Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Рок-канцэрт «САКАВІЦКІ КОТ(Д)»

Рок-канцэрт «САКАВІЦКІ КОТ(Д)»

13 сакавіка 2013 (серада)  19.00

Клуб «Салтайм» (пр. Незалежнасці, 131/1)

Гурт «Верасень» (Мінск)

Кавер-бэнд «Б-52» (Мінск)

Гурт Kostus Band (Мар’іна Горка)

Гурт «Максімовіч» (Беразіно)

Спецыяльныя госці:

Віктар Жыбуль, паэт, пераможца Слэму Святога Валянціна
Цімафей Авілін, музыка і даследчык беларускай культуры


13 сакавіка 2013 прома-група ВЮ запрашае аматараў гітарнай музыкі на рок-канцэрт у клубе «Салтайм».

«Сакавіцкім кодам» для выступоўцаў і гледачоў становяцца рок-варыяцыі з розных гарадоў. Інтэлектуальны рок, блюз- і хард-рок… Музыка яднае незалежна ад геаграфічнай прасторы.

Сталічныя творцы з камандаў «Верасень» і «Б-52» маюць шмат агульнага з калектывамі з Мар’інай Горкі (Kostus Band) і Беразіно («Максімовіч»): у першую чаргу, гэта любоў да вясны, добрага настрою і выдатнай музыкі, якую яны самі ствараюць.

Спецыяльныя госці імпрэзы — паэт, непераможны слэмер Віктар Жыбуль, а таксама музыкант Цімафей Авілін з акустычнай міні-прэзентацыяй унікальнага праекта — беларускага шансону пачатку XX стагоддзя.  

afisha_sakavitski_kot_kantsert.jpg


Даведка і замова квіткоў па тэл. + 375 29 640 09 38 (velcom), +375 33 360 60 29 (МТС)

Квіткі:

30 тыс. папярэдне, 40 тыс. у дзень канцэрта,

20 тыс. для іншагародніх папярэдне, 25 тыс. для іншагародніх у дзень канцэрта.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus