Полная версия сайта Мобильная версия сайта

16 ліпеня пройдзе новы «Канцэрт на траве»

На хутары Шаблі, што  знаходзіцца на маляўнічых лугах ў 80 км. ад Мінска, 16 ліпеня адбудзецца другі open-air «Канцэрт на траве».

У фэсце жывой музыкі і добрага настрою сярод маляўнічых лугоў возьмуць ўдзел гурты «У нескладовае», Vinsent, The Silicon, Akute.

Ідэя «Канцэрта на траве» належыць Ганне і Лявону Вольскім. Першы міні-фэст паспяхова адбыўся на пачатку чэрвеня і арганізатар Уладзімір Шаблінскі вырашыў зрабіць яго штомесячным.

«Маленькія  фэсты на некалькі соцен гледачоў зараз з’яўляюцца моднай тэндэнцыяй для адпачынку, бо дазваляюць паслухаць добрую музыку ў прыгожым месцы і ва ўтульнай атмасферы, — адзначыў ён.

— Пры гэтым мы забяспечваем цывілізаваны сэрвісны мінімум — гарачае харчаванне, прыбіральні і магчымасць для кемпінга, таму жадаючыя могуць застацца на ноч ці дзве са сваімі намётамі».

kancert-na-trave-2-sm.jpg

Агульная інфармацыя

Час правядзення: 16 ліпеня з 18.00 да 23.00.

Кемпінг адчыняецца 15 чэрвеня ў 18 гадзін, зачыняецца 17 чэрвеня ў 18 гадзін.

Дзе знаходзіцца: Хутар Шаблі — вёска Малае Запруддзе 29а, Валожынскі раён. Гэта 80 км. ад Мінска ў бок Вільнюса. Арыентыры — вёска Гародзькі, вёска Лоск.

Кошт квіткоў: 60 тыс. — 120 тыс.

Дзеці да 12 год пад дагладам бацькоў — бясплатна.

Удзельнікі:

u-neskladovaje.jpg

У нескладовае feat. Братья Грим, песня «Станцыя» (2011) — спампаваць

У нескладовае, альбом «У нескладовае» (версія 2011) — спампаваць

У нескладовае, кліп «У нескладовае 1» (2010) — глядзець

vinsent.jpg

Vinsent, кліп «Восеньскі вальс» (2010) — глядзець

Vinsent, альбом «Пачатак» (2009) — спампаваць

the-silicon.jpg

The Silicon, розныя запісы (2010) — слухаць

The Silicon, канцэртнае відэа «Surf Medley» (2011) — глядзець

akute.jpg

Akute, альбом «Дзевачкі і космас» (2011) — спампаваць

Akute, канцэртнае відэа «Свяці, Pt.1» (2011) — глядзець

Па ўсіх пытаннях можна тэлефанаваць (017) 280 15 10, (033) 6 5555 96, (029) 6 5555 96

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Галина Старожилова
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus