Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Паэтычны фэст «Вершы на асфальце» стартуе ў лютым

12, 13, 14, 15 лютага ў Мінску ў чацвёрты раз пройдзе Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» з удзелам беларускіх паэтаў і замежных гасцей.

Арганізатары фестывалю: ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр.

Ад сёння працуе сайт фестывалю: stralcou-fest.by.

afisha_web.jpg

Мерапрыемствы будуць праходзіць на дзвюх пляцоўках: Галерэя «Ў» і Галерэя TUT.BY. Уваход на ўсе вечарыны вольны.

12.02 Чацвер.

Месца: Галерэя «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а).

19.00 Фестывальны пралог.

Інстытут імя Гётэ ў Мінску прадстаўляе вечарыну «Як намаляваць верш» з удзелам паэта Андрэя Хадановіча і мастака Райнхарда Кляйста (Германія). Спецыяльны госць — Уладзь Лянкевіч (гітара).

13.02 Пятніца.

Месца: Галерэя «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а).

18.00 – 19.00 Антыпаэзія: вечар празаікаў Школы маладога пісьменніка.

19.00 – 20.00 «Усход-Захад».

Жанар Секербаева (Казахстан), Арвіс Вігулс і Сяргей Цімафееў (Латвія), Эрлінг Кітэлсэн (Нарвегія).

20.00 – 21.00 «Крок»: Юры Завадскі прадстаўляе кнігі беларускіх і ўкраінскіх аўтараў. Дзмітро Лазуткін, Юры Мацевашчук, Міхась Баярын, Сяргей Прылуцкі.

21.00 «Жыццё Марыі»: вечар Сяргея Жадана (Украіна) з удзелам перакладчыка Андрэя Хадановіча (Беларусь).

14.02 Субота.

Месца: Галерэя «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а).

15.00 –16.40 «Літаратура і мультыкультуралізм. Роля паэта як амбасадара культуры». Дыскусія з удзелам Жанар Секербаевай (Казахстан), Атэны Фарухсад (Швецыя), Уладзімера Арлова і Дзмітрыя Строцава (Беларусь).

Мадэратар: Юля Цімафеева.

17.00 – 17.30 Урачыстае адкрыццё фестывалю. Спецыяльны госць — Атэна Фарухсад (Швецыя).

17.30 – 19.30 «Вялікае Княства Паэзіі».

Гінтарас Граяўскас, Гедрэ Казлаўскайтэ (Літва), Юстына Баргельска (Польшча), Ірына Баташчук, Сяргей Жадан (Украіна), Лявон Баршчэўскі, Адам Глобус, Наста Кудасава, Наталка Кучмель, Уладзь Лянкевіч (Беларусь).

20.00 – 22.00 Паэтычны СЛЭМ: Зборная Беларусі — зборная Украіны.

15.02 Нядзеля.

Месца: Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57; ст. м. Міхалова).

13.30 – 15.20 Беларускі Калегіюм прадстаўляе: «Літаратура пасля літаратуры. Канец прыгожага пісьменства?» Дыскусія з удзелам Валянціна Акудовіча, Максіма Жбанкова і Андрэя Хадановіча (Беларусь), Сяргея Цімафеева (Латвія), Юрыя Завадскага (Украіна).

Мадэратар: Ірына Дубянецкая.

15.30 – 16.30 Прэзентацыя дэбютных кніг паэзіі:
Кася Сянкевіч, Таня Скарынкіна, Антон Рудак, Юля Цімафеева.

16.40 – 17.00 Беларускі клімат: «Навязванне». Дзмітры Плакс (Беларусь-Швецыя): тэкст, Ігар Корзун: вязанне, Drum Ecstasy: шум.

17.00 Паэтычны марафон. 1-я частка.

Эрлінг Кітэлсэн (Нарвегія), Юры Завадскі (Украіна), Ірына Бельская, Яўген Бясчасных, Ганна Аўчыннікава, Зміцер Вішнёў, Уладзімір Глазаў і Ярына Дашына (Беларусь).

18.30 – 18.50 Сяргей Балахонаў з музычнай праграмай «Гомельскае метро»

19.00 Паэтычны марафон. 2-я частка
Арвіс Вігулс (Латвія), Гінтарас Граяўскас і Гедрэ Казлаўскайтэ (Літва), Сабіна Брыло, Таня Светашова, Стась Карпаў, Мікіта Найдзёнаў і Людка Сільнова (Беларусь).

20.30 Музычна-паэтычны Джэм

Уладзімір Лянкевіч, Таня Скарынкіна, Дзмітрый Строцаў, Віка Трэнас, Юля Цімафеева, Сяргей Цімафееў, Дзмітро Лазуткін, Сяргей Прылуцкі, Алена Сцепаненка (Украіна).

З удзелам музычных гуртоў: Intelligency, TonqiXod, Triangle.

Па ўсіх пытаннях, датычных фестывалю, звяртайцеся па тэлефоне 8 (017) 2008091 альбо пішыце на адрас: sbp@lit-bel.org.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Партнер портала
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus