Полная версия сайта Мобильная версия сайта

2 сакавіка — жаночая салон-дыскусія

Напярэдадні Міжнароднага жаночага свята прома-група ВЮ сумесна з бібліятэкай імя Цёткі запрашае на незвычайную сустрэчу.

Гераіні салона-дыскусіі «Жаночы характар» — не проста творцы, але і арганізатары, кіраўнікі адметных культурных праектаў, што ўзбагачаюць нацыянальную прастору. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да фармату салона-дыскусіі: задавайце пытанні —  правакацыйныя і не вельмі — творчым дзяўчатам і знаёмцеся з актуальнымі і цікавымі з’явамі сучаснай беларускай культуры. 

zhanoczy_charaktar.jpg

Пра ўдзельніц:

Вольга Акуліч — журналіст, музыкант, фронтвумэн гурта «Верасень», аўтар праекта «Штомесяц 13-га па-беларуску»

Ала Быкоўская — выхавацель, стваральніца хатняга агменю, мама

Святлана Дзянісава — галоўны рэдактар часопіса «Маладосць»

Ірына Клімковіч — публіцыст, даследчык беларускай міфалогіі, выканаўчы дырэктар этнагістарычнага цэнтра «Явар»

Валярына Кустава — літаратарка, мастацтвазнаўца, аўтар ідэі і адзін з каардынатараў ініцыятывы «Твой фэст»      

Таццяна Сівец — пісьменніца, галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва»

Аксана Спрынчан — літаратарка, дырэктар Паэтычнага тэатра АРТ.С.

Спецыяльны госць — бард Наталля ПУШКАРОВА

Вядучыя — Вікторыя Ляйкоўская (Трэнас) і Юлія Новік

2 сакавіка 2012 (пятніца)

Бібліятэка імя Цёткі (Талбухіна, 12а)

18.00

Чакаем вас! Уваход вольны.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Творческий клуб «Честно говоря»
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus