Полная версия сайта Мобильная версия сайта

У Мiнску адбудзецца канцэрт капэлы «Paparaċ»

18 красавіка ў паб-клубе «Графіці»  адбудзецца канцэрт капэлы «Paparaċ». 

Капэла PAPARAĊ (ex-PetePaff)  выступіць на сцэне ўтульнага паб-клуба «Графіці» з праграмай «Вясна красна на ўвесь сьвет!»

Капэла PAPARAĊ(fern) — адзін з найбольш прыкметных беларускіх калектываў, якія граюць этнічную музыку. За плячыма ў музыкаў шматлікія фестывалі, выступы ў Беларусі і па-за ейнымі межамі. 

velvet_1.jpg

У капэле граюць: Піт Паўлаў, які апрача N.R.М. працаваў з мноствам калектываў — KRIWI, GARADzKIJA, ды інш., і нязменны бубнач N.R.M. Алезіс Дземідовіч, які разам з Пітам удзельнічаў у знакамітых і знакавых супольных праектах «Народны альбом», «Святы вечар», «Я нарадзіўся тут». 

У складзе калектыву — вядомы беларускі музыка, пісьменнік і гісторык Яраш Малішэўскі, які таксама браў удзел у шматлікіх беларускіх гуртах. 

PAPARAĊ — гэта і фантастычная цымбалістка і дзівосная прыгажуня Алеся Шагун. 

Калектыў прыкметны тым, што заняў сваю, адметную нішу ў беларускай фолк-музыцы. Тут і арыгінальны падыход да матэрыялу — народнага і аўтарскага, і безліч разнастайных, падчас унікальных нацыянальных інструментаў, і не падобны да іншых, больш рокавы падыход да аранжаванняў.

Пачатак: 19.00.

Квіткі: 90 / 110 у дзень

Даведка: +375 (29/33/25) 638-4444

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Партнер портала
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus