Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Выстава пра жанчын вакол нас — «Прырода беларускі»

Зусiм хутка — 1-га кастрычніка 2015 года — ў  Мінску адкрываецца фотавыстава «Прырода беларускі» («She is nature»). Яна будзе доўжыцца два тыднi i раскажа пра жанчын, якія зрабілі значны ўнёсак у ахову навакольнага асяроддзя і дасюль займаюцца прыродаахоўчай дзейнасцю ў розных сферах.

Гераіні даследуюць жывёльны і раслінны свет, абараняюць балоты і дрэвы, прасоўваюць экалагічныя падыходы ў розных сферах жыцця, вырошчваюць «арганічную» ежу, вучаць дзяцей быць адказнымі спажыўцамі, прымаюць стратэгічна важныя рашэнні на высокім узроўні і рыхтуюсь прапановы ў «прыроднае» заканадаўства. Кожная з іх займаецца «сваёй» тэмай і дзейнічае на пэўнай тэрыторыі  роднай краіны.

Арганізатары выставы спадзяюцца, што вобразы прыгожых і актыўных гераінь натхняць астатніх далучацца да экалагічнага руху і аховы навакольнага асяроддзя.

І гэта толькі пачатак вялікай працы: калекцыя партрэтаў і гісторый гераінь будзе пашырацца.

Аўтаркамі здымкаў з’яўляюцца Алена і Ядзвіга Адамчык, вядомыя ва ўсім свеце сваімі «жаночымі» праектамі. Адзін з найбольш вядомых праектаў – «Беларускі. Жанчыны Еўропы», які прэзентаваўся ў розных краінах свету.

Фотаздымкi будуць экспанавацца ў выставачнай зале Музея гісторыі горада Мінска (вул. Герцэна, 2А) па 15 кастрычніка 2015 года. 

sheisnature.jpg

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
Обозреватель Velvet
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus