Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Дуэт Акуліч і Несцярэнка прэзентаваў новую песню

Спявачка Вольга Акуліч з блюзмэнам Юрыем Несцярэнка прадставілі на Еўрарадыё песню «Моўчкі засынай». Аўтарам твора выступіла Вольга, а аранжыроўкай займаўся Юрый.

«Песню напісалi літаральна на адным дыханні. Яна, напэўна, пра немагчымасць  «прывязаць да сябе» іншага чалавека», — адзначае Вольга.

akul.jpg

Музыкі супрацоўнічаюць ужо больш за год, што дазволiла iм зрабiць нядрэнную сумесную праграму і даць канцэрты ў шматлiкiх гарадах.

Але Юрый тым часам паспяваў супрацоўнічаць  i з iншымi рознымі калектывамі і выканаўцамі, таму дуэтаў у яго назбіралася на паўнавартасны альбом. Плануецца, што песня «Моўчкі засынай» таксама ў iм апынецца.

Крынiца: euroradio.fm

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
Обозреватель Velvet
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus