Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Выйшла новая кніга Рыгора Барадуліна

Пабачыў свет «Вушацкі словазбор» Рыгора Барадуліна. 

«"Вушацкі словазбор" — спроба сабраць  за адным бяседным сталом хоць крышачку непераўзыдзенага шматгалосся роднае мне зямлі, шматгалосся, якое, на жаль, пачынае глухнуць», —

піша Рыгор Іванавіч ва ўступным слове да кнігі, прысвечанай «светлае памяці мамы Куліны».

velvet_4.jpg

Народны паэт склаў не проста слоўнік адметнай лексікі Вушаччыны сваёй малой Радзiмы, ён імкнуўся перадаць «паганскія карані і біблейскае неба», «чысціню бачання свету», галасы «мамы Куліны, крэўных і блізкіх».

Першая частка «Слоўнік» змяшчае ўстойлівыя выразы, параўнанні, прыказкі й прымаўкі ў алфавітным парадку.

Раздзел «Ізборнік» з’яўляецца сапраўднай калекцыяй звычаяў, страваў, прыкметаў, лекавання, прыгаворак і зычэнняў, дзіцячых гульняў, хуткамовак, загадак — усяго таго, што адлюстроўвае мысленне і побыт нашых продкаў.

velvet_1.jpg

Трэці раздзел «Жывое слова, або Жыццё, як яно ёсць» утрымлівае запісы жывой вушацкай гаворкі, якія перадаюцца з улікам аўтэнтычнага вымаўлення.

Гэта кнiга — навукова-папулярнае выданне, у якім  жыве памяць народа, уважліва захаваная і перададзеная Рыгорам Барадуліным.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Творческий клуб «Честно говоря»
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus