Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Абвешчаны літаратурны конкурс "Экслібрыс" імя Янкі Маўра

ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Беларускі ПЭН-цэнтр з 1 студзеня 2013 года абвяшчаюць пра пачатак прыёму твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс” імя Янкі Маўра.

У 2013 годзе споўніцца 130 гадоў з дня нараджэння вядомага дзіцячага пісьменніка. А таму сёлета тэмай конкурсу абраная дзіцячая літаратура.

maur.jpg

Янка Маўр

Да разгляду конкурснага журы будуць прымацца творы для дзяцей у наступных жанрах: проза (апавяданні, казкі і г.д.), паэзія (вершы, байкі і г.д.), п’есы, тэксты песень, коміксы, пераклады замежных дзіцячых твораў на беларускую мову.

Асаблівая ўвага будзе нададзеная:

  • творам для падлеткаў;
  • творам, у якіх апісаны цікавы сучасны вобраз героя/гераіні;
  • творам з надзвычай арыгінальным сюжэтам;
  • творам у незвычайных для беларускай літаратуры жанрах: комікс, графічны раман і г.д.;
  • творам, якія пераасэнсоўваюць сюжэты і герояў класічных дзіцячых твораў.

Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі і перакладчыкі не старэйшыя за 40 гадоў.

Журы конкурсу:

Алена Масла;

Людміла Рублеўская;

Алесь Пашкевіч;

Пятро Васючэнка;

Серж Мінскевіч.

Тэксты на конкурс можна дасылаць да 1 жніўня 2013 на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Конкурс”.

У лісце мусіць быць інфармацыя пра імя, прозвішча, дату нараджэння ўдзельнікаў, іх кантактныя нумары тэлефонаў і e-mail.

Па выніках літаратурнага конкурсу пройдзе вечарына ўзнагароджання, творы пераможцаў будуць надрукаваныя ў часопісе “Дзеяслоў” і газеце “Літаратурная Беларусь”, а іх саміх запросяць на літаратурны пленэр.

Найлепшыя творы, дасланыя на конкурс, могуць выйсці асобнай кнігай.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Творческий клуб «Честно говоря»
VELVET: Партнер портала
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus