Полная версия сайта Мобильная версия сайта

«Троiца» атрымала пяць дыпломаў

20 сакавiка ў Мiнску ў страўнi «Камянiца» партал experty.by уручыў музычныя прэмii за лепшыя альбомы 2011 года.

Па словах аднаго з экспертаў, каардынатара праекта Дзмiтрыя Безкаравайнага, эксперты ацанiлi 63 альбома, выдадзеных беларускiмi музыкамi ў мiнулым годзе.

experty_01.jpg

Лепшым дэбютным альбомам быў прызнаны альбом Smooth Season гурта B_Side.

experty_02.jpg

Лепшым фолк-альбомам стала «Зімачка» «Троіцы».

experty_03.jpg

Лепшым рок-альбомам — «Веселые картинки» гурта «Ляпис Трубецкой». Узнагароду атрымлiваў прадзюсер Яўген Калмыкоў.

experty_04.jpg

Лепшым беларускамоўным альбомам прызнана таксама «Зімачка».

experty_05.jpg

Лепшым рэкард-лейблам стала «Вигма».

Лепшы альбом года быў абвешчаны па чатырох версiях.

experty_06.jpg

Па версii народных экспертаў, якiмi з’яўляюцца карыстальнiкi сайта experty.by, лепшым альбомам стаў «Зімачка» «Троіцы».

Другое месца — «Серебряная Свадьба», альбом «Сердечная мускулатура»; на трэцiм — The UNB, альбом «Д’урбан: истории из жизни».

experty_07.jpg

Па версii замежных экспертаў — а гэта Аляксандр Гарбачоў (Расiя, часопiс «Афиша»), Канстанцiн Трэгуб (Украiна, партал RockYou), Дарюс Ужкурайцiс (Лiтва, радыё Opus 3), Янiс Зiлдэ (Латвiя, партал TVnet), Павел Костржева (Польшча, партал Onet) — лепшы альбом 2011 года «Сердечная мускулатура» гурта «Серебряная свадьба».

На другiм месцы — альбом «Будет ласковый дождь» гурта Kosmodromm; на трэцiм — дыск Таре гурта Hum Flying Bulletproof Noodle.

experty_08.jpg

Лепшы альбом па версii вялiкага журы (на падставе асабiстых топ-10 чатырох штатных и васьмi пазаштатных экспертаў, сярод якiх музычны аглядальнiк «БелГазеты» Таццяна Замiроўская, культуролаг Максiм Жбанкоў, генеральны дырэктар ХитFM, генеральны прадзюсер «ТАВР Медиа» (ХитFM, Русское радио Украина, радио Рокс, радио Мелодия) Вiталь Драздоў, тэлережысёр Анатоль Вечар) — таксама «Зімачка» «Троіцы».

Другое месца ў гурта «Ляпис Трубецкой» за альбом «Веселые картинки», трэцяе — у «Серебряной свадьбы» з «Сердечной мускулатурой».

experty_09.jpg

Нарэшце лепшы альбом па версii штатных экспертаў experty.by — Дзмiтрыя Безкаравайнага, Сяргея Будкiна, Алега Клiмава i Дзмiтрыя Падбярэзскага — зноў «Зімачка» «Троіцы».

Другое месца аддадзена гурту «Ляпис Трубецкой» з дыскам «Веселые картинки», трэцяе — праэкту Pomidor/Off за альбом «Патас/Попс/Прапаганда».

Паслухаць усе альбомы можна на сайце experty.by

Фота: velvet.by

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Юлия Беккер
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus