Полная версия сайта Мобильная версия сайта

У Гомелі выйшаў літаратурны альманах «Палац»

«Палац» — так называецца літаратурны альманах, першы нумар якога падрыхтаваны і выдадзены Гомельскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

На ягоных старонках — проза, паэзія, успаміны, гістарычныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы, прысвечаныя мінуламу і сучаснасці Гомельскай зямлі.

velvet_1.jpg

Цяпер амаль усе абласныя аддзяленні СБП, за выняткам Віцебска, маюць свае ўласныя альманахі. Нагадаем, у Берасці выходзіць «Жырандоля», у Магілёве — «Брама», у Гародні — «Новы Замак».

Альманах змяшчае творы на беларускай і рускай мовах. Як адзначыў у прадмове да зборніка старшыня аддзялення Анатоль Бароўскі, асноўная мэта «Палаца» — найбольш поўна прадставіць не толькі сучаснае культурнае жыццё Гомельшчыны, апублікаваць найлепшых аўтараў, але і не забывацца на гістарычныя падзеі і асобы, якія адыгралі істотную ролю ў літаратурным развіцці рэгіёна.

Болей за трыццаць творцаў — паэтаў, празаікаў, літаратуразнаўцаў, публіцыстаў — апублікаваныя ў першым нумары «Палаца».

Сярод іх — паэты Віктар Ярац, Генадзь Лапацін, Васіль Андрыеўскі, Вадзім Болбас, Андрэй Мельнікаў, Ганна Новік, Ларыса Раманава, празаікі Міхась Даніленка, Анатоль Бароўскі, Сяргей Балахонаў ды іншыя. Не меншай увагі вартыя рубрыкі «Спадчына», «Літаратуразнаўства», гістарычная — «Подых часу».   

Гомельскае абласное аддзяленне СБП распачынае падрыхтоўку наступнага нумара і запрашае да супрацоўніцтва як вядомых, так і новых аўтараў, якія жывуць на Гомельшчыне або пішуць пра яе.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Партнер портала
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus