Полная версия сайта Мобильная версия сайта

22 лютага — «ДЗЕНЬ РАДАСЦІ»

Абвяшчаем ДЗЕНЬ РАДАСЦІ!

Сябры, у дарослых столькі святаў цяпер — і Дзень Закаханых, і Дзень Мужчын, і Дзень Жанчын…

Давайце зробім падарунак і дзеткам-сіротам — далучайцеся!

Арт-Сядзіба, МГА Хаўрус Сяброў, МБП «Стань Бліжэй» пры ўдзеле ініцыятывы Твой Фэст запрашаюць 22-га лютага ў 18.30 на дабрачынны канцэрт-аўкцыён дзiцячых малюнкаў «ДЗЕНЬ РАДАСЦІ».

Удзел прымаюць:
«BosaeSonca»
ЗМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ
«РЭХА»
ПАЛІНА РЭСПУБЛІКА
Весці канцэрт-аўкцыён і чытаць свае вершы будзе непараўнальная ВАЛЯРЫНА КУСТАВА

Аўтарамі малюнкаў з’яўляюцца дзеткі з Асіповіцкага і Івянецкага дзіцячых дамоў-інтэрнатаў.

У вас ёсць унікальная магчымасць падтрымаць дзіцячую творчасць і падарыць ім сапраўдны Дзень Радасці! Бо ўсе сабраныя грошы пойдуць на арганізацыю выезду дзетак з Івянецкга дому-інтэрнату ў сталічны цырк!

Для гэтага дастаткова прыйсці на канцэрт-аўкцыён і ахвяраваць прыймальную для вас суму грошай альбо паўдзельнічаць у аўкцыёне і прыдбаць сабе малюнак, які вам прыйдзецца даспадобы.

Пачатковы кошт усяго 10 000 беларускіх рублёў!!! Пазнаёміцца з малюнкамі можна з 20-га лютага ў Арт Сядзібе (Куйбышава, 22).

dzen_radasci.jpg

Шчыра запрашаем!

АРТ-СЯДЗІБА, 22-га лютага  пачатак а 18.30. УВАХОД ВОЛЬНЫ

Крыніца інфармацыі

Падзея ў Фэйсбуку

Падзей УКантакце

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Галина Старожилова
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus