Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Творчы вечар дуэта Наталлі Нікіціны і Вольгі Акуліч

11 чэрвеня 2014 года ў кнігарні «Галіяфы» (Мінск, вул. Валгаградская, 6 – непадалёк ад метро Маскоўская) адбудзецца творчы вечар дуэта «Наталля Нікіціна і Вольга Акуліч».

Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход вольны

Наталля Нікіціна — аўтар-выканаўца, піша песні па-руску і па-беларуску, прытрымліваецца традыцый класічнай бардаўскай песні.

Вольга Акуліч — аўтар-выканаўца, вакалістка рок-гурта «Верасень», больш схіляецца да блюз-рокавага гучання.

svobodnoe-vremya_1.jpg

Што аб’ядноўвае гэтых такіх розных аўтараў? Па-першае, даўняе сяброўства. А па-другое – цыкл песень, створаных супольна.

Такім чынам і атрымаўся дуэт:

Наталля Нікіціна (вакал, тэксты, музыка, гіталеле – шасціструнны аналаг укулеле), Вольга Акуліч (гітара). Упершыню дуэт выступіў на фестывалі ў Таліне (Эстонія), а цяпер вырашыў прадставіць сваю новую праграму мінскай публіцы. Апроч супольнай праграмы, Вольга Акуліч прадставіць таксама сваю новую «праграму без гурта» на рускай і беларускай мовах.

Запрашаем! 

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Партнер портала
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus