Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Прэзентацыя альбома «Караблі» гурта «Верасень»

31 сакавіка 2013 (нядзеля)
Паб-клуб «Графіці» (зав. Калініна, 16)
19.00

Гурт «Верасень» (інтэлектуальны рок, Мінск)

Гурт «Вочы» (фолк-ф’южн, Гродна)

Спецыяльны госць — Дзіяна Балыка

У нядзелю, 31 сакавіка, у паб-клубе «Графіці» адбудзецца прэзентацыя альбома «Караблі» гурта «Верасень», які вызначае свой стыль як інтэлектуальны рок, але працягвае эксперыментаваць з музычным кантэкстам. У канцэрце таксама прымае ўдзел гарадзенская фолк-ф’южн каманда «Вочы».

У альбом «Караблі» ўвайшло 9 асноўных музычных запісаў і саўндтрэк, створаны для кароткаметражнай камедыйнай стужкі «Вяселля не будзе» (рэж. Вольга Акуліч па сцэнарыю Дзіяны Балыка.

Наведвальнікі змогуць ацаніць новае гучанне песень «Сцеражыся!», «Страла», «Смутак» і іншых, пачуць паўнавартаснае жывое выкананне нядаўна прэзентаваных онлайн трэкаў «Караблі», «Халодны блюз», а таксама дазнацца, якое значэнне для альбома мае карціна ўкраінскага мастака Дзмітрыя Смаўзюка.

На прэзентацыі гледачоў чакае эксклюзіўны паказ стужкі «Вяселля не будзе» (працягласць — 30 хвілін) і сустрэча з драматургам і паэткай Дзіянай Балыка.

Папярэдне пазнаёміцца з гуртамі можна на іх старонках у сацыяльных сетках —

http://vk.com/werasen_band і  http://vk.com/club49207756.

karabli_31.03.jpg


Тэл. для даведак 

+375 (29) 638-4444,

+375 (33) 638-4444 (інфалінія паб-клуба Графіці),

 

Кошт: 40.000 папярэдне, 50.000 у дзень канцэрта.

Замова квіткоў па тэл.

+ 375 29 640 09 38 (velcom),

+375 33 360 60 29 (МТС)

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus