Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Любань запрашае на пяты «Пятроўскі фэст»

8 ліпеня а 13-й гадзiне  ля вёскі Шыпілавічы Любаньскага раёну Мінскай вобласці пачнецца свята рэгіянальнай традыцыйнай культуры «Пятроўскі фэст — 2015».

foto_1.jpg

foto_2.jpg

foto_3.jpg

Наведвальнікі свята маюць магчымасць пазнаёміцца с культурнымі традыцыямі краю, паслухаць музыку і павучыцца народным танцам.

З апошнім дапаможа Сяргей Выскварка - мастацкі кіраўнік фальклорнага калектыву «Верабейкі» з Любані.

Акрамя таго Вы даведаецеся шмат цікавых звестак аб беларускіх танцах.

foto_4.jpg

foto_5.jpg

foto_6.jpg

Але «Пятроўскі фэст» — гэта не толькі месца танцаў і песняў.

Знаёмства з абрадамі,  пераемнасць пакаленняў і проста цікавыя суразмоўцы — усё гэта робіць свята сапраўдным мастком паміж пакаленнямі.

foto_7.jpg

foto_8.jpg

А яшчэ падчас фэсту можна адпачыць на лузе, каля ракі, пападарожнічаць па Любаньшчыне і прыняць удзел у рэканструкцыі календарна-абрадавага свята Пятровіца (Пятрок).

Прыемнага адпачынку!

Фота: Настасся Кухарэнка/ eventer.by/ reporter.by/

 

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
Обозреватель Velvet
Обозреватель Velvet
#
Система Orphus