Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Першы вясновы канцэрт. Музыка+паэзія — 5 сакавіка

5 сакавіка ў Музеi Янкі Купалы (вул. Купалы, 4) адбудзецца канцэрт «Музыка+Паэзiя». Пачатак у 19.00.

Уваход вольны.

Спяваюць: Вольга Акуліч, Наталля Нікіціна.
Чытаюць: Віка Трэнас, Юля Цімафеева.

У межах канцэрта адбудзецца прэзентацыя паэтычнай «Кнігі памылак» Юлі Цімафеевай.

Пра аўтараў:

Наталля Нікіціна — аўтар-выканаўца, піша песні па-руску і па-беларуску, прытрымліваецца традыцый класічнай бардаўскай песні.

Вольга Акуліч — аўтар-выканаўца, вакалістка рок-гурта «Верасень», больш схіляецца да блюз-рокавага гучання.

Што аб’ядноўвае гэтых такіх розных аўтараў? Па-першае, даўняе сяброўства. А па-другое — цыкл песень, створаных супольна.

piershy_viasnovy_kancert.jpg

Такім чынам, знаёмцеся з дуэтам:

Наталля Нікіціна (вакал, тэксты, музыка, гіталеле — шасціструнны аналаг укулеле), Вольга Акуліч (гітара). Упершыню дуэт выступіў на фестывалі ў Таліне (Эстонія), а цяпер вырашыў прадставіць сваю праграму мінскай публіцы. Апроч супольнай праграмы, Вольга Акуліч пакажа таксама сваю «праграму без гурта» на рускай і беларускай мовах.

Вікторыя Трэнас (Ляйкоўская) нарадзілася і жыве ў Мінску. Асвоеныя і актыўна ўжываныя прафесіі — літаратурны рэдактар, карэктар, прэс-сакратар, журналіст, арт-менеджэр, прамоўтэр музычных калектываў, адміністратар сайта, кнігагандляр. Піша паэзію, прозу, крытыку і эсэістыку. Аўтар двух вершаваных зборнікаў са складанымі назвамі і глыбокім падтэкстам, натхнёным філасофіяй французскіх пісьменнікаў пачатку 20 ст.

Юля Цімафеева — паэтка, перакладчыца. Адна са стваральніц і сябра рады інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». Нарадзілася на Брагіншчыне. У 2004 скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ. Перакладае з ангельскай, партугальскай, гішпанскай моў.

Аўтарка паэтычнага зборніка «Кніга памылак» (Мінск: Галіяфы, 2014), куды ўвайшлі аўтарскія вершы і пераклады.

Пра кнігу глядзіце тут.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Партнер портала
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus