская слава маладзенькай гарадзенкі, прыгоннай сяляначкі Дароты-Апалоніі Дарэўскай пачалася менавіта са школьнага спектаклю на сцэне прыдворнага тэатру Тызенгаўза.

Гэта быў ці не першы яе выступ — і адразу фурор, усеагульнае хваляванне, уражанне, апладысменты, лікуючыя воклічы.

Амаль адразу пасля спектаклю Дароту-Апалонію забіраюць у Варшаву, да польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, першай салісткай трупы «Таварыства танцоўшчыкаў Яго Каралеўскай Вялікасці». У 1797 па ініцыятыве і на кошт Станіслава Аўгуста Панятоўскага яна выязджае ў Пецярбург — і ей скараюцца і гэтыя падмосткі.

velvet_5.jpgБалет. Выява XVIII стагоддзя

Але час не спрыяў балярыне. Рэч Паспалітая, падзеленая паміж імперыямі і скрываўленая жорсткім падаўленнем паўстання Касцюшкі, у пакутах памірала, Панятоўскі таксама паміраў — пастарэлы, няшчасны, чалавек, які з-за сваей уласнай слабасці страціў усе, што меў — і усе, што перадалі яму суайчыннікі.

Вядома, што апошнія свае спектаклі Апалонія Дарэўская прысвячала яму — свайму колішняму манарху. Калі ей споўнілася трыццаць, яна сышла са сцэны. І болей мы пра яе нічога не ведаем.


А гэтую дзяўчыну паказаць можна. Знаемцеся: Камілла Марцінкевіч. Усім нам, беларусам, яна добра вядомая — хаця б таму, што бацьку яе мы вывучаем у школе.

Так, гэтае чорнавокае дзяўчо, крыху нязграбна намаляванае невядомым мастаком XIX стагоддзя — дачка нашага знакамітага пісьменніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

velvet_6.jpgКамілла Марцінкевіч

Дом, дзе жылі Марцінкевічы ў Менску, стаяў там, дзе зараз — гастраном «Шчодры», у які заходзіць кожны, хто збіраецца крыху пабадзяцца па парку Янкі Купалы, заходзячы ў яго з боку Круглай плошчы. Тут нарадзілася Камілла — таленавітая дзяўчынка-вундеркінд.

Ужо ў восемь год Камілла давала дарослыя канцэрты — яна была бліскуча таленавітай піяністкай. Выхаванка пансіяната Марыі Монтэграндзі, якая тады, у 30-х гадах XIX стагоддзя, вучыла маленькіх мінчанак гульні на фартэпіяна, Камілла Марцінкевіч здзіўляла глыбіней і бездакорнасцю выканання самых складаных п’ес.

Каміллу слухаюць і ўдзячна прымаюць не толькі ў Менску — Вільня і Кіеў апладуюць маленькай піяністцы. Але… Каб раз’язджаць па сталіцах — патрэбныя грошы, а іх у бацькоў Каміллы няма.

velvet_7.jpgКамілла Марцінкевіч (зправа)

Але яна не апускае рук: з 1852 года Камілла — актрыса ў тэатры свайго бацькі. Яна ўдзельнічае ў пастаноўцы першай беларускай оперы «Сялянка», сама выкладае музыку, засноўвае музычную школу для бедных дзяцей у Менску і Гарадку. Пакрысе Камілла пачынае ўсведамляць сябе беларускай — а ў тыя часы гэта было болей чым небяспечна.

Яна актыўна ўключаецца ў акцыі падтрымкі польскаму нацыянальна-вызваленчаму руху, які падымаецца ў Варшаве, спявае ў менскіх касцелах патрыятычныя гімны, апранае дэманстратыўна жалобны строй, чорную сукенку і капялюшык, калі ў 1861 годзе расейскія ўлады жорстка распраўляюцца з мірнымі маніфестантамі ў Варшаве.

Следам за Каміллай Марцінкевіч такія чорныя сукенкі пачынаюць насіць усе патрыятычна настроеныя мінчанкі, варшавянкі і львавянкі — у тым ліку і бабуля будучага рускага пісьменніка Паўстоўскага.

1.jpgНекалькі год таму магілы Каміллы і яе мужа адшукалі студэнты ЕГУ на могілках у Вільні

У 1863 годзе Каміллу арыштоўваюць за сувязь з паўстанцамі. Яна бунтуе і за кратамі. У жніўні 1863 года яна кідае з вакна сваей камеры пад ногі паўстанцу Жмачынскаму, якога вядуць на казнь, букет кветак. Гэты нахабны ўчынак урэшце рэшт перапаўняе цярпенне менскіх улад — і Каміллу высылаюць у Сібір. Што было далей — невядома.

Некаторы час лічылася, што там, у Салікамску, Камілла і памерла. Аднак некалькі год таму магілы Каміллы і яе мужа адшукалі студэнты ЕГУ на могілках у Вільні. Значыць, бунтоўнай дзяўчыне ўдалося вярнуцца на Радзіму.


А гэтая гераіня на Радзіму не вярталася, аддаўшы ўвесь свой талент чужой зямлі — і так бывае ў жыцці беларусак.

02-1946-09-d-fedorovitch-volkova-1953-ph-gbl-wilson-rbs-vol-6.jpgСоф’я Федаровіч — злева

Соф’я Федаровіч, мінчанка, якая з’ехала разам з бацькамі з роднага гораду ў 1920 годзе, ратуючыся ад бясконцых войнаў і рэвалюцыі, апынулася ў Лондане — і там стала адной з самых знакамітых тэатральных мастачак, якую сення прызнаюць стваральніцай новага англійскага сцэнічнага мастацтва.

Мінчанка Соф’я Федаровіч аформіла 25 балетаў, 4 оперы, 2 спектаклі, стварыла сцэнічны воблік легендарнага спектакля «Венецыянскі гандляр» паводле Шэкспіра, працавала са знакамітым Пітэрам Брукам і рабіла пастаноўкі ў Ковент Гардэн Опера.

Некалькі гадоў таму ў Лондане працавала вялікая выстава сцэнічных і жывапісных прац Соф’і Федаровіч.

velvet_10.jpg

a577254e4a8072948b5d9e23ac6b628b.jpgРаботы Соф’і Федаровіч

Нашыя беларускія жанчыны таленавітыя ва ўсім. Нават — у стварэнні сваіх уласных лесаў насуперак часу, прасторы і гістарычным катаклізмам. На шчасце — а можа, і на жаль. 

Фото на титуле: tut.by

Фото: hrodna.life, students.ehu.lt

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Анна Северинец
#
Система Orphus