Полная версия сайта Мобильная версия сайта

29 снежня — літаратурныя каляды

Суполка «Літаратурнае прадмесце» запрашае на традыцыйнае свята «Літаратурныя Каляды».

Вялікі кірмаш мусаў и паэтычна-музычны аўкцыён з удзелам легендарнай Рагнеды Крышталюк пройдзе 29 снежня, у 18.30, у музеі Янкі Купалы!

afisza_kalady_29-12.jpg

Што выставяць на аўкцыён паэты «Лiтаратурнага прадмесця» нiкому невядома... Але вiдовiшча абяцае быць фантастычным, паколькi прададзенымi з малатка могуць быть i творчы псеўданiм, i ўласнаспечаны торт, i зборнiк вершаў, i пiсталет-запальнiчка, i сеанс масажу... 

Адчуйце подых дзiкага рынку! «Сiмулякрыкi» — самая надзейная валюта ў свеце! Даецца бясплатна. Забiраецца таксама!

Суполка «Лiтаратурнае прадмесце» ладзiць свой традыцыйны паэтычна-музычна «блышыны рынак» на прыкладзе хобiтаў.

...Хобiты дарылi адзiн аднаму тое, што не патрэбнае самiм, што пад руку трапiцца... Гэтыя падарункi называлiся «мусамi».

У праграме:

«Мусы» ад Вiктара Шнiпа, Пятра Васючэнкi, Георгiя Барташа, Аксаны Спрынчан, Яраша Малiшэўскага,ВікіТрэнас, Мiколы Кандратава,Юрася Нератка, Алеся Емельянава, Маргарыты Аляшкевіч, Алёны Беланожкі, Тацяны Пратасевiч, Тацяны Барысюк i яшчэ шмат неспадзяванак.

Аўкцыянiст — Людмiла Рублеўская.

На iмпрэзе пачнецца галасаванка i высоўванне кандыдатаў на першую беларускую антыгламурную лiтаратурную прэмiю «Блакiтны сьвiн».

Уваход вольны.

Адрас: Дзяржаўны лiтаратурны музей Янкi Купалы, Мiнск, вулiца Купалы, 4

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Галина Старожилова
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus