Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Канцэрт «Верасень» і The Moonshiners у Мінску: пойдзем?

21 сакавіка (пятніца) у мінскім клубе «Салтайм» (пр. Незалежнасці, 131/1, ст. м. «Усход») адбудзецца канцэрт Вольгі Акуліч і гурта «Верасень» (інтэлектуальны рок) пры ўдзеле калектыва The Moonshiners (блюз-рок). 

Гурт «Верасень» заснаваны музыкантам і аўтарам песень Вольгай Акуліч у 2009 годзе. Рэпертуар — у асноўным беларускамоўны, ёсць песні і па-руску.

«Верасень» — першы ў Беларусі — прадстаўляе сцімпанк-стылістыку, папулярную ва ўсім свеце, і з’яўляецца адным з арганізатараў беларускай сцімпанк-суполкі.

Гурт The Moonshiners  распачаў сваю дзейнасць у 2008 годзе.

Яго рэпертуар складаюць аўтарскія кампазіцыі на рускай і беларускай мовах, створаныя ў лепшых традыцыях блюз- і рок-музыкі.

Класічны рок, джаз, фанк, хард-рок — усё гэта ў тых ці іншых праявах можна знайсці ў творчасці гэтай каманды. Але асновай застаецца «стары добры блюз».

Пачатак а 19.00. Уваход 50.000. Даведкі па тэл. +375 29 363 76 85.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Партнер портала
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus