Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Фотавыстава «Першапачатак» адкрылася ў Мiнску

27 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі адбылася прэзентацыя календара і ўрачыстае адкрыццё фотавыставы «Першапачатак», прымеркаванай да 80-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Фотамастацкі праект «Першапачатак» скіраваны на папулярызацыю творчасці сучасных беларускіх літаратараў. У календары 14 беларускіх творцаў увасобленыя ў вобразах міфалагічных істот. 

Аўтару ідэі Ірыне Хадарэнка.

velvet_1.jpg

Азнаёміцца з экспазіцыяй і павіншаваць найстарэйшую пісьменніцкую арганізацыю Беларусі з юбілеем прыйшлі літаратары, мастакі, грамадскія дзеячы, іншыя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.

velvet_3.jpg

Фотавыстава «Першапачатак» і экспазіцыя да юбілею СБП у Нацыянальным гістарычным музеі  (вул. К. Маркса, 12) прымаюць наведнікаў з 21 лістапада да 8 снежня.

Уваход па квітках у музей, які працуе штодзень з 11.00 да 19.00. Тэл. для даведак па выставе: 327 43 22, 327 00 05.

Фота: Алена Казлова

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Партнер портала
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus