Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Прэзентацыя кнігі Андрэя Лазуткіна — 20 лістапада

20 лістапада ў мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя першай беларускай аповесці ў стылі «ост-мадэрн», дэбютнай кнігі «Полигон» Андрэя (Андрушы) Лазуткіна.

Выданне пабачыла свет у «Кнігазборы» ў серыі «Пункт адліку» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка».

У праграме возьмуць удзел:

Альгерд Бахарэвіч, пісьменнік і перакладчык Людміла Рублеўская, літаратарка, даследчыца, рэдактарка кнігі Антон Рудак, паэт і сябар аўтара Юлія Цімафеева, паэтка, перакладчыца, куратарка серыі “Пункт адліку”.

lazutkin400.jpg

«Полигон» — альтэрнатыўная гісторыя ў сучасным беларускім прачытанні: страшная казка пра камісарыят «Остланд» узору 1959 года пасля германскай перамогі над Сталінградам.
 
«"Проза двадцатилетних" — модный ныне феномен, хотя статуса феномена заслуживают единицы из поколения. Андрей Лазуткин — именно такой "единичный" автор. Чем живут, как глядят на историю и современность рожденные в Беларуси 1990-х? Для многих это станет открытием, кого-то возмутит, кого-то ранит.

Поколение межвременья, выросшее в разломе эпох, когда прежние идеалы умерли, а новые не набрали силу, когда ни семья, ни школа, ни государство не способны дать веру во что-то, объяснить — кто ты, и кто — твой народ... Что их ждет? Молодой автор поставил амбициозную задачу — найти ответ на этот вопрос экспериментальным путем, отправив героя-аватара в смоделированное прошлое, в котором Вторая мировая война закончилась с другим итогом, и параллельно — в болевые точки современности», — піша Людміла Рублеўская.     

Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
Обозреватель Velvet
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus