Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Что читать в помещениях и вне их

Пабачыў свет дэбютны зборнік вершаў Тані Скарынкінай «Книга для чтения вне помещений и в помещениях».

Выданне выйшла ў серыі «Пункт адліку» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Таня Скарынкіна — прадстаўніца рускамоўнай паэзіі Беларусі, цяпер жыве ў Партугаліі. Родам са Смаргоні, у розны час працавала паштальёнам, ілюстратарам дзіцячых кніг, журналістам. Спрабавала сябе ў мастацкім перакладзе. Цяпер акрамя літаратуры займаецца фотакалажамі — стварае мастацкія кампазіцыі з розных на першы погляд непатрэбных рэчаў і жывёл. Прыкладам, фатаграфуе мёртвых птушак.

Паэзія для Тані — «генератар касмічных галасоў».

У нядаўняй гутарцы з журналістам і крытыкам Сашай Дорскай аўтарка прызнаецца:

Вельмі доўга я пісала толькі для сябе і нікому не паказвала. Я і дагэтуль думаю, што вершы — гэта такая рэч у сабе. Дзіўна, што нехта іх чытае, здаецца, гэта ўсё падман, няпраўда. Як Райкін казаў: «Каждый раз, когда выхожу на сцену, мне кажется, что меня разоблачат». Я тое самае пра сябе магу сказаць. Таму што вершы, асабліва добрыя, — табе не належаць. Напісаўшы аднойчы, больш так ніколі не скажаш.

Вершы Тані Скарынкінай нагадваюць пра існаванне паэзіі плыні свядомасці, культываванай французскімі сюррэалістамі (Андрэ Брэтон, Гіём Апалінэр) у пачатку мінулага стагоддзя. Яе прывабнасць — у вялікай свабодзе фантазіі і самавыяўлення, у тонкіх гульнях розуму, у пошуках сябе. І калі вартасць найноўшай, дый увогуле паэзіі вызначаецца арыгінальнасцю і ўнікальнасцю, кніга Тані Скарынкінай — адзін з самых яркіх таму прыкладаў.

skarynkina_800.jpg

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Партнер портала
VELVET: Партнер портала
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus