Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Юбілейная вечарына «Літаратурнай Беларусі» — 16 студзеня

16 студзеня (пятніца) у мінскай галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца святочная імпрэза з нагоды выхаду «Літаратурнай Беларусі» № 100.

Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

litbiel_2014_12_500.jpg

Возьмуць удзел:

Кіраўнік праекта «Літаратурная Беларусь» Алесь Пашкевіч, старшыня ГА «СБП» Барыс Пятровіч, галоўны рэдактар газеты «Новы Час» Аляксей Кароль, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч, старшыня Беларускага Саюза мастакоў Рыгор Сітніца,

А таксама ганаровыя госці:

Пісьменнікі Уладзімер Арлоў, Ірына Багдановіч, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Уладзімер Някляеў, аўтар і выканаўца ўласных песень Алесь Камоцкі.

Чакаецца відэасюрпрыз ад Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча!

Вядоўца вечара — Усевалад Сцебурака.

Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», газета «Новы Час».

Источник: lit-bel.org

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Партнер портала
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus