Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Празрыстае: выстава мастацкага шкла

23 снежня 2013 года а 17-й гадзіне ў арт-кафэ Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адкрыецца міжнародная выстава мастацкага шкла з Беларусі, ЗША, Латвіі, Літвы, Чэхіі.

Выстава знаёміць гледача з мастацкімі і канцэптуальнымі творамі са шкла апошніх гадоў XXI стагоддзя. Традыцыі мастацкага шкларобства на Беларусі ўзыходзяць сваімі каранямі да культуры сярэдневякоўя і барока.

velvet_1.jpg

На працягу стагоддзяў мастакі стваралі не толькі ўтылітарныя рэчы са шкла, але і высокамастацкія вырабы. Дэкаратыўныя ўласцівасці і ўнікальная выразнасць гэтага матэрыялу ў спалучэнні з тэхналогіямі апрацоўкі шкла ў руках майстра даюць бязмежныя магчымасці перадачы творчай задумы.

Шкляныя скульптуры зачароўваюць гульнёй праламлення святла, колеру, празрыстасці і разнастайнасцю формы, дзівяць сваёй манументальнасцю і неардынарнымі спалучэннямі тэхналогіі і матэрыялу.

 Выстава працуе да 13 студзеня 2014 года.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Партнер портала
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!

Комментарии

Всего комментариев (2) Последнее сообщение
Веранда аватар

ой спасибо за метриал!!!!схожу!

Alisa.Vish аватар

Интересно!

#
Система Orphus