Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Музычны тэатр запрашае прыняць удзел у конкурсе

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр запрашае кампазітараў і літаратараў Рэспублікі Беларусь прыняць удзел у конкурсе на стварэнне музычных спектакляў.

Конкурс праводзіцца з мэтай з’яўлення на прафесійнай тэатральнай сцэне арыгінальных высокамастацкіх твораў, каб прадэманстраваць унікальнасць, самабытнасць і багацце гісторыі і культуры беларускага народа ў кантэксце еўрапейскай і сусветнай культуры.

Азнаёміцца з Палажэннем аб правядзенні конкурсу магчыма на афіцыйным сайце Музычнага тэатра.

bdmt.jpg

З нагоды абвяшчэння конкурсу 14 лістапада а 15 гадзіне ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры адбудзецца круглы стол, дзе плануецца абмеркаваць праблемы, з якімі сутыкаюцца аўтары падчас стварэння музычных спектакляў і тэатры пры пошуку цікавых твораў для пастаноўкі. Таксама кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра падрабязна раскажа аб умовах правядзення конкурсу і адкажа на пытанні яго патэнцыяльных удзельнікаў.

Запрашаюцца прадстаўнікiСМІ, беларускіе літаратары і кампазітары, студэнты творчых вну!

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Юлия Беккер
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus