Полная версия сайта Мобильная версия сайта

«Музей ёлачных цацак» для дзяцей і дарослых

З 18 лістапада 2014 года па 15 лютага 2015 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь будзе адкрыта ўнікальная для нашай краіны выстава — «Музей ёлачных цацак».

Чароўны лабірынт вядзе дарослых і дзяцей скрозь гісторыю вытворчасці шкляных ёлачных цацак з сярэдзіны ХІХ стагоддзя да пачатку стагоддзя XXI–га. Тут можна ўбачыць упрыгажэнне з Венскага каляднага балю дыяметрам больш за 450 мм. і копію цацкі, падараванай Папе Рымскаму украінскімі шкловыдзімальнікамі (яна трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса), калекцыю Дзядоў Марозаў і інтэрактыўны калядны гарадок.

muzei.jpg

Акрамя прагляду выставы наведвальнікі ўбачаць дэманстрацыю працэсу вытворчасці шкляной ёлачнай цацкі, пройдуць майстар – клас па роспісу яе фарбамі і павіншуюць родных і сяброў з дапамогай паштоўкі.

Музей працуе з 11.00 да 19.00 без выходных.
Адрас: Мінск, вул. К. Маркса, 12.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
Обозреватель Velvet
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus