Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Прэзентацыя кліпа гурта «Верасень»: уваход вольны

25 верасня у мінскім бары «Мир кофе» (вул. Я. Коласа, 37, уваход з боку вул. Сурганава) адбудзецца прэзентацыя кліпа гурта «Верасень» пад назвай «Халодны блюз».

Рок-гурт «Верасень» прэзентуе анімацыйны кліп, выкананы ў сцімпанк-стылістыцы. Калектыў вядомы як адзін з заснавальнікаў і актыўных удзельнікаў беларускага сцімпанк-руху.

svobodnoe-vremya_1.jpg

Новы кліп — фактычна першы ўзор гэтага стылю ў нашай культурнай прасторы. 

У кліпе «Халодны блюз», які з’яўляецца дэбютнай работай маладой мастачкі, студэнткі 5 курса Акадэміі мастацтваў Анастасіі Докшынай, можна знайсці і матывы з некалькіх вядомых казак, і адсылкі да рамантычнай атмасферы сцімпанку — перад намі самастойная ўнікальная праца, тонкая і асацыятыўная, што прадстаўляе песню «Халодны блюз».

У праграме: прагляд кліпа, сустрэча з яго стваральніцай, мастачкай Анастасіяй Докшынай, акустычны канцэрт гурта «Верасень».

Спецыяльныя госці — музыканты Дзяніс Балахонаў, Юры Несцярэнка.

Пачатак у 20.00. Уваход вольны.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Партнер портала
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus