Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Правда ли, что хобби сильнее кризиса, одиночества и обид? Истории белорусок

Горящие глаза и счастливая улыбка — все это не зависит ни от размера зарплаты, ни от характера начальника, ни от уровня цен.

Нет, они тоже грустят, злятся или недоумевают, люди, которые имеют в жизни большущий интерес и любимое дело. Но им гораздо легче, чем другим, такого дела не имеющим, встать после падения, отряхнуться, махнуть рукой и сказать себе:

«Да ну его! Зато у меня…»

Этот феномен давным-давно известен в практической психологии: серьезное увлечение способствует развитию гармоничной личности, именно поэтому люди, которые любят вязать или шить, занимаются садоводством или собирают марки, взахлеб читают книги или ездят летом на раскопки, живут в гармонии с миром и своими чувствами, лучше переживают стресс и не имеют нервных расстройств.


Рецепт от тусклых глаз и эмоционального выгорания прост. Настолько прост, что кажется невероятным: устал от жизни? — заведи себе хобби.


Теоретики хобби утверждают: хобби — это культурная практика интеллигенции в эпоху классического промышленного капитализма. Когда в силу множества экономических причин не все люди могли заниматься ради заработка тем, что им на самом деле хотелось — лучшие из них придумали хобби, увлечение, которое становилось второй профессией.

Хобби — это не просто возможность занять себя. Это — возможность реализоваться, заявить о себе миру, раскрыть свои таланты и отдохнуть душой от обязаловки и зависимости.

Хороша теория, да — неправда, скажете вы.

А вот что говорят обычные белоруски, чье хобби дает им силы и смысл, раскрашивает жизнь в яркие цвета и делает каждый день осмысленным.

olya_mickevich_1.jpgОля Мицкевич

— Меня с раннего детства тянуло создавать красоту своими руками, рассказывает филолог по образованию, молодая мама Оля Мицкевич

— Может это потому, что когда я росла, в магазинах нашего города было пусто и за обычным ситцем выстраивались длинные очереди. А если привозили что-то красивое, то всем, конечно, не хватало.

Качественной пряжи было не купить и поэтому моя мама, видя мои склонности к вязанию, решила держать овец. Мы жили в своем доме, и это было вполне возможно.

Мама начала учить меня вязать крючком, когда мне было 5 лет. В 8 лет (в первом классе) я вышила свою первую салфетку маме на 8 марта.

olya_mickevich_2.jpgРабота Оли Мицкевич

Мама ее и сейчас хранит. У нас была возможность покупать первые журналы Burda moden, и в старшей школе я много шила и вязала из этого журнала. Это была моя школа рукоделия ну и, конечно, советы и помощь мамы, которая сама рукодельница с детства, как и моя бабушка.

Одежду, которую я вязала и шила, носили и моя сестра и моя мама. Свое выпускное платье в школе я тоже шила сама. Теперь я редко шью и вяжу одежду, поскольку почти все можно купить, но страсть к вязанию и разным поделкам у меня осталась.

Теперь вязание — мое хобби. Все больше я вяжу игрушки, броши, сумочки, митенки — мелочи, которые украшают и делают жизнь ярче.

olya_mickevich_3.jpgРабота Оли Мицкевич

После окончания университета был достаточно длительный период, когда я очень редко что-то вязала и шила. По разным причинам. В основном, из-за нехватки времени. Когда около года назад мои младшие дети начали ходить в садик, я с удовольствием вернулась к своему хобби.

Теперь вязание увлекает меня все больше и больше. Конечно же, процесс творчества доставляет мне огромное удовольствие. Мне кажется, созидание — это одна из важнейших потребностей человека. Я могу днями, неделями обдумывать новые проекты и потом шаг за шагом осуществлять их, переделывать какие-то детали несколько раз, добиваясь того результата, который хочу видеть в готовом изделии.

Очень приятно чувствовать полное удовлетворение, видеть, как первоначальный образ становится реальным и осязаемым. Я думаю, мои эмоции в процессе творчества можно сравнить с эмоциями, которые переживают люди творческих профессий в момент создания своих произведений. Свое хобби я с уверенностью могу назвать творчеством.


Фотограф, журналист, преподаватель журналистских дисциплин Марина Бегункова сделала свое хобби социально значимым проектом: она собрала на краудфандинговой платформе деньги, необходимые для расходных материалов, заручилась поддержкой спонсоров — и сшила 60 чехлов на кювезы* для родильных домов республики.

marina_begunkova_1.jpgМарина Бегункова с дочкой

«Моя мама — профессиональная швея, поэтому все детство мое проходило в тканях, нитках и швейных машинках.

Когда подросла, смотреть в сторону швейной машинки не могла, а вот когда родилась дочка, очень захотела уюта.

Не покупного — своего.

marina_begunkova_2.jpgОдеяло — работы Марины Бегунковой

И начала шить лоскутные покрывала. Первое — 2х2,5 метра — себе. А потом поменьше — для малышей на выписку. Такие одеялки трансформируются в конверты и наоборот — очень удобно и универсально.

Постепенно заказов стало больше и родилась текстильная мастерская LapkaMa. Хобби стало профессией.

maina_begunkova_3.jpgОдеяло — работы Марины Бегунковой

Каждый день я общаюсь с беременными и молодыми мамочками, иногда случалось так, что малыши моих знакомых рождались намного раньше срока. Многие мамы искали поддержки, мы общались, и эта тема стала мне близка.

Очень сильным эмоциональным толчком стала смерть одного малыша ... После этого я решила помочь хотя бы чем-нибудь и мамам, и недоношенным детям, так родился социальный проект «Чехлы на кювезы для недоношенных деток».

marina_begunkova_4.jpgСоциальный проект «Чехлы на кювезы для недоношенных деток»

*Куве́з (от фр. couveuse «наседка», «инкубатор») — приспособление с автоматической подачей кислорода и с поддержанием оптимальной температуры, в который помещают недоношенного или заболевшего новорожденного.

Представляет собой ящик из прозрачного стекла, нагревательного элемента, устройства для увлажнения воздуха, и управляющего блока. (Википедия).

 


Еще одна наша героиня называет своим увлечением тексты. Она избегает слова «писательница» — «я просто автор», говорит о себе Юльяна Петренко.

Совсем недавно она стала победителем конкурса молодых писателей и выпустила свою первую книжку — хобби дает, по-нашему говоря, «сапраўдны плён».

yulya_petrenko_1.jpgЮльяна Петренко

— Ніколі ў жыцці ні за што не змагалася і не імкнулася нешта даказваць. І зусім не таму, што бесхарактарная. Лічу — што трэба, прыйдзе само, а лішняе адсееца і забудзецца. Таму і крочу па жыццю легка, не аглядаючыся, не аб чым не шкадуючы, і не чакаючы нечага.

Веру, што не бывае на жыццевым шляху выпадковых людзей, як і падзей беспрычынных не бывае. Кожны чалавек з’яўляецца для нас настаўнікам, а з кожнай падзеі мы выносім каштоўны вопыт, хай і не заўседы станоўчы. Але не буду забягаць наперад, пра гэта пазней.

На мой погляд, нічога не здараецца знянацку, проста так і ў адно імгненне. Ты не прачынаешся раніцай з думкай «А што, калі мне паспрабаваць вышываць гладдзю? Ці можа, адправіцца пакараць горныя вяршыні? Альбо ўзяць і стаць паэткай, балярынай ці акторкай мясцовага гуртка?»

Гэтыя схільнасці праяўляюцца яшчэ з дзяцінства, але ж бацькам бывае няпроста заўважыць іх. Ці здараецца наадварот — замест таго, каб падтрымліваць інтарэс дзіцяці, напрыклад да малявання, нерэалізаваныя некалі бацькі спраўджваюць з дапамогай сыноў і дачок свае мары — пачынаюцца скрыпкі, футболы і шахматы.

yulya_petrenko_2.jpgЮльяна Петренко

Неяк незаўважна прыйшло да мяне і гэтае, пісьменніцкае. І пакуль не надакучыла. Дзяцінства мае прайшло ў весцы. Мабыць, сказаўся ўплыў бабулі з яе несканчонымі гісторыямі, байкамі, чароўнымі казкамі і бруістымі багатымі песнямі.

Са школьных гадоў я пісала ў сшытках і нататніках вершы, нейкія эсэ, нарысы і замалевачкі, пераважна на рускай мове. Працягвала займаць такім чынам свой вольны час і ў студэнцкія гады.

Пазней павыкідвала абсалютна ўсе. Вырашыла тады: хопіць час марнаваць. Чалавек дарослы, сур’езны. Я і — маці, я і — жонка, я і — адказны работнік. Не тое, каб шкадую зараз аб тых страчаных сшытачках-паперках, зусім не. Проста цікава было б зірнуць на мяне тую, ранейшую, сучаснымі маімі вачыма.

І вось, калі два гады таму ўладкавалася на працу ў медыцынскі ўніверсітэт, дзе патрэбна было хуценька набіраць на камп’ютары тэксты, зноў вярнулася да любімага занятку. І сабе аддушына, і пальцам трэніроўка.

yulya_petrenko_3.jpgЮльяна Петренко

Зноўку захапіла і не адпускае: пішу ў аўтобусе па дарозе на работу, пішу ў паліклініцы, на бацькоўскім сходзе і ў цырульні, падхопліваюся сярод ночы — запісваю у нататнік думку, каб не згубілася, не забылася да рання.

Ідэй і сюжэтаў шмат — бо навокал столькі незвычайных людзей, столькі лесаў, падзей — толькі паспявай прыкмячаць! На жаль, не хапае часу запісваць усе гэтае багацце. Сапраўдны жыццевы скарб. А калі яшчэ дадумаць, дафантазіраваць? Ого, брат ты мой! А на беларускай мове — яшчэ лягчэй, яшчэ прыемней — мілагучная, музыкальная, льецца песняй…

І ўсе гэта ў стол, усе ў стол, прэч ад старонніх вачэй…  Каб не дай Божа, людзечкі не пабачылі, бо і так дзівачкай і летуценніцай лічаць…

Неяк набралася смеласці — зачытала пра родную веску сваей матулі. Усміхнулася ў адказ, навярнуліся слезы. Ну так, на тое і бацькі — заўседы падтрымаюць, у любых пачынаннях (увогуле, публічных выступленняў і ўвагі да сябе не люблю — адразу чырванею, і язык заплятаецца, але ж з часам неяк прыйшлося прывыкнуць — ногі падкашвацца перасталі).

— Ты б, — кажа маці, — узяла ды раздрукавала. Пачыталі б з бацькам у які вечар…

— Добра, – згадзілася, — хай так. І мужу пакажу, мо і не засмяе… Але ж складаць лісты ў папку не надта прыгожа. Лепш пераплет які замовіць. Будуць ляжаць сабе спакойненька тэксцікі гадоў так пяцьдзесят. А потым дастану, пачытаю, паўспамінаю...

Стала ў сеціве глядзець, дзе такое робяць, і колькі каштаваць будзе. Выпадкова (хаця на самой справе зусім і не выпадкова) натыкнулася на рэкламу выдавецтва “Рэгістр”. Так, зробяць усе, што замовіш — выбірай пераплет і колькасць. Але ж есць на сайце і нешта цікавейшае — конкурс сярод пачынаючых аўтараў, тых, якія толькі спрабуюць свае сілы.

yulya_petrenko_4.jpgЮльяна Петренко

Страшна? Яшчэ і як! Але ж гэта адзіны шанец пачуць аб’ектыўнае меркаванне наконт сваей творчасці ад сапраўдных літаратараў. А што? Гэта ж не знаемыя. Яны мяне не ведаюць, я — іх. Пасмяюцца, ды разыйдземся, як у моры караблі.

Да таго ж, можна паглядзець, на што здольныя іншыя аўтары, нечаму павучыцца, знайсці новых сяброў. Дарэчы, не дазваляйце пасяліцца ў вашым сэрцы зайздрасці. Пры сустрэчы з людьмі, у якіх нешта атрымліваецца лепш, ці якія дасягнулі вяршынь, радуйцеся, што вам есць, чаму павучыцца ў іх, есць, куды расці і развівацца.

Пасля нядоўгіх ваганняў адправіла на конкурс рускамоўны раман, які паспела напісаць за паўгода. Часткай прыгодніцкі, крыху казачны, трошкі фантастычны, месцамі наіўны. Першы блін… (зараз ен паспяхова прадаецца ў расейскай інтэрнэт-краме).

Адправіла і доўгі час не заглядала — каб ноччу спаць спакойна. А тым часам у фінал выйшла. Чытачы галасаваннем выбралі. І гэта не адзіны сюрпрыз. З’явіўся на форуме нейкі бязлітасны крытык — і давай чахвосціць усіх і ў хвост, і ў грыву: і тое яму не так, і гэтае не гэтак. І персанажы яму не раскрытыя, і імены неправільныя, і думкі блытаныя, і сказы размазаныя, і сюжэты пустыя…

Ну і мне крыху дасталася. Указаў на мінусы ў тэксце, над якімі трэба папрацаваць, але ж і плюсы вызначыў — стыль, уменне ствараць атмасферу і цудоўныя дыялогі.

yulyana_petrenko_5.jpgЮльяна Петренко

Крыўдзіцца і спрачацца, як большасць удзельнікаў, я не стала. Зразумела, што ад гэтых заўваг тэкст толькі выйграе, а значыць, трэба браць на заметку, бо чалавек, бачна ж, да літаратуры дачыненне мае, можа падказаць, павучыць.

Не пасаромелася паказаць яму і іншыя творы. Асабліва мяне цікавіла меркаванне наконт беларускамоўных тэкстаў, якія ніколі ніхто не бачыў. Падтрымаў. Напісаў, што ўсе атрымаецца, каб не баялася і ішла наперад. Вось так зусім незнаемы чалавек дапамог зварухнуцца і паверыць у сябе.

Асмялела, плечы расправіла.

У часопіс «Маладосць» творы ўзялі адразу, яшчэ папрасілі. Потым пайшлі адна за адной публікацыі ў «Полымі», «Немане», «Дзеяслове», літаратурных газетах і альманахах. Куды не адпраўлю — бяруць! Дзіўныя людзі!

Не верылася, што гэта ўсе са мной адбываецца. І галоўнае, муж перастаў уздыхаць, што бульба згарэла ці суп выкіпеў, пакуль жонка пісала і фантазіравала нешта. Сам, канешне, гатаваць не надта каб навучыўся, затое і маім хоббі зацікавіўся — усе залпам прачытаў, пахваліў, заганарыўся нават.

Зараз, напярэдадні дня пісьменнасці і беларускага кнігадрукавання ўзяла галоўны прыз на форуме маладых літаратараў Гомельшчыны. Разам з дыпломам атрымала пяцьдзесят экземпляраў сваей кнігі.

Прыемна? Канешне, прыемна! Якое б хоббі не было, любому майстру — ганчару, кавалю, паэту ці мастаку —  прыемна ўсведамляць, што робіш гэта не дарэмна і не толькі для сябе.

Але ж есць адна маленькая дэталь. Калі гэта сапраўды хоббі, ты не будзеш думаць пра канчатковы вынік, грошы, славу і адабрэнне грамадства. Ты робіш тое, што прыносіць табе задавальненне, і менавіта сам працэс, а не яго вынік.

yulyana_petrenko_7.jpgЮльяна Петренко

Займаюся яшчэ і танцамі. Я танцую, атрымліваючы асалоду тут і зараз, і не мару пра вялікую сцэну. Гэтак сама я пішу, паглыбляючыся ў свае думкі, у свой свет, дзе я адпачываю ад штодзеннай мітусні і клопату, чэрпаю энергію і пазітыў. І шчаслівая гэтым.

Таму не бойцеся, мае даражэнькія, паказаць вашу творчасць іншым. Не бойцеся падзяліцца частачкай сябе. Хто ведае, можа яны чакаюць менавіта вас, і хто ведае, можа вашае хоббі стане для вас справай жыцця.

Удзельнічайце ў выставах, конкурсах, форумах і мерапрыемствах. Дзяліцеся з аднадумцамі, такімі ж апантанымі адной справай творцамі — і вы знойдзеце новых сяброў.

Хачу пажадаць нашым чытачам аптымізму і веры ў сябе. Прыслухоўвайцеся да сябе, рабіце тое, да чаго імкнецца душа, што натхняе і напаўняе сэрца радасцю.

Вашае жыцце толькі ў вашых руках, не адкладайце яго на потым, жывіце зараз! Ніколі не позна і ніколі не рана. Пішыце, танцуйце, спявайце, малюйце — здзяйсняйце свае самыя смелыя мары!

VELVET: Анна Северинец
Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии.
#
Система Orphus