Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Прэзентацыя новай кнігі «Узбраенне беларускіх земляў Х–ХIII стагоддзяў»

Нацыянальны гістарычны музей запрашае на прэзентацыю новай навукова-папулярнай кнігі Мікалая Плавінскага і кніжнай серый па ваеннай гісторыі Беларусі.

У пятніцу, 15 сакавіка, у 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (К. Маркса, 12) адбудзецца прэзентацыя кнігі Мікалая Плавінскага «Узбраенне беларускіх земляў Х–ХIII стагоддзяў».

Кніга прысвечана гісторыі ўзбраення насельніцтва беларускіх земляў у Х–ХІІІ стст. У навукова-папулярнай форме апісваюцца асноўныя катэгорыі старажытнарускага ўзбраення, паходжанне, час і асаблівасці выкарыстання пэўных відаў наступальнай зброі і засцерагальнага ўзбраення.

plavinski_.jpg

Тэкст суправаджаецца шматлікімі ілюстрацыямі, высакаякаснымі прамалёўкамі, каляровымі фотаздымкамі найцікавейшых знаходак з тэрыторыі Беларусі.

У межах вечара будзе прэзентавана новая ўнікальная кніжная серыя па ваеннай гісторыі Беларусі. Першая ў серыі — кніга Зміцера Матвейчыка, прысвечаная паўстанню 1863 года на Беларусі.

Мікалай Плавінскі — беларускі археолаг і гісторык, кандыдат гістарычных навук. Займаецца вывучэннем пытанняў гісторыі старажытнарускай зброі, матэрыяльнай культуры насельніцтва Беларусі X –XIII стст., археалогіяй Полацкай зямлі і сумежных рэгіёнаў. Аўтар и сааўтар больш як 90 навуковых артыкулаў і 6 манаграфій.

Пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі»

Уваход вольны

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus